1.што. Расходаваць грошы, сродкі на што-н. з пэўнай мэтай, патрэбай.
Т. грошы на падарункі.
2.перан., што. Марна, без толку расходаваць; пазбаўляцца ад чаго-н.
Т. час.
Т. здароўе.
3.каго. Несці страту ў асобе таго, хто памёр, пайшоў і пад.
Т. дарагога чалавека.
4.што. Несці страту ў якіх-н. матэрыяльных каштоўнасцях.
Т. маёмасць.
5.што. Парушаць сувязь, паслядоўнасць у думках, гутарцы і пад.
Т. логіку ў разважаннях.
|| зак.патра́ціць, -а́чу, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны (да 1—4 знач.).
|| наз.тра́та, -ы, ДМ тра́це, ж. (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
усё¹, прысл.
1. Увесь час, заўсёды, пастаянна.
Ён усё заняты.
2. Да гэтага часу.
Ён усё яшчэ вучыцца.
3. Толькі, выключна.
Справа расстроілася, і ўсё з-за вас.
4. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць змену прыметы ці нарастанне яе.
Вецер усё мацнее.
Усё больш і больш змяркалася.
5. У спалучэнні з вышэйшай ступенню і злучнікам «чым» служыць для ўзмацнення процістаўлення.
Занятак не вельмі што, але ўсё лепш, чым сядзець склаўшы рукі.
6. Аднак, тым не менш.
Як ён ні стараецца, а ўсё не атрымліваецца.
◊
Усё ж, усё ж такі — тым не менш.
Ён усё ж або ўсё ж такі не паехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
це́раз, прыназ. з В.
1. Упоперак чаго-н., з аднаго боку на другі.
Перайсці ц. вуліцу.
Пабудаваць пераправу ц. раку.
2. Паверх чаго-н.
Пераскочыць ц. плот.
3. Праз, скрозь што-н. (пры назвах прадметаў, асяроддзя, праз якія хто-, што-н. праходзіць, пранікае).
Ісці ц. лес.
Залезці ц. акно.
Ц. шыбы ледзь прасочвалася святло.
4. Пры дапамозе каго-, чаго-н.
Перадаць прывітанне ц. знаёмага.
5. Праз некаторы час або праз некаторую адлегласць пасля чаго-н.
Сустрэліся ц. год.
Дрэўцы раслі ц. кожныя дзесяць метраў.
6. Па якой-н. прычыне, па віне каго-н.
Ц. яго многія пацярпелі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
якра́з.
1.прысл. У гэты час, момант.
Тут я. у хату ўвайшоў бацька.
2.прысл. Дакладна, у самы раз.
Я. такая кніга.
Думаю, табе гэтыя туфлі я. па назе.
3.прысл. (у спалучэнні са словам «як»). Кропля ў кроплю, аднолькавы, надта падобны.
Сын — я. як бацька.
Шум я. як ад малатарні.
4.у знач.вык. Як па мерцы, як на каго-н. шыты.
Паліто мне я.
5.у знач.часц.Ужыв. для большай канкрэтызацыі, удакладнення каго-, чаго-н., для ўзмацнення якасці, падкрэслівання і абазначэння таго, што маецца на ўвазе.
Гэтага я. я і хацеў.
Міхась я. падыходзіць на такую работу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ab
1.adv:
auf und ~ уза́д і ўпе́рад, уве́рх і ўніз;
~ und zuчас ад ча́су, раз-по́раз
2.prp (D) з, ад;
~ héute з сённяшняга дня, ад сёння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Fristf -, -en тэ́рмін, час;
die ~ verlängern адтэрміно́ўваць;
die ~ verfällt тэ́рмін канча́ецца;
in ~en bezáhlen плаці́ць у растэрміно́ўку;
auf éine ~ von… тэ́рмінам на…;
über die ~ hináus звыш тэ́рміну; звыштэрміно́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАМБА́Т (Vombatus),
род млекакормячых атр. сумчатых. 1 від — вамбат звычайны, або караткашэрсны (V. ursinus). Жыве калоніямі ў паўд.-ўсх. Аўстраліі, на а-вах Тасманія і Фліндэрс у Басавым прал. ў лясах, саваннах.
Даўж. цела 67—105 см, маса да 40 кг. Галава вялікая, круглаватая. Нос чорны, безвалосы, вушы кароткія, круглыя. Тулава валікападобнае, нізкае, з кароткай шыяй. Валасяное покрыва густое, нізкае, грубое жоўта-шэрае або пясчанае да чарнаватага. Канечнасці з вял. кіпцюрамі. Зубы растуць увесь час, разцы вялікія. Рые норы даўж. да 30 м. Нараджае 1 дзіцяня. Раслінаедны. Колькасць скарачаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНСЕ́ЦКІ (Павел Фёдаравіч) (1915, г. Краснадар, Расія — 27.3.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. З 1938 у ВМФ, служыў на Чарнаморскім флоце. З 1942 у брыгадзе марской пяхоты, удзельнік дэсантных аперацый у Новарасійску, Марыупалі, Таганрогу, Бярдзянску. Старшына 2-й стацці Вансецкі вызначыўся ў час дэсантнай аперацыі ў г. Мікалаеў (Украіна): у ноч на 26.3.1944 атрад дэсантнікаў, у складзе якога быў Вансецкі, па Паўд. Бугу высадзіўся ў тыле ворага ў порце, у няроўным баі за 2 сутак адбіў 18 контратак, нанёс вял. страты жывой сіле ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНОВІ́Ч (Адольф Усцінавіч) (н. 15.6.1940, в. Мікольцы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1960). Да 1989 працаваў мастаком на Аршанскім ільнокамбінаце. З 1991 у час. «Полымя». Дэбютаваў вершамі ў 1957. З 1970 выступае як празаік. Паказвае жыццё сучаснай бел. вёскі, складанае і супярэчлівае, няпростыя чалавечыя лёсы. Сцвярджэнне высокіх маральных каштоўнасцей — асн. пафас лепшых яго твораў, якія вызначаюцца дакладнымі псіхал. партрэтамі герояў, увагай да выразных дэталяў, жывой нар. мовы.