рэгі́стр

(с.-лац. registrum = спіс, пералік)

1) спіс, пералік чаго-н., кніга для запісаў, уліку, рэгістрацыі;

2) ступень вышыні голасу, гучання музычнага інструмента;

3) размеркавальнік, рэгулятар у некаторых машынах, прыборах;

4) частка памяці ў вылічальных машынах;

5) орган тэхнічнага нагляду за будаўніцтвам і бяспекай плавання грузавых і пасажырскіх суднаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэзе́рв

(фр. réserve, ад лац. reservare = захоўваць, зберагаць)

1) запас чаго-н. на ўсякі выпадак;

2) крыніца, адкуль бяруцца новыя сродкі, сілы;

3) частка войск, якая захоўваецца да пэўнага часу і ўводзіцца ў дзеянне па меры змен у баявой абстаноўцы;

4) састаў ваеннаабавязаных, якія прызываюцца ў армію па мабілізацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

характары́стыка

(гр. charakteristikos = які адрозніваецца)

1) апісанне, вызначэнне істотных, адметных рыс, асаблівасцей каго-н. або чаго-н.;

2) апісанне характару, учынкаў якога-н. персанажа ў мастацкім творы;

3) пісьмовы водзыў, заключэнне аб працоўнай і грамадскай дзейнасці асобы;

4) мат. цэлая частка дзесятковага лагарыфма;

5) графічны паказчык чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

элеме́нт

(лац. elementum = стыхія, першапачатковае рэчыва)

1) простае рэчыва, якое хімічнымі спосабамі ўжо нельга раскласці на больш дробныя;

2) састаўная частка чаго-н.; дэталь якога-н. механізма;

3) доля чаго-н. у чым-н. (напр. усходнія элементы ў паэзіі);

4) член сацыяльнай групы (напр. прагрэсіўныя элементы грамадства, злачынныя элементы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ветраго́н1 ’прыстасаванне для ўтварэння моцнага патоку паветра’ (КТС, БРС), вітрагон ’прыстасаванне ў веялцы’ (Яўс.), укр. вітрого́н ’вентылятар’, рус. ветрогон: варон. ’флюгер’, урал. ’ручны вентылятар у шахце’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад вецер і гнаць (гл.). У прыметніка ветрагонны (мед.) першая частка ветра- (< вецер) ужыта ў пераносным значэнні ’газы’. Серб.-харв. ветро̀гон і вјетро̀гон ’падвей асаковы, Eriophorum, Cyperaceae’, балг. ветрогон ’сінегаловік’ утварыліся, відавочна, самастойна і не звязаны з бел. ветрагон1.

Ветраго́н2 ’легкадумны, пусты чалавек’ (КТС, БРС, Яўс., Растарг.), укр. вітрогон, рус. ветрогон, польск. даўн. wiatrogon ’вясёлы, дасціпны, легкадумны чалавек’, серб.-харв. ветро̀гоња ’пустаслоў, легкадум’, макед. ветрогон, балг. ветрогон ’тс’. Да вецер і гнаць (гл.). Узнікла ў выніку пераносу значэння па функцыі лексемы ветрагон1. Сюды ж ветрагонка ’легкадумная жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́ха1 ’знакі з лапак елкі, якімі ўзімку даказваюць дарогу’ (Сцяшк. МГ). Да вяха́1 (гл.).

Ве́ха2 ’цыкута’ (лоеў., Мат. Гом.). Да вяха́2 (гл.).

Ве́ха3 ’вехаць’ (светлаг., Мат. Гом.). Да вяха́3 (гл.).

Ве́ха4 ’пладаносная частка сцябла проса’ (рэч., Мат. Гом.). Да вяха́4 (гл.).

