РЭЛІ́ГІЯ (ад
сістэма тэалагічных дактрын, уяўленняў, культавых рэчаў і дзеянняў, а таксама арг-цый, накіраваная на абгрунтаванне існавання Бога або наогул звышнатуральнага пачатку. Існуе шмат падыходаў у вырашэнні пытанняў сутнасці і генезісу Р. Прадстаўнікі этналагічнага кірунку (Э.Тайлар, Дж.Дж.Фрэйзер, К.Леві-Строс) узнікненне Р. ставілі ў залежнасць ад прымітыўнага ўзроўню вытв-сці і духоўнай культуры. Марксізм лічыў Р. адлюстраваннем у свядомасці чалавека з’яў навакольнага свету. Псіхалагічныя канцэпцыі паходжання Р. трактуюць яе як выяўленне асобных станаў псіхікі чалавека (У.Джэмс, З.Фрэйд, К.Г.Юнг, Л.Леві-Бруль). П.А.Фларэнскі, Г.Лейв, Р.Ота вызначалі сутнасць Р. як агульначалавечае імкненне да свяшчэннага, трансцэндэнтнага аб’екта.
На Беларусі ў
Літ.:
Никольский Н.М. Избранные произведения по истории религии.
Фрэйзер Дж.Дж. Золотая ветвь:
Иллюстрированная история религий.
Митрохин Л.Н. Философия религии.
Религиозные традиции мира:
Росс Ф., Хиллс Т. Великие религии человечества:
Ростов н/Д, 1999.
А.А.Цітавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)