Або́жня ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад (ДАБМ), відаць, аднаго паходжання з абозня ’вазоўня, павець для калёсаў’ (БРС, Шат.), ’халодная будыніна для саней і іншых прылад; вялікая і няўтульная хата’ (ДАБМ, слуц., 23) да абоз ’гуж павозак, фурманак’ (Бяльк.) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ду́пель 1 ’назва птушкі’. Рус. ду́пель, ду́бель. Лічыцца запазычаннем з ням. duppelt, Doppelschnepfe або праз польск. dubelt ’тс’ з н.-ням. dubbelt. Фасмер, 1, 554 (са спасылкай на Бернекера, 1, 238; Брукнера, 101; Гараева, 99).
Ду́пель 2 ’дупло’. Гл. дупло́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зы́зма ’прагны чалавек’ (паст., Сл. паўн.-зах.), зызмар ’скупы чалавек’ (Мат. Маг.). Параўн. славен. zízati ’ссаць (грудзі) ’. З суфіксам ‑ма ўтвараецца назоўнік ад дзеяслова са значэннем ’суб’ект дзеяння’ (жужма ’насякомае’, дуйма ’мяцеліца’, Сцяцко, Афікс. наз., 54), але зыходная аснова няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Партны́ 1 ’ільняны’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), портны ’тс’ (ТС). Да портг (гл.).
Партны́ 2 ’кравец’ (Касп., Сл. ПЗБ). Рус. портной ’тс’. Магчыма, з рус., дзе скарачэнне са ст. портной швец, ст.-рус. пъртныи шьвьць. Да портг (гл. Фасмер, 3, 335).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Патру́сіны, лін. потру́сыны ’канец вяселля’ (Сл. Брэс.). Магчыма, з укр. лубенск. потрусини ’збор вялікай колькасці гасцей, асоб вельмі блізкіх сям’і на другі дзень гулянкі, каб даесці і дапіць рэшткі са ўчарашняга дня’. Утвораны ад потрусити ’патрэсці, праверыць, зрабіць труску, праверку’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паты́нка ’металічная талерка’, ’дыскас’ (Нас.), ст.-бел. патына, патыня, патина ’металічная талерка, якую выкарыстоўваюць у час абедні’ (1583 г.) запазычаны са ст.-польск. patyna ’тс’, якое з лац. patina ’міска, нізкая каструля, патэльня’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180). Параўн. таксама паціна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашыбні́ ’галушкі’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да па‑шыбаць ’біць, збіваць’. Утворана аналагічна (па семантыцы), як літ. kukulis ’галушка’ ад kukti ’гнуцца, згінацца’, gražulis ’тс’ ад grąžyti ’выкручваць, выціскаць’, ’круціць’. Аб суфіксе ‑ень (са значэннем ’вынік дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабахту́рываць ’пераліваць праз край, наліваць звыш меры’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бухторыць ’праз меру ліць вадкасць’, ’празмерна піць (гарэлку)’, якое ад прасл. *buxъtěti < *buxati < *bux! пры дапамозе суф. ‑or‑ са значэннем паўтаральнасці дзеяння (узнікшага, магчыма, пад уплывам *vъtorъ ’другі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пералю́бка (піралю́бка) ’асоба, якая парушае шлюбную вернасць’ (слаўг., Нар. словатв.). Укр. перелю́б(ки) чини́ти ’пралюбадзейства рабіць з кім-небудзь’, серб.-харв. пр́љуб(а), макед. прељуба, ’тс’. Відаць, са ст.-слав. прѣлюбы дѣяті, творити ’тс’. Суфікс ‑ка, як у лю́бка 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Планы, ст.-бел. пяаный ’дзікі’ (Скарыла). Са ст.-чэш. plany, якое першапачаткова абазначае ’неўрадлівы’, ’пусты’ (Булыка, Лекс. запазыч., 206) < прасл. *pol‑пь < *pol*je ’роўная, неапрацаваная зямля, зарослая дзікімі раслінамі, бязлесная, у адрозненне ад апрацаванай’ (*niva) і ўзаранай (*rolʼja) (Махэк₂, 454).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)