1. Баявы вокліч у час атакі. — Ура! — закрычалі байцы і рынуліся ў бой./узнач.наз.Каля нямецкіх акопаў затрашчалі кулямёты, сталі часта лажыцца міны. Паднялося дружнае, напорыстае «ура».Мележ.На страсе хаты ўвесь час не змаўкаў кулямёт. Сярод гэтага гулу Коля чуў далёкае шматгалосае «ура!».Ставер.
2. Вокліч, які выражае захапленне, адабрэнне чаго‑н. Людзі кінуліся да Васіля Іванавіча, ледзь не заціснулі яго ў сваіх абдымках, падхапілі на рукі. — Родненькі! Дарагі! Ура партызанам!Лынькоў.— Пажар на Ўсходзе! Таварышы, ур-р-ра!Чарот./узнач.наз.Узляцелі ў вышыню пілоткі, Грымнула «ура!» — канец вайне.Смагаровіч.
•••
На ура — а) рашучай атакай з крыкамі «ура»; б) перан. з энтузіязмам, горача; в) перан. не падрыхтаваўшыся, спадзеючыся на выпадковы поспех.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Выпрацоўваць у каго‑н. адпаведныя рысы характару, светапогляд і пад. Фарміраваць характар. □ Час фарміруе людзей, але, хочаш ці не хочаш, людзі адказваюць за час.Карпаў.Не прафесія, якая б рамантычная яна ні была, фарміруе паэтычны талент.«Полымя».
2. Арганізоўваць, ствараць (калектыў, установу і пад.). Фарміраваць у рад. Фарміраваць кабінет.// Арганізоўваць вайсковае падраздзяленне, камплектуючы людзьмі і матэрыяльнай часткай. У кашарах узнік адпраўны пункт. Тут выдавалі зброю, фарміравалі атрады, прызначаліся камандзіры.Мікуліч.[Уладзік Каржакевіч:] — Паны конніцу фарміруюць, добра плацяць.Крапіва.
3. Састаўляць (поезд), счэпліваючы ў адпаведным парадку вагоны. Варта было паглядзець на .. [Віталя] ў тыя хвіліны, калі ён фарміраваў ці расфарміроўваў таварныя саставы, што бесперапынна прыбывалі на вузел.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хвілі́на, ‑ы, ж.
1. Тое, што і мінута (у 1 знач.). [Пятро:] — Да пасадкі заставалася хвілін дзесяць палёту.Мележ.Конан махнуў рукою: у нашым вясковым жыцці пяць хвілін — не час.Лобан.
2. Кароткі прамежак часу; момант, імгненне. Выходзіш. Хвіліну глядзіш, як хістаюцца Пад ветрам асіны над скошанай пожняю.Панчанка.Хурс цяпер цёрся каля ўсялякіх інтэнданцкіх кіраўніцтваў, .. але ні на хвіліну не спускаў вока з глухіх дарог.Чорны.//якая або чаго. Пэўны, чым‑н. прыкметны прамежак часу. [На плошчу] і сходзяцца людзі, каб пагутарыць аб сваіх справах ці проста каб правесці вольную хвіліну.Колас.Цяжкая хвіліна расставання заўсёды хвалюе.Няхай.
•••
З хвіліны на хвіліну — скора, вось-вось.
У адну хвіліну — вельмі хутка.
Хвіліна ў хвіліну — у час, у дакладна ўстаноўлены тэрмін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Qui semel furatur, semper fur habetur
Хто хоць раз украў, назаўсёды злодзеем застанецца.
Кто хоть раз украл, навсегда вором останется.
бел. Хто раз украў, а навек славу замараў. Калі хочаш прапасці, то пачні красці. Хто раз украў, таго і цягне. Хто змоладу ўзвычаіўся красці, той і пад старасць не мусіць перастаць.
рус. Раз украл, а навек вором стал. Не украл, так взял, а вором стал. Воровство да разум: на час ума не стало ‒ до веку дураком прослыл; раз украл ‒ по век вором ославился.
фр. On ne croit pas un menteur, même quand il dit la vérité (He верят лгуну, даже когда он говорит правду).
англ. Once a thief, always a thief (Укравший раз ‒ навсегда вор).
нем. Wer einmal stiehlt, bleibt immer ein Dieb (Кто украл однажды, остаётся навсегда вором).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
выбіра́ць
1. wählen vt, áuswählen vt; áussuchen vt;
2. (галасаваннем) wählen vt, vi;
выбіра́ць дэпута́там zum Ábgeordneten [Deputíerten] wählen;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
укла́двацца
1. (умясціцца) hinéingehen*vi (s), Platz fínden*; перан. hinéinpassen vi;
2.разм. (упакавацца) pácken vt;
укла́двацца ў пэ́ўны час mit éiner bestímmten Zeit áuskommen*;
укла́двацца ў галаве́ klar wérden, zu Bewússtsein kómmen*;
гэ́та не ўкла́дваецца ў маі́м уяўле́нні das passt nicht in méine Vórstellungen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Гі́ліць ’біць мяч гілкай’, гілка ’палка, якой падкідваюць мяч у час гульні’ (Бяльк.). Трубачоў (Эт. сл., 7, 221) вельмі непераканаўча аб’яднаў пад праформай *gyliti далёкія па семантыцы словы: серб.-харв.ги̏лити ’шчыкатаць’, ги́льати ’хадзіць па гразі, вадзе, снегу’, рус.дыял.ги̏лить ’смяшыць, балакаць’ і рус.дыял.паўд.ги́лить, гыли́ть ’падкідваць мяч’, укр.гили́ти ’падбіваць мяч гилкою’. Лепш меркаваць, што ў бел. мове і паўд.-рус. гаворках гэта проста запазычанне з укр. Параўн. укр.ги́лка, гі́лка ’галінка; палка для падбівання мяча; гульня ў мяч’. Непераканаўча таксама (аб укр. словах) Рудніцкі, 1, 614.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недарэ́ка ’абмежаваны чалавек; заіка’ (Гарэц.), ’няўклюда, неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), недарэ́кі ’неразумны, бесталковы; картавы, заікасты’ (Ян.), ’коснаязыкі’ (пух., Жыв. сл.), недарэ́члівы ’картавы, заікасты’ (Ян.), недарэ́чны ’няўдалы’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, тут змяшаліся розныя па паходжанню словы: адны ўтвораны на мясцовай глебе з неда- ’дастаткова’ і рэ́кці ’сказаць’ (гл.), другія хутчэй за ўсё запазычаны з польск.niedorzeczny ’неразумны, дурны, няўдалы’, што ўзыходзіць да спалучэння do rzeczy ’трапна, талкова’ з пэўнай фанетычнай адаптацыяй (так Кюнэ, Poln.) або ўтворана ў беларускай мове з аналагічнага спалучэння, параўн. дарэ́чы ’ў належны час, у належным месцы’.