Ве́ха5 ’камета’ (Мат.), укр. віха́ ’тс’, бук. ві́ха (уст., рэдк.) ’прадвесце’, рус. сіб. веха́ ’вестка, навіна, паведамленне’. Да вяха́1 ’знак з саломы, галінак, жэрдкі, які папярэджвае аб чым-небудзь’. Тут адбыўся семантычны перанос: ’папераджальны, паведамляльны знак’ → ’прадвесце чаго-небудзь, напр., вайны’. Гэтаму дапамагае і знешняя форма: вяха часам выглядае, як мятла, бо замест саломы на шост надзяваюць дзяркач; параўн. укр. мітла́ ’камета’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́сялка ’шнур для дзіцячай калыскі’ (брэсц., Нар. лекс.), ву́селкы ’почапкі’ (брэсц., З нар. сл.), гу́сялка ’адна з вяровачак, на якую падвешваецца калыска; вяроўка, якая прывязваецца абодвума канцамі да калыскі, служыць для калыхання нагою’ (драг., З нар. сл.), усялка ’тс’ (кобр., Нар. лекс.). Няясна; калі прыняць у якасці зыходнай форму з пачатковым в, то хутчэй за ўсё да во́сілка ’почапка, дужка (напр., у вядры)’, аднак пры гэтым узнікаюць пэўныя фармальныя цяжкасці ў адносінах вакалізму (пры тлумачэнні пераходу і або е ў я); пры зыходнай форме з г, магчыма, ад гу́сяць — «спешчанай» дзеяслоўнай формы да гу́шкаць ’калыхаць’; ’падкідаць’, тады формы з в у выніку змены ўспрынятага ў якасці пратэзы пачатковага г, параўн. вузы́р ’ніжняя частка снапа’ < гузы́р ’тс’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́пка1, апе́лька ’пятля для кручка’ (Жд. 1), га́пка ’пятля ў адзенні’ (Сцяц. Словаўтв.), га́пка, гапе́лечка, гапе́лька ’пятля’ (Шатал.), га́пачка ’самаробны гузік; пятля’ (Сцяшк. МГ). Падрабязны агляд форм гл. Сцяц. Нар. лекс., 125. Сцяцко (там жа) лічыць, што бел. форма га́пка ўзята з польск. haptka ’тс’ (гэта з’яўляецца дыялектнай формай польск. haftka < ням.; аб этымалогіі гл. Слаўскі, 1, 390). Гэта магчыма, але можна лічыць зыходным і польск. haftka; на бел. глебе замена ф > п, што звычайнае ў слав. мовах. Параўн. га́птка, га́фтка.

Га́пка2 ’свіны страўнік’ (Шатал.). Няясна. Магчыма, ад уласнага жаночага імя Гапка (ад уласных імён нярэдка ўтвараюцца назвы розных прадметаў, у прыватнасці назвы часцей цела). Параўн. укр. дыял. га́пка ’задняя частка цела, podex’ (Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́вуза, на́ўза ’вашчына’ (паст., З нар. сл.), ’соты без мёду, вашчына’ (слаўг., Нар. сл.), ’аснова для пчаліных сотаў, вырабленая штучна’ (мядз., Нар. словатв.), ’неператоплены воск’, ’рамка для вашчыны ў калодачным вулеі’ (Сл. ПЗБ), навужваць ’рыхтаваць рамкі для мёду’ (Мат. Гом.), наву́знік, наву́жнік ’невялікі вулей у лесе на дрэве, пастаўлены для лаўлення раёў, што вылецелі са свайго пчальніка’ (Гарэц.); параўн. рус. наўза ’сухія ці пустыя канцы сотаў, падрыхтаваная вашчына без мёду’, науз, наузник ’невялікі вулей у лесе на дрэве (для лаўлення дзікіх пчол)’. Да вуза (гл.), вязаць; адносна словаўтварэння параўн. таксама рус. наузчастка конскай збруі’, літаральна ’прывязь’; тады семантыка слова тлумачыцца як ’тое, што навязана, начэплена’, што адпавядае старажытнаму спосабу натыкання вашчыны на спецыяльныя калонкі ў калодачным вулеі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рань1 ’падземная частка расліны’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Сцяшк.), ’настой з кораня’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. корінь, рус. корень, ст.-слав. корень, балг. корен, серб.-харв. ко̏рен, славен. korȇn, польск. korzeń, чэш. kořen ’тс’. Да прасл. kor‑ьnь. Параўн. літ. kẽras ’куст, корань’ (Бернекер, 1, 570; Траўтман, 127).

Ко́рань2 ’сядзіба’ (Мат. Гом., Яшк.). Да корань1 (гл.). Семантычны перанос ’вытокі расліны’ > ’вытокі чалавека’ > ’родныя мясціны, сядзіба’.

Ко́рань3 ’калодачны вулей’ (Сл. паўн.-зах., З нар. сл.). Сувязь з корань1 становіцца зразумелай, калі ўлічыць, што яго значэнне ’настой з кораня’ і тое, што «Купяць карэнь — бадаян, натруць каранік (калодачны вулей. — B. M.), запах даваў, і пчолы сядуць» (Сл. паўн.-зах., 2, 414–415).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)