Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ус..., прыстаўка (гл. уз...).
Ужываецца замест «уз...» перад глухімі зычнымі, напрыклад: успіхнуць, ускінуць, ускапаць, уссесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаджы́, нескл., м.
Ганаровы тытул мусульманіна, які зрабіў паломніцтва ў Мекку (звычайна ставіцца перад імем).
[Араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вечару́ха ’вечарынка перад вяселлем у жаніха’ (Інстр. II); ’вечар перад вяселлем у маладой’ (Бяльк.), рус.вечеру́ха: паўд. ’вячэрняя забава, вечарынка’, арл., разан. ’дзявочнік напярэдадні вяселля’, арл., смал., калуж. ’вячэрняя бяседа вясельных гасцей’. Беларуска-рускае ўтварэнне ад вечар (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑ux‑a.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прэж ’спачатку’ (Нас.). Укр.преж ’раней, перад’, рус.дыял.преж ’раней, калісь’. Не зусім ясна. Відаць, кантамінаваная форма перад (гл.) і ц.-слав. прежде (вышэйшая ступень ад прѣдт* ’раней’, параўн. стараж.-рус.предняя слава (Слова аб палку Ігравым), ’былая слава’ (Грыгаран, Этнолингвистика текста, 2, 61).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адвячо́рак ’частка дня’ (БРС, Касп., КТС), ’частка дня перад вечарам’ (КЭС). Гл. вечар.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВАСІ́ЛЬЕЎ (Фёдар Аляксандравіч) (22.2.1850, г. Гатчына Ленінградскай вобл. — 6.10.1873),
рускі жывапісец-пейзажыст. Вучыўся ў Пецярбургу ў Рысавальнай школе Т-ва заахвочвання мастакоў (1866—67), у АМ (1871), зазнаў уплыў І.Шышкіна, быў блізкі да І.М.Крамскога. Ужо ў ранніх пейзажах, напісаных насычанымі фарбамі, адухоўленых і рамантычна ўзнёслых, вобразы рус. прыроды паэтычныя і глыбокія («Перад навальніцай», 1868—69, і інш.). Вынікам сумеснай паездкі на Волгу з І.Рэпіным (1870) сталі малюнкі і жывапісныя творы («Від на Волзе. Баржы»). Найб. значныя яго пейзажы («Адліга», 1871, «Мокры луг», 1872) маюць эпічны і велічны характар («У крымскіх гарах», 1873). У Нац.маст. музеі Беларусі карціны Васільева «Пейзаж» (1869), «Крым» і «Перад навальніцай» (абедзве 1873).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРО́Й БЕЛАРУ́СІ,
ганаровае званне, вышэйшая ступень адзнакі і дзярж. ўзнагарода за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, звязаныя з подзвігам, здзейсненым у імя свабоды, незалежнасці і росквіту Рэспублікі Беларусь. Уведзены Законам «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» ад 13.4.1995. Званне прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь толькі адзін раз. Паводле Указа Прэзідэнта ад 15.1.1996 асобам, удастоеным звання Героя Беларусі, уручаецца медаль Герой Беларусі. Узнагароджанне можа быць праведзена пасмяротна. Героямі Беларусі могуць стаць не толькі грамадзяне Беларусі, але і замежныя грамадзяне ці асобы без грамадзянства за заслугі перад Рэспублікай Беларусь. Героі Беларусі карыстаюцца льготамі, прадугледжанымі заканадаўствам для Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сац. Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы. Упершыню званне Героя Беларусі прысвоена ў 1996 У.М.Карвату (пасмяротна).