прые́мна,

1. Прысл. да прыемны.

2. безас. у знач. вык. Прыносіць задавальненне, радасць. Дзяўчынцы прыемна ўсё, — і што сонейка свеціць, і што навокал лес. Брыль. [Лабановічу] было прыемна, нейкая радасць разлівалася ў крыві. Колас. Прыемна вяртацца на старое месца, дзе пражыта нямала гадоў, дзе добра знаёмы і кожны чалавек, і кожная сцежка. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жу́дасна прысл. гл. жyдасны;

2. безас. у знач. вык (пра пачуццё страху) bnge, angst;

мне жу́дасна mir graut, mir [mich] grselt;

3. прысл. разм. (вельмі, надта) äußerst, sehr;

жу́дасна мно́га sehr viel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нічо́гаII прысл. безас. у знач. вык (неістотна) macht [schdet] nichts;

праба́чце, я вас патурбава́ў! – Нічога! Verzihung, ich hbe Sie gestört! – (Das) macht nichts;

ён жыве нічо́га сабе́ er lebt inigermaßen gut

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

няўця́м разм. nverständlich, nicht inleuchtend:

мне няўця́м das kann ich nicht begrifen;

безас. у знач. вык мне было́ няўця́м es fiel mir nicht ein; es kam mir nicht in den Sinn

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

магчы́ма

1. вык безас. möglich, es kann sein;

калі́ магчы́ма wenn möglich;

2. у знач. пабочн слова (можа быць, можа) viellicht;

магчы́ма яго́ няма́ до́ма viellicht ist er nicht zu Huse

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гато́вы, -ая, -ае; гато́ў, гато́ва.

1. да чаго і з інф. Які зрабіў усе неабходныя прыгатаванні.

Г. да ад’езду.

2. на што або з інф. Які схільны зрабіць што-н., з якім можа што-н. адбыцца.

Г. памагаць садзіць бульбу.

Бульба гатова зацвісці.

3. Канчаткова зроблены, годны для ўжывання, выкарыстання.

Абед г.

Гатовыя дэталі.

На ўсім гатовым (наз.).

4. толькі кар. ф., у знач. вык. Выражае канчатковы вынік якога-н. дзеяння або стану і ўжыв. ў знач.:

а) памёр, сканаў;

б) зусім п’яны (разм.).

Ужо гатоў!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цуд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У рэлігійных уяўленнях: штосьці невытлумачальнае, звышнатуральнае, выкліканае ўздзеяннем Боскай сілы.

Спадзявацца на ц.

2. Пра тое, што здзіўляе сваёй незвычайнасцю, прыгажосцю, выклікае захапленне.

З цудаў ц.!

Цуды гераізму.

3. у знач. прысл. цу́дам. Незвычайным, неверагодным чынам; выпадкова (разм.).

Дом ц. уцалеў пасля бамбёжкі.

Ц. не спазніўся.

4. у знач. вык. Надзвычайна добры, непараўнальны.

Надвор’е сёння — ц.!

Не кулеш, а ц.!

Цуда ў рэшаце (разм., жарт.) — пра што-н. незвычайнае або незразумелае.

Цуда-юда — у казках: пачвара, страшыдла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́дама,

1. безас. у знач. вык. Тое, што і вядома (у 1 знач.). Ведама, старому дык і ўлетку холадна. Якімовіч.

2. у знач. часціцы. Ужываецца ў тых выпадках, калі трэба адзначыць, канстатаваць што‑н. [Дзядок:] — Да нас, праўда, рэдка даязджаюць: ведама бездараж, балота. Грахоўскі.

•••

Давесці да ведама гл. давесці ​1.

Прымаць да ведама гл. прымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́язна, прысл.

1. у знач. вык. Разм. Страшна. З гулам і свістам каменне ляцела ў адзін і другі бок. Боязна было трапіць пад камень, але затое і цікава, як на сапраўднай вайне. Лобан. Вярнуўшыся ад печы, Захарыха глянула зноў так строга, што Хадосьцы стала боязна. Мележ.

2. Са страхам, баючыся. Жанчыны боязна падышлі бліжэй. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бух, выкл.

1. Абазначэнне глухога адрывістага гуку пры ўдары, стрэле і пад. — Бух! — стрэліў князь. Колас. Рэйка не звініць. Атрымліваюцца нейкія глухія, невыразныя гукі: бух! бух! бух! Васілёнак.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова бухаць — бухнуць ​1 і бухацца — бухнуцца. Не паспеў.. [Мікола] выехаць на дарогу — зноў бух ячмень з воза! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)