комплекс вузлоў ці асобны агрэгат, які размешчаны ў пярэдняй частцы аўтамабіля ці інш.трансп. сродкаў; успрымае праз падвеску (рысоры, спружыны і інш.) верт. нагрузку ад кузава (рамы) і перадае яе на колы, а акружную і бакавую нагрузкі ад іх на кузаў. Пры залежнай падвесцы колаў П.м. выконваецца ў выглядзе бэлькі і 2 шарнірна звязаных з ёю паваротных цапфаў. Пры незалежнай падвесцы асновай П.м. служыць нясучая папярэчына, да якой шарнірна мацуюцца верхні і ніжні хістальныя рычагі. У аўтамабіляў павышанай праходнасці разам з заднім мостам з’яўляецца вядучым (перадае вярчальны момант да кіравальных колаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЕЎ Леў Уладзіміравіч (13.3.1885, г. Ноўгарад, Расія — 19.11.1956),
рускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1915), праф. у ёй (1922—48) і ў Маскоўскім арх. ін-це (1948—52). Асн. работы: помнік «Змагарам рэвалюцыі» на Марсавым полі ў Пецярбургу (1917—19); будынак Ваен. акадэміі (1937), адм. будынкі на вул. Маршала Шапашнікава (1934—38) і на Фрунзенскай набярэжнай (1938—55), комплекс Маскоўскага ун-та (1949—53, у сааўт.; праект — Дзярж. прэмія СССР 1949) — усе ў Маскве; Дом урада ў Баку (1952), Палац культуры і навукі ў Варшаве (1952—55) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТА́РНАЯ АХО́ВА ГРАНІ́Ц, санітарная ахова тэрыторыі,
комплекс рэгламентаваных адм. і сан.-проціэпідэміял. мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне завозу (заносу) у краіну каранцінных хвароб жывёл і чалавека. Ажыццяўляецца ў міжнар. аэрапортах і марскіх (рачных) партах, на пагранічных чыг. станцыях і аўтадарожных магістралях.
Уключае забарону на ўезд людзей, атрыманне пасылак з краін, небяспечных у эпідэміялагічных адносінах па чуме, халеры; закрыццё дзярж. граніцы ў выпадку з’яўлення чумы або халеры ў суседніх краінах, сан. агляд транспарту, мед. агляд пасажыраў і інш. Ажыццяўляецца санітарна-эпідэміялагічнай службай. Адносна каранцінных хвароб С.а.г. праводзіцца паводле міжнар.сан. правіл, шэрагу міжнар. пагадненняў. Гл. таксама Каранцін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РПУХАЎ,
горад у Маскоўскай вобл. Расіі. Прыстань на р. Ака, пры ўпадзенні р. Нара. Вядомы з 1339. 132 тыс.ж. (1999). Чыг. станцыя. Прам-сць: маш.-буд. і металаапр., хім., харч., тэкстыльная; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Гіст.маст. музей. Серпухаўскі крэмль, ансамблі Уладычнага (16—17 ст.) і Высоцкага (16—18 ст.) манастыроў, цэрквы (17—18 ст.), жылыя асабнякі (18—19 ст.). Каля С. — Прыокска-тэрасны запаведнік. Каля С. ў г. Пушчына радыёастранамічная абсерваторыя і рас. інавацыйны біятэхнал. цэнтр «Пушчына»; у г. Протвіна — навук.комплекс Ін-та фізікі высокіх энергій, у т. л. Серпухаўскі сінхрафазатрон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫКТЫЎКА́Р,
горад, сталіца Рэспублікі Комі ў Расіі, прыстань на р. Сысала (пры яе ўпадзенні ў Вычэгду). Вядомы з 1586. 230 тыс.ж. (2000). Чыг. станцыя. Буйны лесапрамысл. комплекс: цэлюлозна-папяровая і кардонная вытв-сць, гідролізна-дражджавы з-д, лесапільна-дрэваапр. камбінат, мэблевае ВА «Поўнач»; з-ды: суднабуд. і суднарамонтны, доследна-суднамех., ляснога машынабудавання; ф-ка нятканых матэрыялаў; прадпрыемствы буд. матэрыялаў, лёгкай і харч. прам-сці. Комі філіял Расійскай АН, 3 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: музычны, драматычны. Музеі: маст., гіст.-краязн., геал., літ.-мемарыяльны паэта-дэмакрата І.А.Куратава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБРАЕ́ННЕ,
1) комплекс розных відаў ваен.зброі і сродкаў, што забяспечваюць яе выкарыстанне; асн. састаўная частка ваен. тэхнікі. Паводле прыналежнасці да пэўнага віду ўзбр. сіл, роду войск адрозніваюць У. сухап., ракетных войск, войск ППА, ВПС, ВМФ і інш.; паводле відаў носьбітаў — авіяц., карабельнае, танкавае і інш. Асобныя віды У. падзяляюцца паводле прынцыпаў дзеяння, прызначэння, канстр. асаблівасцей, спосабаў дастаўкі да цэлі і інш. 2) Працэс аснашчэння войск зброяй, а таксама колькасны рост і якаснае развіццё ваен. тэхнікі.
