прылада для рэгістрацыі слядоў (трэкаў) зараджаных часціц высокіх энергій. Прынцып дзеяння заснаваны на закіпанні перагрэтай вадкасці ў наваколлі траекторыі часціцы. Выкарыстоўваецца для рэгістрацыі актаў узаемадзеяння часціц з ядрамі вадкасці або па прадуктах іх распаду на інш. часціцы. Вынайдзена амер. вучоным Д.Глезерам (1952).
Для вымярэння імпульсаў зараджаных часціц П.к. змяшчаюць у магн. поле. Пераграванне вадкасці ажыццяўляецца хуткім змяншэннем ціску ад пачатковага (раўнаважнага) значэння. Пры праходжанні зараджанай часціцы праз такую вадкасць уздоўж яе следу ўтвараюцца «зародкавыя» цэнтры кіпення.
Рабочая вадкасць П.к. — вадарод, у т. л. ў сумесі з неонам, прапан, фрэон, ксенон і інш.
Узаемадзеянне K−-мезона ў вадкавадароднай пузырковай камеры з пратонамі, у выніку якога нараджаюцца часціцы Σ+, K+, π+, π−, K0, якія распадаюцца на π+- і π−-мезоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЮВІ́ ДЭ ШАВА́Н (Puvis de Chavannes) П’ер (14.12.1824, г. Ліён, Францыя — 24.10.1898),
французскі жывапісец. Вучыўся ў Парыжы ў А.Шэфера і Т.Куцюра. Зазнаў уплывы Ж.А.Энгра, Т.Шасерыо, італьян. Ранняга Адраджэння. Распрацаваў своеасаблівы варыянт сімвалізму, заснаваны на сінтэзе маст. прыёмаў Ранняга Адраджэння і класіцызму. Работам характэрны ўрачысты лінейны рытм, абагульненыя, умоўна трактаваныя фігуры, аб’яднаныя ў статычныя ўраўнаважаныя групы, тонка стылізаваныя пейзажныя фоны, што нагадваюць ідылічныя ўяўленні пра «залаты век» чалавецтва. Колеравая гама пабудавана на спалучэнні прыглушаных жамчужных тонаў. Сярод твораў: манум. пано «Мір», «Вайна», «Праца», «Адпачынак» (усе 1861—63), «Свяшчэнны гай» (1884), размалёўкі «Жыццё Святой Жэнеўевы» ў Пантэоне (1874—98), «Навукі і Мастацтвы» ў Сарбоне (1887—89) у Парыжы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМНАЖА́ЛЬНАЯ ТЭ́ХНІКА,
комплекс сродкаў для размнажэння і капіравання дакументаў, тэкставых і ілюстрацыйных матэрыялаў. Выкарыстоўваецца таксама для друкавання малатыражных выданняў.
Размнажэнне дакументаў (арыгіналаў) ажыццяўляецца малафарматнымі апаратамі і прыладамі аператыўнай паліграфіі, якія забяспечваюць хуткую і тэхнічна нескладаную падрыхтоўку матэрыялаў да выдання. выраб друкарскіх форм і друкаванне тыражу. Заснаваны на выкарыстанні спосабаў плоскага афсетнага (ратапрынты), трафарэтнага (рататары) і гектаграфічнага (гектографы) друку, электраграфіі (у т. л.ксераграфіі з найб. пашыранымі апаратамі — ксераксамі, рызографамі), рэпраграфіі і інш. Каліраванне дакументаў робіцца непасрэдна з арыгінала і не патрабуе яго спец. падрыхтоўкі (за выключэннем святлокапіравання) і друкарскай формы. Паводле фіз. прынцыпаў капіравання адрозніваюць капіравальныя апараты: святло-, фота- і тэрмакапіравальныя, электраграфічныя, электроннага капіравання. мікрафотакапіравальныя (для праекцыйнага і кантактавага капіравання — дыязакапіраваннем, тэрмакапіраваннем і фотакапіраваннем). Гл. таксама Капіравальна-размнажальная тэхніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАТА́ЦЫЯ (франц. flottation ад flotter плаваць),
працэс раздзялення дробных цвёрдых часцінак (пераважна мінералаў), заснаваны на адрозненні іх у змочвальнасці вадой.
Адрозніваюць Ф. пенную (найб. пашырана) для абагачэння карысных выкапняў, масляную, плёначную, іонную і электрафлатацыю. Пры пеннай Ф. часцінкі мінералаў у водным асяроддзі выбіральна прыліпаюць да пузыркоў паветра і паднімаюцца ў пену (утвараюць канцэнтрат). Большасць мінералаў змочваецца добра. З-за ўласцівасці некат. мінералаў дрэнна змочвацца (сера, графіт, азакерыт, борная к-та), пры Ф. іх прыродных руд выкарыстоўваюць флотарэагенты, якімі паляпшаюць гэты працэс. У залежнасці ад прызначэння адрозніваюць флотарэагенты: збіральнікі (калектары), пенаўтваральнікі, актыватары і інш. Ф. выкарыстоўваецца таксама для ачысткі вады ад арган. рэчываў і цвёрдых завісей, раздзялення сумесей, паскарэння адстойвання ў хім., харч. і інш. галінах прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аўдыёвізуа́льны
(ад лац. audio = слухаю + visualis = зрокавы)
заснаваны на адначасовым успрыманні слыхам і зрокам (напр. а-ыя сродкі навучання).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
панк-ро́к
(англ. punk rock)
стыль рок-музыкі, які вызначаецца агрэсіўнай манерай выканання, хуткім тэмпам (заснаваны на светаўспрыманні панкаў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
сафі́зм
(гр. sophisma = выдумка, галаваломка)
вывад, які толькі фармальна здаецца правільным, бо заснаваны на наўмысна няправільным падборы зыходных палажэнняў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
даве́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка верыць у шчырасць, праўдзівасць каго‑, чаго‑н., схільны аказваць давер’е. Ліда сустрэла настаўніка, паздароўкалася, абняла яго руку, прытулілася да яе, як даверлівае дзіця.Колас.// Які выражае давер’е. Даверлівы тон. □ Дзед прысеў каля ўнукаў, паглядзеў у іх даверлівыя вочы, пацалаваў абаіх.Пестрак.//Заснаваны на давер’і. Даверлівыя адносіны паміж людзьмі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дагматы́чны1, ‑ая, ‑ае.
1.Заснаваны на догмах (у 1 знач.).
2. Уласцівы дагматыку. Дагматычнае мысленне.// Бяздоказны, такі, што не дапускае пярэчанняў. Дагматычны падыход да тэорыі.
3. Адцягнены, абстрактны, схематычны. Дагматычны спосаб выкладання.
дагматы́чны2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дагматыкі, заключае ў сабе догматы (у 1 знач.). Дагматычнае багаслоўе. Дагматычная літаратура.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
своекары́слівы, ‑ая, ‑ае.
Які клапоціцца толькі аб сабе, дбае пра ўласную выгаду; карыслівы. Своекарыслівы чалавек. □ У літаратуры нярэдка здаралася, што ў процівагу ідэальнаму герою паказваўся нядрэнны працаўнік, але не без заган: то своекарыслівы, то круты ў сям’і, то яшчэ з якой-небудзь хібай.«Полымя».//Заснаваны на асабістай выгадзе, карысці. Своекарыслівыя мэты. Своекарыслівы разлік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)