у старажытнагрэчаскай міфалогіі каварны, вераломны бог вайны дзеля вайны, які нясе гібель і разбурэнне. Сын Зеўса і Геры. Арэса ўяўлялі ў вобразе маладога дужага мужчыны, часам у баявым шлеме. Міф пра Арэса — часты сюжэт у выяўленчым мастацтве (антычныя вазы, фрэскі, статуі Баргезійскага Арэса і Людавізійскага Арэса, карціны С.Батычэлі, Я.Тынтарэта, П.Рубенса, Ж.Давіда) і інш. У старажытна-рымскай міфалогіі яму адпавядае Марс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛУ́ЧАНЫ БАНК,
расійскі банк у 1909—17 у Маскве. Узнік у выніку санацыі і зліцця Маскоўскага міжнар. гандлёвага, Арлоўскага камерцыйнага і Паўднёва-Рускага прамысл. банкаў. У 1914 яму належалі філіялы ў Брэсце, Вільні, Віцебску, Гомелі, Дзвінску, Магілёве, Оршы, Полацку. Па колькасці філіялаў З.б. займаў 1-е месца ў Беларусі, аднак па аб’ёме банкаўскіх аперацый уступаў Азоўска-Данскому і Руска-Азіяцкаму банкам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НАР (англ. manor ад лац. maneo астаюся, пражываю),
назва феад. вотчыны ў сярэдневяковай Англіі. Сфарміраваўся ў 11—12 ст. Складаўся з дамена — зямлі, на якой уласную гаспадарку землеўладальніка-лорда вялі юрыд. падсудныя яму прыгонныя сяляне-віланы, зямлі трымальнікаў — віланаў і вольных сялян, а таксама абшчынных угоддзяў. З развіццём капіталіст. адносін і знікненнем катэгорыі віланаў (15—16 ст.). М. паступова перараджаўся і ў 18 ст. канчаткова знік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ХЕЛЬБЕЛЬ (Pachelbel) Іаган (хрышчаны 1.9.1653, г. Нюрнберг, Германія — 3.3.1706),
нямецкі кампазітар, арганіст. Кіраўнік сярэднегерм. школы арганістаў, адзін з папярэднікаў І.С.Баха. Працаваў у Вене, Айзенаху, Эрфурце, Штутгарце, Гоце, Нюрнбергу. Асн. значэнне мелі яго творы для аргана і клавіра. Яму належаць таксама духоўныя кантаты і інш. творы.
Літ.:
Ливанова Т История западно-европейской музыки до 1789 г.М.; Л., 1940. С. 310—311, 319—320.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УГЛО́ЎСКІ Анатоль Яфімавіч (24.7.1923, в. Лужавіца Валагодскай вобл., Расія — 20.12.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1942. Бранябойшчык радавы У. вызначыўся пры вызваленні Суражскага р-на Віцебскай вобл.: адбіваючы танк. контратаку ворага каля в. Халуднае, са звязкай гранат кінуўся пад галаўны танк праціўніка і падарваў яго, што паспрыяла зрыву контратакі. Каля шашы Віцебск—Сураж яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕЛЬДФЕ́БЕЛЬ (ням. Feldwebel),
званне (чын) унтэр-афіцэраў ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў. Узнікла ў палках ням.ландскнехтаў у 15 ст., пазней у войсках інш. краін, у т. л. ў ВКЛ. У рас. арміі (пяхоце, артылерыі, інж. войсках) і на флоце існавала ў 18 — пач. 20 ст.; у кавалерыі, коннай артылерыі і казацкіх войсках яму адпавядаў чын вахмістра. Ф. быў пам. камандзіра роты (батарэі) па адм.-гасп. пытаннях.
Задаволіць каго‑н., зрабіўшы яму што‑н. прыемнае, патрэбнае і пад.; уладзіць (у 2 знач.). Жанчына з боку наглядала за сваім госцем, шчаслівая, што яму абед спадабаўся; яна была рада, што дагадзіла такому госцю.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)