3) Сукупнасць элементаў аснасткі ветразевага судна (ветразевае У.) або сродкі аховы воіна ў баі (засцерагальнае У.).
азербайджанскі архітэктар, гісторык архітэктуры. Акад.АН Азербайджана (1945). Нар. архітэктар СССР (1970). Вучыўся ў Азерб.політэхн. ін-це (1922—29), выкладаў у ім у 1930—70. З 1948 дырэктар Ін-та архітэктуры і мастацтва Азербайджана. Да 1946 працаваў сумесна з С.Дадашавым. Асн. работы ў Баку: комплекс будынкаў АН (1951—66), Рэсп. публічная б-ка імя М.Ахундава (1960), станцыя метрапалітэна імя Н.Нарыманава (1967), гасцініцы «Азербайджан» (1969) і «Масква» (1978). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Памятники азербайджанского зодчества. М., 1951;
История архитектуры Азербайджана. М., 1963 (разам з Л.Братаніцкім, А.Саламзадэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІЯЛО́ГІЯ ПРА́ЦЫ,
раздзел фізіялогіі, які вывучае працэсы і асаблівасці іх рэгуляцыі ў час працоўнай дзейнасці чалавека. Як самаст. дысцыпліна склалася ў 2-й пал. 19 ст. (працы Г.Л.Ф.Гельмгольца, Э.Дзюбуа-Рэймона, І.М.Сечанава і інш.). Асн. задачы: вызначэнне аптымальных характарыстык, што спрыяюць захаванню працаздольнасці на высокім узроўні, і распрацоўка мерапрыемстваў па ахове здароўя, якія засцерагаюць чалавека ад уздзеяння неспрыяльных фактараў. Вывучаецца комплексфізіял. працэсаў: дыханне, кровазварот, страваванне, функцыі вышэйшай нерв. дзейнасці, сенсорныя і рухальныя працэсы, а таксама актывацыйныя рэакцыі, што забяспечваюць рэалізацыю патэнцыяльных магчымасцей чалавека. На Беларусі праблемы Ф.п. даследуюцца ў Рэсп.навук.-практычным цэнтры гігіены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУТБО́ЛЬНЫ МАНЕ́Жкрыты ў Мінску. Пабудаваны ў 2002. Пл. будынка 15 500 м². Поле са штучным пакрыццём з падагрэвам. Колькасць месцаў на трыбунах 3 тыс. У комплекс уваходзяць трэніровачная зала 45×24 м, 6 раздзявальняў з саунамі, масажнымі памяшканнямі і мікрабасейнамі, зона размінкі футбалістаў пл. 633,5 м², зона сілавой падрыхтоўкі са спецыялізаванымі трэнажорамі пл. 663,5 м². Манеж аснашчаны інфарм. электронным табло, інш. светлавымі і акустычнымі сродкамі забеспячэння правядзення спарт. мерапрыемстваў у адпаведнасці з патрабаваннямі міжнар.спарт. арг-цый. У прылеглай да Ф.м. зоне — лыжаролерная траса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЭ́ЛЕР Павел Паўлавіч (14.1.1910, С.-Пецярбург — 4.2.1977),
расійскі архітэктар. Засл.арх. Расіі (1971). Скончыў Ленінградскую АМ (1936). Асн. работы ў Маскве: гасцініца «Савецкая» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951), станцыя метрапалітэна «Праспект Міру» (1957), Палац з’ездаў (цяпер Крамлёўскі палац, 1959—61, Ленінская прэмія 1962), будынкі Савета Міністраў Расіі (цяпер Дом урада Расіі, т.зв. Белы дом; 1965—79), комплекс гасцініцы «Расія» (1967—70) з Цэнтр. канцэртнай залай «Расія» (1974, усе ў сааўт.). З 1968 кіраваў аўтарскім калектывам па праектаванні Навакіраўскага праспекта ў Маскве (цяпер праспект А.Дз.Сахарава).
Літ.:
Левинская Е.Н. П.Штеллер // Зодчие Москвы. М., 1988. Кн. 2.