прадпрыемства і спецыяльна абсталяваны будынак для стаянкі, абслугоўвання і рамонту рухомага саставу чыгунак (лакаматыўныя і вагонныя Д.), гар. наземнага (трамвайныя і тралейбусныя Д.) і падземнага (Д. метрапалітэна) электратранспарту, а таксама пажарных машын і прыстасаванняў (пажарнае Д.). Для рухомага саставу гар. транспарту ўжываецца таксама назва парк (аўтобусны, тралейбусны, трамвайны паркі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БІНКАЎСКІ ЦУКРО́ВЫ ЗАВО́Д.
Пабудаваны ў 1963 у г. Жабінка. З 1996 адкрытае акцыянернае таварыства. З 1992 праводзіцца рэканструкцыя. У 1997 пабудаваны будынак ТЭЦ. Буйнейшае прадпрыемства на Беларусі па вытв-сці цукру з цукр. буракоў і імпартнай сыравіны (цукар-сырэц з Бразіліі і Кубы). Асн. прадукцыя (1997): цукар-пясок, патака-мелес, бурачныя жамерыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЦЁЎКА,
вёска ў Гродзенскім р-не, на аўтадарозе Гродна — г.п.Вял. Бераставіца. Цэнтр сельсавета і с.-г.калект.прадпрыемства «Капцёўка». За 12 км на Пд ад горада і чыг. ст. Гродна. 735 ж., 238 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Царква, касцёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ШПАЛЕ́РНАЯ ФА́БРЫКА.
Засн. ў 1910 у Мінску. У Вял.Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1946. У 1965 рэканструявана і расшырана. З 1968 у складзе вытв. аб’яднання «Белпаперапрам», з 1989 яго галаўное прадпрыемства. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Беларускія шпалеры». Асн. прадукцыя (1999): шпалеры (ціснёныя, столевыя, воданепранікальныя, дэкаратыўныя, глыбокага спосабу друку, дуплексныя, пенашпалеры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д АБЛІЦО́ВАЧНЫХ ПЛІТ З НАТУРА́ЛЬНАГА КА́МЕНЮ.
Створаны ў 1976 у Мінску. З 1991 арэнднае прадпрыемства. Асн. прадукцыя (1999): гранітныя, мармуровыя, вапняковыя пліты для абліцоўкі знешніх бакоў сцен будынкаў, надмагільныя пліты, падлогавыя пліты і падаконнікі з натуральнага каменю, гранітная і мазаічная плітка. Вырабляе элементы гар. добраўпарадкавання з бетону: тратуарныя і дарожныя барты, тратуарную плітку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ ДВОР,
вёска ў Мінскім р-не, на правым беразе р. Свіслач. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на ПдУ ад Мінска, 5 км ад чыг. ст. Калядзічы. 945 ж., 316 двароў (2000). Мінскае прадпрыемства па вытв-сці ветпрэпаратаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Свята-Міхайлаўская царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЕ́ЛІЧЫ,
вёска ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.-г.прадпрыемства. За 8 км на У ад горада і 14 км ад чыг. ст. Хойнікі, 111 км ад Гомеля. 312 ж., 111 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЎБІЧЫ,
вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім с/с Мінскага р-на. За 25 км на ПнУ ад Мінска. 180 ж., 75 двароў (2001). Каля вёскі Рэсп. унітарнае прадпрыемстваалімп.спарт. комплекс «Раўбічы», навуч. цэнтр Нац. банка. Базавая школа, клуб, б-ка. Каля вёскі помнік архітэктуры — Раўбіцкі касцёл, у якім знаходзіцца Музей беларускага народнага мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ ЗАВО́Д МЕХАНІ́ЧНАЙ АПРАЦОЎКІ ДРАЎНІ́НЫ.
Дзейнічаў у г.Рэчыца Гомельскай вобл. з 1903 як лесапільнае і фанернае прадпрыемства, з 1911 — з-дмех. апрацоўкі драўніны. З 1908 уваходзіў у акц.т-ва лесафанерных з-даў. Меў паравы рухавік. Вырабляў дошкі, з 1908 альховую клееную фанеру. У 1913 працавала ад 40 да 150 рабочых.