таўстасценныя клеткі некаторых грыбоў, якія ўтвараюцца ў выніку распадзення гіфаў, грыбніцы і дапамагаюць перажыць неспрыяльныя ўмовы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
інтэрферэ́нцыя
(ад лац. inter = паміж + ferens, -ntis = які нясе, пераносіць)
1) фіз. узаемнае ўзмацненне або аслабленне хваль (светлавых, гукавых, электрамагнітных) пры іх накладванні адна на другую;
2) біял. узаемадзеянне віруса з клеткамі арганізма, у выніку чаго клеткі пачынаюць выпрацоўваць бялковае рэчыва, што падаўляе развіццё іншых вірусаў;
3) лінгв. узаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання моў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
сінергі́ды
(н.-лац. synergidae, ад гр. synergos = які дзейнічае разам)
дзве клеткі ў зародкавым мяшку пакрытанасенных раслін, якія складаюць разам з яйцаклеткай яйцавы апарат.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фонарэцэ́птары
(ад фона- + рэцэптары)
спецыялізаваныя клеткі, якія ажыццяўляюць пераўтварэнне механічнай энергіі гукавых ваганняў у біяэлектрычны патэнцыял і забяспечваюць успрыняцце жывёламі і чалавекам гукавых сігналаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фотарэцэ́птары
(ад фота- + рэцэптары)
святлоўспрымальныя ўтварэнні (спецыяльныя клеткі, органы), здольныя паглынаць святло і выклікаць фотабіялагічныя працэсы ў арганізмах (фотаперыядызм, фотатаксіс, фотатрапізм, зрок і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стацыяна́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае пастаянную арганізацыю і месцазнаходжанне; не перасовачны. Стацыянарная бібліятэка. □ З кожным годам .. паляпшаецца кінаабслугоўванне насельніцтва, пашыраецца сетка перасовачных і стацыянарных установак.«Звязда».Як рабіць клеткі для стацыянарнага ўтрымання баброў, Малінін ведаў.Масарэнка.
2. Які знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы, не амбулаторны (пра хворага). Стацыянарны хворы.// Які абслугоўвае такіх хворых. На Горкай знаходзіўся стацыянарны шпіталь брыгады, і не адзін партызан .. залечваў тут свае раны.Шчарбатаў.
3.Спец. Умацаваны нерухома, не перасовачны. Стацыянарны рухавік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІЯЛАГІ́ЧНЫЯ СІСТЭ́МЫ,
сукупнасць узаемазвязаных і ўзаемадзейных жывых элементаў рознай складанасці (гены, клеткі, тканкі, органы, арганізмы, біяцэнозы, экасістэмы, біясфера). Валодаюць уласцівасцямі цэласнасці, адноснай устойлівасці, а таксама здольнасцю адаптацыі да зменлівых умоў навакольнага асяроддзя, развіцця, самаўзнаўлення і эвалюцыі. Біялагічныя сістэмы — адкрытыя сістэмы, для якіх умовай існавання служыць абмен энергіяй, рэчывам і інфармацыяй паміж часткамі сістэмы і з навакольным асяроддзем. Важнейшая праблема ў вывучэнні біялагічных сістэм — іх прасторавая і часавая арганізацыя, якая прадугледжвае ўключэнне ў сістэму некалькіх элементаў (больш за адзін), што адрозніваюцца пэўным наборам камплементарных паміж сабой прыкмет, на аснове чаго грунтуюцца ўзаемаадносіны паміж элементамі і забяспечваецца ўстойлівасць сістэмы. Тэорыя інфармацыі дазваляе ўвесці колькасныя ацэнкі ўзроўню арганізацыі, што забяспечваецца множнасцю, ступенню разнастайнасці элементаў і сувязяў паміж імі. На гэтай аснове адрозніваюць дэтэрмінаваныя, імаверныя і хаатычныя сістэмы. Біялагічныя сістэмы захоўваюць сваю спецыфічнасць у зменлівых умовах асяроддзя. Іх іерархічнасць і самарэгуляцыя забяспечваюцца шматузроўневым кіраваннем на аснове адваротных сувязяў. Гл. таксама Сістэмны падыход.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДАРА́К,
паясное жаночае адзенне, спадніца з шарсцяной ці паўшарсцяной саматканкі. Вядомы па ўсёй Беларусі за выключэннем паўн.-зах. раёнаў. Шылі з 3—5 полак. Малюнак (у клетку або ў падоўжныя ці ў папярочныя палосы) утвараўся на вохрыста-ружовым, вішнёвым, сінім, зялёным, серабрыста-белым, чорным фоне тканіны. Дадатковымі элементамі дэкору служылі запрасаваныя складкі, вышыўка, карункавыя тасёмкі, стужкі. У 19 — пач. 20 ст.найб. пашыраныя былі клятчастыя андаракі (чырвона-чорныя клеткі па ўсім полі — ваўкавыска-камянецкі строй). Паступова да чорнага і чырвонага колераў пачалі дадаваць зялёны, ружовы, жоўты і інш. У паўд.-зах. і цэнтр. раёнах Беларусі пераважалі андаракі ў папярочныя палосы (ляхавіцкі строй, пухавіцкі строй), ва ўсх. — у падоўжныя (шырокія чырвоныя чаргаваліся з вузейшымі белымі). З пач. 20 ст. пашыраны аднатонныя чырвоныя, сінія і інш. андаракі. Святочныя андаракі абавязкова гафрыравалі. Выйшаў з ужытку ў 1930-я г.
