Мошаст ’крэп, аксаміт’ (ТСБМ), мошаст, мошыст ’плюш’ (Сл. ПЗБ), ’вельвет’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’махнатая тканіна’ (КЭС, лаг.). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 79), паходзіць з літ.mãšastas ’аксаміт’. Аднак гл. машэстэр ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мурга́ць ’міргаць’ (Жд. 1), рус.пск., цвяр.му́ргать ’тс’ можна разглядаць як балтызмы (параўн. літ.murgai, лат.mùrgi ’мроі’, літ.murgsóti ’сядзець зажмурыўшыся’), якія, аднак, утвараліся побач з бел.мі́ргаць, марга́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наву́шніца ’шапка-вушанка’ (акцябр., Мат. Гом.). Відаць, мясцовы наватвор ’шапка, што адзяваецца на вушы, закрывае іх’, параўн., аднак, рус.пск.наушница ’тс’, што можа сведчыць аб адноснай старажытнасці слова на ўсходнеславянскай тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Налой ’наезджаная санная дарога’ (свісл., Шатал.). Аналагічна да набой ’тс’ ад набіць ’наездзіць’ павінна ўтварацца налой ад ліць, параўн. рус.налой ’верхні слой вады’, аднак застаецца не зусім ясней матывацыя (’як палітая’?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мацоха ’мачаха’ (Нас.; астрав., швянч., Сл. ПЗБ; Сцяц.), ’свінаматка’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). З польск.macocha ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 50). Аднак значэнне ’свінаматка’. Узнікла ў выніку атаясамлення польск.macocha і maciora.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пералажы́ць ’заперці (дзверы)’ (лід., Сл. ПЗБ). Фармальна да пера- і лажы́ць (гл.), аднак семантычна падобна да літ.užkélti ’замкнуць, зачыніць (вароты)’, у якім kélti мае (побач з іншымі) значэнне ’перамяшчаць; пераводзіць, пераносіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́бух ’узрыў, вывяржэнне’ (БРС, Гарэц., Байк. і Некр.), укр.ви́бух ’тс’, польск.wybuch ’тс’. Ад выбуха́ць (да бу́хаць, гл.); аднак адсутнасць рус. формы, магчыма, сведчыць пра запазычанне з польск. мовы; параўн. вы́бухнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рубі́ж ’вастрыё касы’ (драг., Нар. словатв.). Дыялектны фанетычны варыянт да рубеж (гл.). Варыянты з суфіксамі ‑еж/‑іж назіраюцца, аднак, у адад’ектыўных назоўніках: глыбе́ж/глыбі́ж ’глыбокае месца ў рацэ; бездань’, гусце́ж/гусці́ж ’гушчар’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скле́ндзіць ‘скрывіць, скруціць’ (ТС). Няясна. Параўн. польск.sklęczyć ‘сагнуць у дугу, скрывіць’, што аднак далёкае ў фармальных адносінах. Санько (Крыўя, 1996, 1, 92) выводзіць з літ.sklendė ‘засаўка; закрутка’, параўн. кленды (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛАРУ́СКАЯ ХРЫСЦІЯ́НСКАЯ ДЭМАКРА́ТЫЯ (БХД),
Беларускае нацыянальнае аб’яднанне (БНА), клерыкальная дэмакратычная бел.нац. партыя. Засн. ў маі 1917 у Петраградзе, дзейнічала на тэр.Зах. Беларусі да 1940. Да сярэдзіны 1920-х г.наз. Хрысціянская дэмакр. злучнасць (ХДЗ). Заснавальнікі і гал. ідэолагі БХД — бел. ксяндзы Ф.Абрантовіч, Л.Хвецка, А.Станкевіч, В.Гадлеўскі, Ф.Будзька, А.Зязюля (А.С.Астрамовіч), К.Сваяк (К.Стаповіч) і інш. Друкаваны орган — газ.«Беларуская крыніца». Заснаванне ХДЗ садзейнічала актывізацыі грамадска-паліт. дзейнасці каталіцкага духавенства непасрэдна на Беларусі. Як актыўны ўдзельнік Беларускага нацыянальнага камітэта, а потым і Вялікай беларускай рады ХДЗ-БХД падтрымлівала Часовы ўрад А.Ф.Керанскага, паступова заняла адмоўныя пазіцыі ў адносінах да сав. улады. На думку Станкевіча, «палітычны незалежны ідэал БХД лагічна выцякае з акта 25 сакавіка 1918 года, які абвясціў Беларусь незалежнай суверэннай дзяржавай». У аснову практычнай дзейнасці БХД была пакладзена тэорыя самабытнасці развіцця бел. нацыі, адмаўленне класавай барацьбы. Усе 5 праграм партыі, пачынаючы з 1920, адстойвалі асновы дэмакр. ладу, у т. л. прыватную ўласнасць. З 2-й пал. 1920-х г. БХД узяла курс на пераўтварэнне партыі ў грамадска-паліт. арг-цыю на грунце агульнахрысц. ідэалогіі, што знайшло адлюстраванне ў 5-й праграме (1936) і змене назвы на БНА. Аднак змена назвы партыі не мяняла яе сутнасці, а павінна была падкрэсліць незалежнасць ад кліру і прэтэнзію на аднаасобнае паліт. прадстаўніцтва бел. народа. Гал.паліт. мэту бачыла ў тым, «каб у незалежнай Беларусі быў створаны такі грамадскі лад, які, абапіраючыся на працу, грамадскую роўнасць і справядлівасць, не дапускаючы эксплуатацыі адных другімі, забяспечваў бы палітычна-грамадскія, культурныя і эканамічныя патрэбы грамадзян». Выступала за самастойнасць бел. народа на ўсіх яго землях, перадачу зямлі ва ўласнасць і без выкупу беззямельным і малазямельным сялянам, абавязковасць вывучэння рэлігіі ў школах, супраць аддзялення царквы ад дзяржавы, «дыктатуры капіталізму, фашызму і камунізму» і інш. З мэтай пашырэння сац. базы партыі ў чэрв. 1926 у Вільні быў адкрыты Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры як філіял БХД. Кіраўнікі БХД-БНА адмоўна сустрэлі прапанову ЦККПЗБ пра стварэнне адзінага фронту барацьбы супраць польскіх улад, аднак удзельнічалі ў сумесных акцыях барацьбы за школу на роднай мове. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР многія члены партыі былі рэпрэсіраваны.