анатэ́ксіс

(гр. anateksis = расплаўленне)

ультраметамарфічны працэс, які вядзе да расплаўлення цвёрдых горных парод у выніку агульнага прамочвання іх магмай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вара́рыя

(н.-лац. vararia)

губавы базідыяльны грыб сям. лахнакладыевых, які расце на драўніне і кары хвойных, зрэдку лісцевых парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

венд

(лац. Venedi = назва старажытнага славянскага племені)

комплекс горных парод, які непасрэдна папярэднічае кембрыю; змяшчае рэдкіх прадстаўнікоў бесшкілетных арганізмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

петрало́гія

(ад петра- + -логія)

раздзел геалогіі, які вывучае мінералагічны і хімічны склад горных парод, іх структуру і заканамернасці ўтварэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тра́пы

(шв. trapp)

група магматычных горных парод (напр. базальты, дыябазы), якія ўтвораны ў выніку вулканічнай дзейнасці на геалагічных платформах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фанеразо́й

(ад гр. phaneros = яўны + -зой)

інтэрвал часу, на працягу якога сфарміраваліся тоўшчы горных парод палеазою, мезазою і кайназою.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фліш

(ням. Flysch, ад fliessen = цячы)

серыя марскіх адкладаў, якая характарызуецца рытмічным чаргаваннем слаёў некалькіх разнавіднасцей асадачных горных парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АРТЫ́Т (ад грэч. orthos прамы, правільны),

аланіт, рэдказямельны мінерал класа сілікатаў, аналаг эпідоту, Ce2Fe2AlO(OH)[SiO4] [Si2O7]. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя, таблітчастыя, агрэгаты зярністыя. Колер чорны, буры. Бляск смалісты. Цв. 5—6,5. Шчыльн. 3,3—4,2 г/см³. Радыеактыўны. У прыродзе трапляецца рэдка. Акцэсорны мінерал гранітаў, гнейсаў, гранітных пегматытаў. Часта метаміктны. На Беларусі як акцэсорны мінерал выяўлены ў пародах крышт. фундамента. Сыравіна для атрымання рэдказямельных элементаў (цэзію, ітрыю і інш.). Выкарыстоўваецца для вызначэння абсалютнага ўзросту парод свінцовым метадам.

т. 1, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАКАВЫ́ ХРЫБЕ́Т,

горны хрыбет у сістэме Вял. Каўказа. Цягнецца з паўн. боку паралельна Галоўнаму (Водападзельнаму) хрыбту. Складаецца з асобных масіваў, падзеленых вярхоўямі рэк паўн. схілу Вял. Каўказа. Выш. да 5642 м (г. Эльбрус). Да Бабакога хрыбта адносяцца самыя высокія вяршыні Вял. Каўказа: Дыхтау (5203 м), Казбек (5033 м), Тэбуласмта (4493 м) і інш. Складзены з асадкавых парод, крышт. і гліністых сланцаў, гранітаў. У грабянёвай частцы альпійскія формы рэльефу. Хвойныя лясы, высакагорныя лугі. У цэнтр. частцы ледавікі.

т. 2, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕРАГАВЫ́Я ХРЫБТЫ́ (Coast Ranges),

ланцуг невысокіх горных хрыбтоў і масіваў уздоўж зах. ўзбярэжжа ЗША (ад 34° паўн. ш. да 48°30′ паўн. ш.). Найб. выш. 2428 м (г. Алімпус). Складзены з асадкавых і метамарфічных парод. Характэрны землетрасенні. Радовішчы нафты, вугалю, ртуці. На Пн ад 42° паўн. ш. схілы ўкрыты лясамі з сітхінскай елкі, туі, дугласіі, вышэй — лугі, горныя тундры, асобныя ледавікі. На Пд — хваёвыя лясы і вечназялёныя ксерафільныя хмызнякі (чапараль), участкі лясоў з гіганцкай секвоі. Нац. парк Алімпік.

т. 3, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)