рака, правы прыток р. Алдан, у Хабараўскім краі і Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Даўж. 1053 км, пл. басейна 171 тыс.км². Пачынаецца 2 вытокамі (Правая і Левая М.) і цячэ пераважна ў межах Юдама-Майскага нагор’я. У верхнім і сярэднім цячэнні даліна шырокая, забалочаная, у нізоўях больш вузкая. Асн. прыток — Юдама (справа). Сярэдні расход вады каля сяла Чабда 1180 м³/с. Ледастаў з 2-й палавіны кастр. да мая. Суднаходная на 547 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЗАЗО́Л,
возера ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярэзіна (прыток р. Дняпро, цячэ праз возера), за 18 км на ПнУ ад г. Докшыцы. Пл. 3,02 км², даўж.каля 3 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 5,3 м, даўж. берагавой лініі 9,2 км. Пл. вадазбору 381 км². Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, параслі лесам, на Пнвыш. 4—8 м. разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, на ПдЗ зліваюцца са схіламі, пясчаныя. Дно сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕКСІКА́НСКАГА ЗАЛІ́ВА НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН Займае акваторыю Мексіканскага заліва і прылеглыя да яе тэр. ЗША, Мексікі, Кубы, Гватэмалы і Беліза. Пл.каля 2,5 млн.км². Нафтагазаносныя адклады ад юры да антрапагену. Больш за 5 тыс. нафтавых і 4 тыс. газавых і газакандэнсатных радовішчаў. Пач. запасы нафты і кандэнсату 18,3 млрд.т, газу — 14,6 трлн. м³. Найб. радовішчы: Іст-Тэксас (нафтавае), Манро (газавае). Здабыча нафты вядзецца з канца 19 ст. ў ЗША і з пач. 20 ст. ў Мексіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛБА,
летні сорт яблыні канадскага паходжання; сеянец сорту Мекінтош ад свабоднага апылення. Раянаваны на Беларусі, акрамя Віцебскай вобласці, з 1967.
Дрэва сярэднярослае, крона шырокаавальная, сярэдняй гушчыні. Сорт сярэднезімаўстойлівы. Моцна пашкоджваецца паршой у вільготныя гады. На сеянцавых прышчэпах пладаносіць на 5—6-ы, на клонавых — на 3-і год. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г), зеленавата-белыя з ярка-чырв. паласатым румянцам. Мякаць белая, сакавітая, далікатная, кісла-салодкая, з моцным прыемным пахам. Захоўваецца каля месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНСКІ ДАГАВО́Р 1422.
Заключаны паміж Польшчай і ВКЛ з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога 27.9.1422 калявоз. Мельна (у сутоках р. Вісла і Аса, Польшча) пасля няўдалай для ордэна вайны. Крыжакі саступілі Польшчы частку Куявіі з г. Няшава і канчаткова адмовіліся ад прэтэнзій на Жамойць, якая паводле ўмоў Тарунскага міру 1411 перадавалася ордэну пасля смерці вял. князя ВКЛ Вітаўта. М.д. завяршыў апошнюю вайну паміж ордэнам і ВКЛ і канчаткова ўсталяваў мяжу паміж імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РКІЯ ІРЛА́НДСКАЯ (Moerckia hibernica),
слаявінны юнгерманіевы пячоначны мох сям. палавічыніевых. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі адзначана ў наваколлі г.п. Лельчыцы Гомельскай вобл., занесена ў Чырв. кнігу як рэдкі барэальны еўрасібірска-амерыканскі від. Трапляецца на лясным подсціле ў вільготных цяністых лясах.
Слаявіна распасцёртая, зялёная або жаўтавата-зялёная з кучаравым краем. Сярэдняе рабро патоўшчанае, знізу мае рызоіды. Вонкавая абгортка спарагонія глыбокаразрэзаная, складаецца з лісцікаў, зрослых каля асновы. Каробачка на ножцы, авальная, чырв.-бурая, раскрываецца падоўжнымі створкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАВІ́ДАЎ (Ігар Мікалаевіч) (18.4.1910, в. Падгароддзе Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 30.3.1984),
генерал-лейтэнант артылерыі (1966). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941) і Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1927. Удзельнік баёў калявоз. Хасан у 1938. У Вял.Айч. вайну на Зах., Волхаўскім, 1-м і 2-м Укр. франтах: нач. штаба артыл. дывізіі, камандзір артыл. палка, камандуючы артылерыяй дывізіі. Удзельнік Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Уманскай, Яска-Кішынёўскай, Будапешцкай і Венскай аперацый. Да 1969 на камандных пасадах у Сав. Арміі.
бел. вучоны ў галіне гісталогіі. Д-рмед.н. (1937), праф. (1940). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т (1929). З 1940 у Іркуцкім, Ташкенцкім, з 1952 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедраў). Навук. працы па будове скуры ў норме і паталогіі, развіцці і будове органаў эндакрыннай сістэмы, кампенсатарных і прыстасавальных рэакцыях нерв. сістэмы. будове нейрасакраторных клетак.
Тв.:
Анатомия, эмбриология и гистология эндокринной системы // Основы эндокринологии. 2 изд. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНАНО́СЕЦ,
клас баявых надводных караблёў, прызначаных для знішчэння суднаў мінна-тарпеднай зброяй. Меў для самаабароны дробнакаліберныя гарматы або мітральезы (карцечніцы). Папярэднікі М. — катэры з жэрдкавымі мінамі, якія выкарыстоўваліся ў грамадз. вайну 1861—65 у ЗША і рус.-тур. вайну 1877—78, і мінаноскі — невял. караблі для дзеянняў каля берагоў, узброеныя самарушнымі мінамі — тарпедамі. Удасканальванне М. прывяло да стварэння мінных крэйсераў (канец 19 ст.), эскадраных мінаносцаў (перад 1-й сусв. вайной).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ,
зімовы сорт яблыні селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Раянаваны па рэспубліцы з 1967.
Дрэва сярэднярослае з разгалістай і рэдкай кронай. Пладаносіць пасля пасадкі на насенных прышчэпах на 4—6-ы, на клонавых — на 2—3-і год. Зімаўстойлівы, устойлівы да шкоднікаў і грыбных захворванняў. Плады буйныя (каля 200 г), правільнай круглавата-канічнай формы. Афарбоўка зеленавата-жоўтая з чырв. румянцам у выглядзе палос і штрыхоў. Мякаць светла-жоўтая, дробназярністая, сакаўная, кісла-салодкая. Захоўваюцца да 3 месяцаў.