Засн. ў 1926 як прыватнае прадпрыемства. У пасляваенны перыяд — з-дбыт. прылад, пасля рэканструкцыі ў 1965 з-д «Электрапрылада», з 1978 з-д «Радыёпрылада», выпускаў аўтамагнітолы. З 1995 пасля аб’яднання з ВА «Хваля» (выпускала дэталі для аўтамагнітол) — ВА «Радыёхваля». Асн. прадукцыя (1997): аўтамагнітолы, аднаканальныя і шматканальныя радыёстанцыі, радыёпрыёмнікі, тэлевізары, генератары і агрэгаты для дызельных рухавікоў, эл.-тэхн. вырабыс.-г. прызначэння і абсталяванне для кабельнага тэлебачання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУКАІЗАЛЯЦЫ́ЙНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
эластычныя ці порыстыя пракладачныя матэрыялы (вырабы), якія выкарыстоўваюцца для гашэння шумаў і вібрацый (гукаізаляцыі); разнавіднасць акустычных матэрыялаў. Класіфікуюцца аналагічна гукапаглынальным матэрыялам. Да гукаізаляцыйных матэрыялаў адносяць драўняна-валакністыя пліты, маты, пліты на аснове шкляной і мінер. ваты, валокнаў азбесту, эластычных парапластаў, пракладкі з гумы, а таксама прыродныя і штучныя сыпкія матэрыялы (пясок, шлак і інш.). Выкарыстоўваюцца ў міжпаверхавых перакрыццях, унутр. сценах (паміж панэлямі), фундаментах машын, гукаізаляцыйных кажухах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЭ́ЛЬВЕНСКАЯ КА́ФЛЯ,
вырабы мясцовых цаніннікаў 17—18 ст. з вёсак Навасёлкі і Росцевічы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. Выраблялі тэракотавыя сценавыя, паясныя і вуглавыя кафлі, якія аздаблялі манаграмамі, выявамі гербаў мясц. уладароў, раслінным арнаментам. З 2-й пал. 17 ст.найб. пашыраны зялёныя паліваныя кафлі з такім самым аздабленнем.
Да арт.Зэльвенская кафля. Кафлі: злева — з выявамі гербаў 17 ст. і 1603; справа — паясная 17 ст.; вуглавая пач. 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ЧАЎСКІ ЗАВО́Д ГУ́МАВЫХ ВЫ́РАБАЎ.
Пабудаваны ў 1947—49 (1-я чарга з-да), прадукцыю выпускае з 1949. У 1954 уведзена 2-я чарга, у 1960—65 рэканструяваны. У 1967—86 здадзены ў эксплуатацыю 2 комплексы па вырабе клеенага гумавага абутку і абутку з ліццёвага полівінілхларыду, корпус па вытв-сці гумавага клею. Асн. прадукцыя (1998): спартыўны абутак, гумавыя боты, галошы, абутак з полівінілхларыду, клей гумавы, нефармавыя гумава-тэхн. вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЕЛЬСКІ МАЛО́ЧНА-КАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т.
Пабудаваны ў 1951 як малочна-кансервавы з-д у г. Лепель Віцебскай вобл. З 1962 малочна-кансервавы камбінат, да 1992 уключаў таксама Новалукомскі, Докшыцкі і Бешанковіцкі малочныя з-ды. У 1993 уведзены ў эксплуатацыю цэх сухога абястлушчанага малака. Будуецца цэх па вырабе цэльнамалочнай прадукцыі. З 1999 адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1999): сухія вяршкі і абястлушчанае малако, масла жывёльнае, цэльнамалочныя прадукты, марожанае, мясныя кансервы, каўбасныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗА́РЫ-ШАРЫ́Ф,
горад на Пн Афганістана. Адм. ц. правінцыі Балх. Вядомы з канца 15 ст. Каля 150 тыс.ж. (1997). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харч., металаапрацоўчая. Велазборачны і хім. з-ды. Рамёствы (дываны, скуры, метал.вырабы). Гандаль каракулем, збожжам, фруктамі. Музей «Бактар» (выяўл. мастацтва). Месца паломніцтва мусульман-шыітаў да мяркуемай магілы халіфа Алі з комплексам будынкаў 15 ст. (мячэць, медрэсэ, мінарэт, маўзалей; рэстаўрыраваны ў 19—20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАПО́ЛАЦКІ ЗАВО́Д «ВЫМЯРА́ЛЬНІК».
Засн. ў г. Наваполацк Віцебскай вобл. ў 1976. Выкарыстоўвае высокія вытв. і інфарм. тэхналогіі, у т. л. інтэлектуальныя сістэмы мадэліравання і праектавання. Удзельнічае ў стварэнні міжнар.касм. станцыі, у праграме «Марскі старт», бел.-рас. праграме «Космас-БР» і інш.Асн. прадукцыя (2000): сістэмы тэлеметрыі, тэлекамунікацый і спадарожнікавай навігацыі, прылады сувязі ЗВЧ-дыяпазону, сілавая электроніка для энергазберажэння, вырабы мікраэлектронікі, пячатныя платы, касавыя апараты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЁМАНСКАЯ МЕЗАЛІТЫ́ЧНАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён, якія ў 8—5-м тыс. да н.э. жылі на тэр. Літвы, паўн.-зах. Беларусі і некат. суседніх раёнаў. Узнікла ў выніку кантактаў нашчадкаў познасвідэрскіх плямён з насельніцтвам інш.мясц. культур. Для яе характэрны лістападобныя наканечнікі стрэл, ланцэтападобныя вастрыі, укладышы, трапецыі, авальныя сякеры, касцяныя вырабы. Носьбіты Н.м.к. прынялі ўдзел у фарміраванні на тэр.паўд.-зах. Літвы і зах. Беларусі неалітычнай нёманскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЧ (Пећ, Peć),
горад у Югаславіі, на тэр.б.аўт. краю Косава ў Рэспубліцы Сербія. Каля 100 тыс.ж. (1995). Трансп. вузел. Прам-сць: харч., дрэваапр., керамічная. Рамёствы (дываны, ювелірныя вырабы). Арх. помнікі 13—17 ст., у т. л. комплекс Патрыярхіі з цэрквамі Святых апосталаў, св. Дзмітрыя, Маці Божай Адзігітрыі з капліцай св. Міколы (усе 13 ст.). Горад значна пацярпеў ад ваен. дзеянняў у Косаве ў канцы 1990-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТЭЛЕ́Я, скуранка,
вязовік (Ptelea),
род кветкавых раслін сям. рутавых. 11 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Мексіцы. На Беларусі інтрадукаваны 6 відаў, найб. пашырана П. трохлістая (P. trifoliata).
Лістападныя кусты або дрэвы выш. 6—8 м. Лісце чаргаванае, трайчастае, цёмна-зялёнае, бліскучае, са своеасаблівым пахам. Кветкі дробныя, зеленаватыя, у гронках або шчытках. Плод — крылатка. Драўніна цяжкая, цвёрдая, прыгожай тэкстуры, ідзе на дробныя вырабы. Дэкар. расліны.