рэвалюцыйная рабочая арг-цыя народніцкага кірунку ў Кіеве ў 1880—81. Засн. вясной 1880 членамі партыі «Чорны перадзел» Л.М.Кавальскай і М.П.Шчадрыным. Праграма «Саюза» прадугледжвала звяржэнне самадзяржаўя, перадачу сродкаў вытв-сці ва ўласнасць народа, устанаўленне дэмакр. свабод; у якасці асн. тактыкі прапаноўвала «фабрычны тэрор» (псаванне машын, падпалы прадпрыемстваў, збіванне і забойства майстроў і фабрыкантаў). «Саюз» меў уласную друкарню, дзе друкаваў рэв. пракламацыі, распрапагандаваў каля 1000 рабочых. На працягу зімы і вясны 1881 «П.р.с.» разгромлены паліцыяй, кіраўнікі асуджаны на розныя тэрміны катаргі і ссылкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫСКО́П (ад грэч. periskopeo гляджу вакол),
1) аптычная прылада для назірання за мясцовасцю з укрыццяў, траншэй, рубак, браніраваных машын (танкаў), падводных лодак і інш. З дапамогай П. вымяраюць гарыз. і верт. вуглы на мясцовасці і вызначаюць адлегласць да аб’ектаў, за якімі назіраюць.
2) Фатаграфічны аб’ектыў, які складаецца з дзвюх выпукла-ўвагнутых лінзаў, сіметрычна размешчаных адносна плоскасці дыяфрагмы, пастаўленай паміж імі. Выкарыстоўваюць у простых фотаапаратах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНЕТА́РНАЯ ПЕРАДА́ЧА,
зубчаста-рычажная перадача, што мае колы з рухомымі геам. восямі (сатэліты), якія абкочваюцца вакол цэнтр. кола. Рухомае звяно, на якім умацаваны восі сатэлітаў, наз. вадзілам. Выкарыстоўваюць для перадачы вярчэння паміж 2 паралельнымі восямі ці тымі, што перасякаюцца, а таксама пры ўзнаўленні складанага плоскапаралельнага руху рабочага органа, які аб’ядноўваецца з сатэлітам. Выкарыстоўваюць у рэдуктарах трансп.машын, прыводах станкоў, каробках перадач, рэверсіўных механізмах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́ЎЦАЎ (Ігар Кірылавіч) (30.7.1933, г. Варонеж, Расія — 19.9.1995),
бел. канструктар і вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1976). Скончыў Пензенскі індустр.ін-т (1956). З 1960 на Мінскім з-дзе выліч.машын (у 1974—81 дырэктар, адначасова ген. дырэктар ВАвыліч. тэхнікі), з 1986. на доследна-вытв. прадпрыемстве «Аптрон», Мінск. Навук. працы па аўтаматызацыі праектавання і вытв-сці сродкаў выліч. тэхнікі. Удзельнік стварэння сям’і ЭВМ «Мінск», гал. канструктар ЭВМЕС-1022, выліч. комплексаў спец. прызначэння. Дзярж. прэмія СССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙКА,
1) Р. зубчастая — прызматычны стрыжань з нарэзанымі зубамі; дэталь рэечнай зубчастай перадачы. Выкарыстоўваецца ў механізмах станкоў, грузападымальных кранаў, пагрузачна-разгрузачных машын.
2) Р. геадэзічная — драўляны брус даўж. 3—4 м з нанесенай шкалой. Бываюць дальнамерныя (для вызначэння адлегласцей), тапаграфічныя (для вызначэння адлегласцей і перавышэнняў), нівелірныя (для вызначэння перавышэнняў); адна- і двухбаковыя, падвесныя, складныя, высоўныя.
3) Разнавіднасць піламатэрыялу, які атрымліваецца пры абпілоўванні краёў неабразных дошак, а таксама вузкія загатоўкі з драўніны, што выкарыстоўваюцца пры вырабе сталярных пліт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛАВА́Я ПЕРАДА́ЧА,
разнавіднасць перадачы, якая служыць для перадачы мех. энергіі (руху) ад рухавіка да яе спажыўца з павелічэннем вярчальных момантаў (за кошт змяншэння скорасці, частаты вярчэння) або для змены характару руху. У прыводахмашын дазваляе ўзгадняць рэжым работы рухавіка і выканаўчых (рабочых) органаў, ажыццяўляць змену напрамку руху (рэверсаванне, або рэверс), пераўтвараць вярчальны рух у паступальны, вінтавы і інш. С.п. бываюць мех. (найб. пашыраны зубчастыя перадачы, ланцуговыя перадачы, раменныя перадачы, фрыкцыйныя перадачы, чарвячныя перадачы), гідраўлічныя перадачы, пнеўматычныя і інш. У некат. машынах С.п. наз. трансмісіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ва́льцы
(ням. Walze)
рабочая частка металаапрацоўчых, драбільных, мукамольных і іншых машын у форме валікаў, якія верцяцца ў процілеглых напрамках і служаць для пракаткі, драблення чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тандэ́м
(англ. tandem)
1) двухмесны веласіпед, у якім сёдлы размешчаны адно за другім;
2) размяшчэнне аднародных машын або іх частак у агрэгаце на адной восі, лініі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
або́йма, ‑ы ж.
1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі. Абойма патронаў. □ У кішэнях падпальшчыкаў ляжалі пісталеты, абоймы з патронамі.Новікаў.// Колькасць патронаў у такой рамцы. Выпусціць абойму патронаў.
2. Дэталь, прыстасаванне ў выглядзе скабы. абруча і пад., якія служаць для змацавання частак машын, збудаванняў і пад. Жале заве тонкая абойма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапра́ва, ‑ы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. пераправіць 2 (у 1 знач.); пераход, пераезд (звычайна цераз раку). З кожным крокам пераправа станавілася ўсё больш небяспечнай.Краўчанка.
2. Месца, дзе перапраўляюцца на другі бераг. Звярнуўшы налева, аўтобус стаў у доўгую чаргу машын каля пераправы.Грахоўскі.// Спецыяльнае збудаванне, прыстасаванне, якое дае магчымасць пераправіцца на другі бераг. Навесці пераправу. Пантонная пераправа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)