ФЕЛЬДФЕ́БЕЛЬ (ням. Feldwebel),

званне (чын) унтэр-афіцэраў ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў. Узнікла ў палках ням. ландскнехтаў у 15 ст., пазней у войсках інш. краін, у т. л. ў ВКЛ. У рас. арміі (пяхоце, артылерыі, інж. войсках) і на флоце існавала ў 18 — пач. 20 ст.; у кавалерыі, коннай артылерыі і казацкіх войсках яму адпавядаў чын вахмістра. Ф. быў пам. камандзіра роты (батарэі) па адм.-гасп. пытаннях.

т. 16, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)