Стуса́к, стуса́н ‘штуршок, удар’ (ТС), сюды ж стусану́ць ‘пнуць, ударыць, выцяць’ (Ян.). Параўн. польск. дыял. stusak, sztusak ‘штуршок’ з stus, sztos ‘удар’ з ням. Stoß ‘тс’. Гл. стузак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сёма́ка ‘бёрда, якое разлічана на сем пасмаў асновы’ (ельск., Уладз.). Да сем (гл.). Сюды ж і міждыялектныя сінонімы гэтага слова з іншымі суфіксамі: сему́ха, седьмо́ўка, се́мка, сема́ха, сема́чка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прычвара́цца ’прыдурвацца; прытварацца’ (брасл., даўг., Сл. ПЗБ), прычвораць ’выдумляць, вычвараць’ (ТС), сюды ж прычварыць ’цкаваць жывёлу сабакам’ (Шат.). Прыставачны дзеяслоў да чвэрыць (гл.). Параўн. яшчэ пачвара, вычвараць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пія́к ’п’яніца’ (ашм., Сл. ПЗБ). Паводле Мацкевіч — запазычанне з польск. pijak ’тс’ (тамсама, 3); сюды ж адаптаванае піяка (Нас., Сцяшк. Сл.; Скарбы: Нас.), канчатак ‑а, як у п’яніца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разура́тнічаць, разура́тываць, разура́тывацца ’сваволіць, распуснічаць’ (Юрч. СНЛ), сюды ж разура́тны ’непаслухмяны’, ’бойкі, разбітны’, ’распусны’ (Ян.). Запазычана з рус. развра́тничать ’распуснічаць’. Параўн. розвора́тні, розвора́тны ’бязладны’ (ТС) з поўнагалоссем (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ну́ртам, ну́рта ’ніцма’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Відаць, да курыць ’падаць уніз тварам’ пад уплывам корт, курт ’глыбіня, вір’ (гл.); сюды ж нуртаваць ’ныраць, даваць нырца’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасяда́ць, поседати ’валодаць’ (Гарб., Нас.), ст.-бел. посядати, поседати ’тс’ (1486 г.) запазычаны са ст.-польск. posiadać ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 34). Сюды ж посе́сці ’мець, атрымаць’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяснушка. Звычайна мн. л. вяснушкі ’рабацінне’ (БРС, КТС; з 1954 г.). Відавочна, пранікла з рус. мовы. Да вясна́ (гл.). Сюды ж вясну́шкава́ты (БРС, КТС), вяснушкавы (КТС), вяснушчаты (КТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Са́віць: са́выты ’святкаваць’ (Клім.). Параўн. укр. са́вити ’святкаваць дзень св. Савы’. Сюды ж са́вы ’рэлігійнае свята зімой’ (Мат. Гом.). Ад уласнага імя Сава. Гл. таксама Талстая, Полес., 219.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́пля (тре́пля) ‘трапанне лёну, канапель’ (слаўг., Нар. словатв.). Дэвербатыў, узыходзіць да *trep‑ja > *trep‑ati > трапа́ць 2 (гл.). Сюды ж трэ́пля ‘пустая гаворка, балбатня’ (Мат. Маг., Юрч. СНЛ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)