Андаракі з в. Збляны Лідскага раёна Гродзенскай вобл. 1920-я г. (уверсе) і з Брэсцкай вобл.Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІСТАХІ́МІЯ (ад гіста... + хімія),
навука, якая вывучае хімічны састаў тканак і клетак жывёл з мэтай высвятлення асаблівасцей абмену рэчываў у іх структурных элементах; раздзел гісталогіі. Даследуе тонкія механізмы тканкавага і клетачнага метабалізму бялкоў, нуклеінавых кіслот, вугляводаў, ліпідаў, вызначае лакалізацыю актыўнасці гармонаў і ферментаў, абгрунтоўвае спецыфіку функцый клетачных арганел.
Першыя даследаванні па гістахіміі правёў франц. фармацэўт Ф.В.Распай (1825—34). Як самаст. навука гістахімія ўзнікла ў 1930-я г. з выхадам працы Л.Лізона (1936). З дапамогай гістахіміі паказана сувязь змен колькасці РНК з сінтэзам бялку і пастаянства колькасці ДНК у храмасомным наборы, выяўлены клеткі, што прымаюць удзел у сінтэзе гармонаў і імунаглабулінаў, абгрунтавана роля нейрамедыятараў, антыцел і г.д.
На Беларусі развіццё гістахім. даследаванняў звязана з дзейнасцю С.М.Мілянкова і яго вучняў. У гісталагічных і патагісталагічных лабараторыях і цэнтрах Беларусі вывучаюцца паталаг. працэсы, структурныя змены, характэрныя для пач. праяўленняў хвароб, асабліва пухліннага паходжання. Для клінічнай дыягностыкі выкарыстоўваецца шэраг гістахім. рэакцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЫЯ́ТАРЫ (лац. mediator пасрэднік),
нейратрансмітэры, біялагічна актыўныя рэчывы, якія перадаюць узбуджэнне ці тармажэнне з нервовых клетак на іншыя (нервовыя, мышачныя, залозістыя). Найчасцей М. — нізкамалекулярныя рэчывы, якія ўтвараюцца з амінакіслот, сінтэзуюцца ў нейронах. Да М. належаць ацэтылхалін, гістамін, норадрэналін, сератанін і інш., некат. к-ты (напр., α-глютамінавая). У нейронах існуе селектыўнасць прадукцыі М. У залежнасці ад М. розныя нерв. ўтварэнні вегетатыўнай нерв. сістэмы падзяляюць на адрэнэргічныя (норадрэналін) і халінэргічныя (ацэтылхалін). З нерв.клеткі М. паступаюць да перадсінаптычных канцоў нерва, дзе назапашваюцца ў сакраторных пузырках. Пры праходжанні нерв. імпульсу М. вызваляюцца з пузыркоў, звязваюцца з рэцэптарамі на постсінаптычнай мембране, выклікаюць змену яе палярызацыі і далейшае праходжанне імпульсу. Потым М. разбураюцца ферментамі (напр., ацэтылхалін — халінэстэразай), што аднаўляе папярэдні ўзровень палярызацыі мембраны і гатоўнасць сінапсу да перадачы наступнага нерв. імпульсу.
Літ.:
Харкевич Д.А. Фармакология. 6 изд. М., 1999;
Руководство по медицине: Пер. с англ.Т. 1—2. М., 1997.