Highness [ˈhaɪnəs] n. высо́касць (тытул);

His Highness Prince Leopold Яго высокасць прынц Леапольд

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

his [hɪz] pron. яго́; свой;

He took his hat. Ён узяў свой капялюш.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

imagination [ɪˌmædʒɪˈneɪʃn] n. уяўле́нне, фанта́зія;

He has no imagination. У яго няма фантазіі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nibs [nɪbz] n. dated, infml ва́жная персо́на, шы́шка

♦

his nibs яго́ мі́ласць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

landlady [ˈlændˌleɪdi] n. гаспады́ня кватэ́ры, гасці́ніцы; улада́льніца до́ма (якая здае яго за плату)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

underweight [ˌʌndəˈweɪt] adj. недава́жаны; лёгкі;

He is underweight. Яго вага ніжэй за норму.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

даступі́цца, -ступлю́ся, -сту́пішся, -сту́піцца; зак.

1. да каго-чаго. Падысці, прыблізіцца.

Да бадлівай каровы не даступішся.

2. (звычайна з адмоўем), перан., да каго. Звярнуцца да каго-н. з просьбай, заявай.

Начальнік ганарысты, да яго не даступішся.

|| незак. даступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрэнь, -і, ж. (разм.).

1. зб. Розныя непрыгодныя рэчы, хлам.

Поўныя кішэні ўсякай дрэні.

2. Што-н. нядобрае, непрыемнае.

Усю ноч нейкая д. снілася.

3. у знач. вык. Пра каго-, што-н. кепскае, нікчэмнае.

Надвор’е — д.

Токар з яго — д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загало́вак, -лоўка, мн. -лоўкі, -лоўкаў, м.

Назва якога-н. твора (літаратурнага, навуковага і пад.) або асобных яго частак.

|| прым. загало́вачны, -ая, -ае і загало́ўны, -ая, -ае.

З. шрыфт.

○

Загалоўная літара — вялікая літара, якая пішацца ў слове ў пачатку тэксту, раздзела, абзаца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бандэро́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Шырокая папяровая абгортка для паштовых перасылак.

2. Невялікае паштовае адпраўленне звычайна ў папяровай абгортцы.

Заказная б.

3. Ярлык на тавары, які сведчыць аб уплаце пошліны за яго (спец.).

|| прым. бандэро́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)