замкну́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад замкнуць.
2. у знач. прым. Адасоблены, не наступны для іншых. [Героі апавяданняў Бядулі] вядуць пераважна замкнутае жыццё, мужна пераносяць крыўды, але не жадаюць скарыцца. Кучар. // Маўклівы, спрытны. Замкнуты характар. □ Пасля свайго жахлівага маленства Марына расла замкнутай, крыху дзікаватай. Грамовіч.
3. у знач. прым. Які змыкаецца, злучаецца канцамі. Замкнутая крывая. Замкнуты электрычны ланцуг. Замкнутая ломаная лінія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мані́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Нагруднік, пераважна з белай тканіны, прышыты або прышпілены да мужчынскай кашулі. Максім знімае з сябе студэнцкую тужурку, белы каўнерык і манішку, узіраецца ў маленькае люстэрка. Майхровіч. // Устаўка на грудзях у жаночай сукенцы.
2. Частка мужчынскай кашулі, якая закрывае грудзі. Кашуля з вышытай манішкай. □ З-пад расшпіленай фуфайкі бялела вышываная чырвоным крыжам манішка. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце; пр. навалок, ‑лакла, ‑ло; заг. навалачы; зак., чаго.
1. Прыцягнуць, прынесці за некалькі прыёмаў у значнай колькасці. Навалачы кучу галля. Навалачы ўсякага дабра. // каго. Неадабр. Прывесці, навесці ў вялікай колькасці куды‑н. [Маці:] — Навалакла сюды нейкіх поўную хату.. Раз сяброўкі, дык абавязкова прывесці жыць да бацькоў! Карпюк.
2. пераважна безас. Зацягнуць, закрыць. На неба хмар навалакло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паду́шачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш. да падушка (у 1 знач.); невялікая падушка. На многіх сенніках былі ўжо засланы прасціны, ляжалі падбітыя падушачкі, а самі гаспадыні прыхарошваліся. Пальчэўскі. // перан. Тое, што нагадвае па мяккасці, выпукласці і пад. невялікую падушку. Падушачкі пальцаў.
2. пераважна мн. (паду́шачкі, ‑чак). Гатунак цукерак з начынкай, якія нагадваюць па форме падушку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Вузкая лента (пераважна стальная) з дзяленнямі, якая накручваецца на валік, змешчаны ў футарале, і служыць для вымярэння чаго‑н. Разам з Іванам Сямёнавічам вучні рулеткай вымяралі двор, забівалі ў зямлю калочкі. Курто.
2. Прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якім коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.
[Фр. roulette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сурма́ 1, ‑ы, ж.
1. Хімічны элемент, серабрыста-белы метал, ужываецца ў тэхніцы і медыцыне. Сплавы сурмы.
2. Уст. Чорная фарба для валасоў, броваў і пад.
сурма́ 2, ‑ы; мн. сурмы, ‑аў; ж.
Старажытны ўкраінскі народны музычны інструмент у выглядзе доўгай драўлянай трубы, які выкарыстоўваўся пераважна як сігнальны. Дзесьці ў шале коні Скачуць перад боем, І ў стэп[е] рыдаюць Сурмы за сялом. Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увабра́цца, убяруся, убярэшся, убярэцца; убяромся, уберацеся; пр. увабраўся, ‑бралася; зак. (пераважна ў пр. часе).
1. Пранікнуць унутр чаго‑н., паглынуцца, уцягнуцца. Дзёгаць увабраўся ў юхтовыя боты.
2. Разм. Усяліцца куды‑н. [Соня:] — Праўда, пуста яшчэ ў нас — толькі ўвабраліся. Дадзіёмаў.
3. Разм. Забрацца, залезці куды‑н. [Адам] пайшоў назад у лес, увайшоў у самую цемень, увабраўся ў гушч[а]рню і лёг на зямлю. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укасі́ць, укашу, укосіш, укосіць; зак.
1. (пераважна з адмоўем «не»). Змагчы касіць. Трава такая густая, што і не ўкосіш.
2. што і чаго. Накасіць, скасіць нейкую колькасць травы, сена. Укасіць травы каню нанач. □ Паўз будку шыбуюць у лес местачкоўцы. Ідуць кожны па сваёй патрэбе: хто па ягады, хто па грыбы,.. а хто неўзаметку, патаемна ад лесніковага вока, укасіць між кустоўя капу сена. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
культуры́зм
(фр. culturisme, ад лац. cultura = развіццё, выхаванне)
сістэма фізічных практыкаванняў, пераважна сілавых, якія павінны развіваць мускулатуру, садзейнічаць фарміраванню прыгожай фігуры і паставы, а таксама занятак такімі практыкаваннямі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
каленхі́ма
(ад гр. kolla = клей + -энхіма)
тканка пераважна двухдольных раслін, якая надае трываласць іх органам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)