Метад ваеннага навучання, заснаваны на механічнай дысцыпліне і бяссэнсавым завучванні прыёмаў ваеннай справы; само такое навучанне. [Міна Кіташ:] — Абараняць цара.. мне доўга не давялося. Тры месяцы муштры ў запасным палку пад Клязьмай, тыдзень дарогі да Мазурскіх балот, два дні ў акопах і пяць хвілін атакі — вось і ўвесь мой баявы шлях.Жычка.// Вельмі строгі метад выхавання; навучанне, абучэнне такім метадам.
[Польск. musztra ад ням. mustern — рабіць агляд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыкло́н, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Віхравы рух атмасферы з паніжэннем атмасфернага ціску ад перыферыі да цэнтра віхру. Цыклон нясе з сабою дождж ці снег, антыцыклон — добрае надвор’е.«Маладосць».// Бура, ураган. Над Беларуссю праносіліся моцныя цыклоны з трывожнымі выбухамі грому.Хведаровіч.
2.‑а. Апарат, заснаваны на выкарыстанні сіл інерцыі, прызначаны для ачысткі паветра ці газу ад узважаных у іх цвёрдых часцінак.
[Ад грэч. kykléō — кручуся.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канцэнтры́чны
(ад лац. con = з, разам + цэнтр)
1) які мае агульны цэнтр (напр. к-ыя кругі);
2) заснаваны на канцэнтрызме (напр. к-ая сістэма навучання).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дагматы́чны
(гр. dogmatikos)
1) заснаваны на догмах;
2) уласцівы дагматыку; бяздоказны, катэгарычны;
3) адцягнены, абстрактны, схематычны;
4) які адносіцца да дагматыкі (напр. д-ае багаслоўе).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гармані́чны
(гр. harmonikos)
1) заснаваны на прынцыпах гармоніі (напр. г. рад);
2) стройны, мілагучны, зладжаны (напр. г. верш);
3) раўнамерны, рытмічны (напр. г-ыя ваганні).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эбуліяскапі́я
(ад лац. ebullio = выкіпаю + -скапія)
метад даследавання, заснаваны на вымярэнні павышэння тэмпературы кіпення раствору якога-н. рэчыва ў параўнанні з тэмпературай кіпення чыстага растваральніку
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
а́лібі
(лац. alibi = у іншым месцы)
юр. доказ невінаватасці абвінавачанага, заснаваны на тым, што ён у момант, калі адбывалася злачынства, знаходзіўся ў іншым месцы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
до́сведм.
1. Erfáhrung f -, -en; Wéltkenntnis f -; Routíne [ru-] f -;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВА́ВЕРКА вёска ў Беларусі, у Лідскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПдЗ ад г. Ліда, 91 км ад Гродна, 14 км ад чыг. ст. Курган. 567 ж., 210 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, бальніца, гандл. цэнтр, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл.
У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1413, калі тут быў заснаваны касцёл. У 15—19 ст. належала Галігінавічам, Юндзілавічам, Касцевічам, Галеўскім, Кастравіцкім і інш. З 1570 мястэчка. З 1795 у складзе Рас. імперыі, у Мытлянскай вол. Лідскага пав. У 1881 — 73 ж. З 1921 у Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета. У 1970 — 248 ж. Магчыма, першапачатковая гісторыя вёскі звязана з летапісным горадам Вевярэск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНУ́ФРЫЕЎСКІ МАНАСТЫ́Р.
Існаваў у канцы 14—19 ст. каля в. Сялец Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.Заснаваны як праваслаўны мсціслаўскім князем Лугвенам-Сімяонам, сынам вял.кн.ВКЛ Альгерда (паводле некат. звестак Юрыем, сынам Лугвена). У 1635 кароль Уладзіслаў IV перадаў манастыр грэка-каталіцкай царкве, яго настаяцелем быў архіепіскап смаленскі і северскі. Да 1809 манастыру належаў і фальварак. Усе манастырскія будынкі былі драўляныя, у апошняй трэці 18 ст. пабудаваны мураваныя царква св. Ануфрыя і жылы корпус. Б-ка Ануфрыеўскага манастыра мела 302 кнігі, у т. л. рукапісныя. Манастыр зачынены пасля скасавання Брэсцкай уніі (1839). Захавалася царква — помнік архітэктуры барока. Мураваны 1-нефавы храм з паўцыркульнай апсідай і высокай 5-яруснай чацверыковай вежай-званіцай. Цяпер прыходскі праваслаўны храм.