instalment [ɪnˈstɔ:lmənt] n.

1. узно́с, унёсак;

pay by instalments плаці́ць у растэрміно́ўку

2. асо́бны вы́пуск, ча́стка (кніжкі, тэлесерыяла і да т.п., якія выходзяць праз пэўны тэрмін)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

launder [ˈlɔ:ndə] v.

1. fml мыць (бялізну)

2. адмыва́ць гро́шы (перан.);

They laundered the money via a small firm. Яны нелегальна правялі грошы праз невялікую фірму.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

regularly [ˈregjələli] adv.

1. рэгуля́рна, праз адно́лькавыя праме́жкі ча́су;

The club meets regularly once a fortnight. Клуб збіраецца рэгулярна, раз у два тыдні.

2. пра́вільна, разме́рана

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

stile [staɪl] n.

1. прысту́пка для перахо́ду праз плот

2. турніке́т

♦

help a lame dog over a stile дапамагчы́ сла́баму, дапамагчы́ каму́-н. у бядзе́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wringer [ˈrɪŋgə] n. машы́на для адціска́ння бялі́зны

♦

go through the wringer прайсці́ праз выпрабава́нні;

put smb. through the wringer выціска́ць усе́ со́кі (з каго-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

апублікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Надрукаваць, зрабіць вядомым праз змяшчэнне ў друку. Газеты апублікавалі інфармацыйнае паведамленне аб Пленуме Цэнтральнага Камітэта КПСС.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вулка́н, ‑а, м.

Гара з кратарам на вяршыні, праз які час ад часу вывяргаюцца лава, агонь, попел. Патухлы вулкан. Гразевы вулкан.

[Ад лац. vulcanus — агонь, полымя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрасі́цца, ‑рашуся, ‑росішся, ‑росіцца.

Абмачыцца расой, змокнуць ад расы. Ішоў Алёшка праз мокры гушчар; увесь абрасіўся і дрыжаў ад холаду. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́тэр, ‑а, м.

Адтуліна на вяршыні вулкана, праз якую вывяргаецца лава. Кратэр Везувія. // Упадзіна, абкружаная кальцавымі валамі, у ландшафце Месяца, Марса.

[Ад грэч. kratēr — вялікая чаша.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кало́ід, ‑у, М ‑дзе, м.

Некрышталізаванае рэчыва (бялок, крухмал, клей і інш.), растворы якога не праходзяць праз жывёльныя і раслінныя перапонкі.

[Ад грэч. kolla — клей і eidos — выгляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)