травяністая або кустовая расліна сям. залознікавых з жоўтымі або пурпуровымі кветкамі, пашыраная пераважна ў Паўд. і Цэнтр.Амерыцы; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ка́цык
(ісп. cacique, з індз.)
1) індзейскі правадыр у Цэнтр.Амерыцы да яе заваявання іспанцамі;
2) уплывовы палітык мясцовага маштабу ў некаторых краінах Лац. Амерыкі і ў Іспаніі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэскурэ́нія
(н.-лац. descurainia)
травяністая расліна сям. крыжакветных з перыста-рассечаным лісцем і бледна-жоўтымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Еўразіі і Амерыцы на палях, лугах, ля дарог.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
манстэ́ра
(н.-лац. monstera)
вечназялёная травяністая расліна сям. ароннікавых з буйным цёмна-зялёным лісцем і дробнымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Цэнтр.Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бітлз
(англ. beatles, ад beat = біць)
англійскі маладзёжны вакальна-інструментальны квартэт 60-х гадоў 20 ст., а таксама ўтвораны на яго ўзор ансамбль у Зах. Еўропе і Амерыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
міра́біліс
(н.-лац. mirabilis)
травяністая расліна сям. ніктагінавых з зубчастым лісцем і лейкападобнымі невялікімі кветкамі разнастайнай афарбоўкі, якая пашырана ў Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; начная прыгажуня.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эрэмаго́н
(н.-лац. eremogone)
травяністая расліна сям. гваздзіковых з вузкалінейным лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная пераважна ў Еўразіі і Паўн.Амерыцы; на Беларусі трапляецца рэдка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эхіно́псіс
(н.-лац. echinopsis)
травяністая расліна сям. кактусавых з шарападобным калючым сцяблом і белымі духмянымі кветкамі, што раскрываюцца ўвечары, пашыраная ў Паўн.Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРАЎКА́РЫЯ (Araucaria),
род голанасенных раслін сям. араўкарыевых. Каля 18 відаў. Пашыраны ў Паўд.Амерыцы, Аўстраліі, на астравах Ціхага ак.Найб. вядомыя араўкарыя высокая, чылійская і бразільская (культывуюцца як дэкар. на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа і Крыма). На Беларусі араўкарыю высокую вырошчваюць у пакоях і аранжарэях.
Хвойныя, пераважна двухдомныя дрэвы, звычайна з плоскай парасонападобнай кронай, выш. да 60—75 м і дыям. ствала да 2,5 м. Галінкі кальчакаватыя, гарызантальна распасцёртыя. Кара тоўстая, баразнаватая, смалістая. Лісце размешчана спіральна, плоскае, скурыстае, ад ланцэта- да шырокаяйцападобнага, часам іголкападобнае, даўж. 4—10 см. Мікрастробілы («мужчынскія шышкі») цыліндрычныя, буйныя — даўж. да 20—25 см і дыям. да 4—5 см. Жаночыя шышкі авальныя, дыям. 7—35 см. Насенне арэхападобнае, з крыльчатай лускавінкай, у некаторых відаў ядомае. Драўніна выкарыстоўваецца ў буд-ве, на выраб мэблі, муз. інструментаў, паперы і інш., смала — як лекавы сродак.
Араўкарыя даўгалістая: галінка з мікрастробілам (мужчынская шышка) і жаночая шышка (справа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ЧЫРВО́НАГА КРЫ́ЖА (БТЧК) у Літве. Існавала з крас. 1921 да сярэдзіны 1922. Утворана на аснове Жэнеўскай канвенцыі ад 22.8.1864 аб т-вах Чырв. Крыжа. Асн. мэты: аказанне мед.-сан., матэр. і маральнай дапамогі бел. ваеннапалонным, бежанцам, эмігрантам, хворым, сіротам, усім пацярпелым ад ваен. дзеянняў, садзейнічанне ў вяртанні на бацькаўшчыну. Знаходзілася ў Коўне (сучасны Каўнас) у атэлі «Метраполь». Старшыня т-ва Я.Варонка, віцэ-старшыні І.Цвікевіч і Н.Ліпоўскі, скарбнік П.Мядзёлка. Налічвала 32 чал. Мела аддзяленні і прадстаўніцтвы ў Берліне (А.Бароўскі), на Гродзеншчыне (С.Баран-Нямір), у Вільні (А.Карабач), Празе (М.Вяршынін), Рызе (К.Езавітаў), Канстанцінопалі, Амерыцы. БТЧК супрацоўнічала з эміграцыйным урадам БНР у Коўне, урадавымі ўстановамі Літвы, Літоўскім т-вам Чырв. Крыжа. Займалася выдавецкай дзейнасцю, у 1921 выпусціла 3 маркі серыі «Беларусь. Пошта», збор ад іх продажу пайшоў на дабрачынныя мэты.