По́лішка ’папіхач’ (віл., Сл. ПЗБ). Калі тут не памылка — по́пішка ад папіхаць, экспр. суф. ‑ішк‑ (як запін — запішка), параўн. папі́шка ’штурханне ў дно вяслом’ (Касп.), то, хутчэй за ўсё, да лі́шак, лішка ’лішняе’, г. зн. ’непатрэбнае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбе́рыць ’адрозніць’ (лудз., Сл. ПЗБ), ’разблытаць’: круцялі разберым (паст., там жа), ’высветліць’: разберыш ты сам (в.-дзв., там жа). Хутчэй за ўсё ад разабра́ць, разбіра́ць (гл.), але прычыны трансфармацыі слова незразумелыя (уплыў літ. ber̃ti ’веяць; сеяць’?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расто́рыч ’інструмент накшталт цыркуля, якім вырэзваюцца дны (у бандарстве)’ (Серб.). Да зато́рыч ’тс’ (гл., значэнне пададзена недакладна, пра што сведчыць суфікс nomina instrumenti ‑ыч) у выніку дыферэнцыяцыі прыставак раз‑/рас‑ і за‑, параўн. запрагаць і распрагаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Садо́м ’бязладдзе, сумятня, гоман, крык’ (ТСБМ), садома ’тс’ (Ант.). Рус. содо́м, укр. содо́ма ’тс’. З грэч. Σόδομα και Γόμορρα — назвы старажытных гарадоў, якія былі знішчаны за грахі і распусту. Гл. Праабражэнскі, 2, 349; Фасмер, 3, 706.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сту́ма ‘постаць, фігура’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, з літ. stuomuõ ‘тс’, але параўн. з польск. styma, estyma ‘павага, гонар, шанаванне’, якія, паводле Варш. сл., узыходзяць да раманскай першакрыніцы: італ. stima, франц. estime ‘паважанне, пашана, шанаванне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Супако́й ’спакой, заспакаенне’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Гарэц., Шат., Арх. Федар., Сержп.). Да спакой (гл.) з іншай прэфіксацыяй (гл. су-), хутчэй за ўсё, другаснае ўтварэнне ад супако́іць ’заспакоіць, уціхамірыць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тлумі́цца ’тлець’ (ТС). Няясна; хутчэй за ўсё, да тлуміць ’прыгнятаць, стрымліваць, заглушаць’ (гл.), што адпавядае зыходнай семантыцы ’душыць; таўчыся’, характэрнай для асновы *telm‑/*tolm‑/*tъlm‑ (Куркіна, Этимология–1983, 25), параўн. польск. dym tłumi ’ідзе клубамі, клубіцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
грэ́бацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Грэбціся, корпацца. — Наляціць Доньку ад камандзіра, — пачуў .. [Дзямід Сыч] за сваёй спіною ажыўлены голас Ражанскага, — грэбаецца, як тая курыца. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даве́р, ‑у, м.
Тое, што і давер’е. Відаць, у падзяку за давер, Саша хацеў расказаць пра дзяўчыну як можна больш харошага і прыемнага. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даплаці́ць, ‑плачу, ‑плаціш, ‑плаціць; зак., што і без дап.
Дадаць пэўную частку грошай да раней унесенай сумы; выплаціць усё да канца. Даплаціць за кнігу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)