Бясколерная вадкасць з характэрным пахам, tпл -45,58 °C, tкіп 131,7 °C. Добра раствараецца ў арган. растваральніках, з вадой утварае азеатропную сумесь. Мае ўласцівасці араматычных злучэнняў. Атрымліваюць каталітычным хлараваннем бензолу. Выкарыстоўваюць у вытв-сці фенолу, дыхлорбензолаў, фарбавальнікаў, некат. пестыцыдаў і інш. Таксічны, выклікае галаўны боль, галавакружэнне, санлівасць, расстройствы стрававання, пры траплянні на скуру — экзэму. ГДК у паветры рабочай зоны 2 мг/м³, у вадзе вадаёмаў гасп.-быт. прызначэння 0,02 мг/л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ́ДЗІН,
вёска ў Ганцавіцкім. р-не Брэсцкай вобл., на р. Лань, на аўтадарозе Ганцавічы—Чырвоная Слабада. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на У ад горада і чыг. ст. Ганцавічы, 286 км ад Брэста. 1016 ж., 411 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Брацкія магілы партызан і ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Георгіеўская царква (1867).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́Р’ЕВА,
вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Усяжа. Цэнтр сельсавета і вытв.аддз. Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыкі. За 21 км на Пн ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 59 км ад Мінска. 325 ж., 113 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік у гонар партыз. брыгады «Смерць фашызму». За 2 км на Пд ад вёскі археал. помнік — селішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУ́ШКАВІЧЫ,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнЗ ад Лагойска, 58 км ад Мінска, на аўтадарозе Вілейка—Лагойск. 528 ж., 190 двароў (2003). Дом адпачынку «Лагойскі», пансіянат «Рудня». Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Помнікі: землякам, партызанам, у гонар Лагойскага падп. райкома КП(б)Б і Лагойскай партызанскай брыгады «Бальшавік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНЫЯ СА́ЖАЛКІ,
збудаванні для ачысткі гасп.-быт. сцёкавых водаў. Існуюць праточныя з разбаўленнем і без разбаўлення сцёкавай вадкасці рачной вадой, для даачысткі сцёкавай вадкасці, кантактныя і анаэробныя сажалкі. У біялагічных сажалках адбываюцца натуральныя біял. працэсы самаачышчэння: мікраарганізмы спажываюць кісларод, што ўтвараюць пры фотасінтэзе водарасці, якія атрымліваюць ад бактэрый вуглекіслату і інш. прадукты мінералізацыі арган. рэчываў — у выніку ідзе інтэнсіўны распад арган. рэчываў-забруджвальнікаў. Біялагічныя сажалкі назапашваюць глей, які перапрацоўваецца ў с.-г. вытв-сці ці выкарыстоўваецца як угнаенне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́К,
вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на Пд ад г. Маладзечна, 60 км ад Мінска, 14 км ад чыг. ст. Аляхновічы. 576 ж., 222 двары (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Філіял Дзярж. музея гісторыі л-ры «Гарадок». Помнікі архітэктуры: царква (2-я пал. 19 ст.), вадзяны млын (канец 19 — пач. 20 ст.). Каля вёскі археал. помнікі Гарадок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЁМЕНКА Кацярына Гаўрылаўна (н. 10.10.1925, с. Пяскі-Радзькаўскія Бароўскага р-на Харкаўскай вобл.),
бел. майстар пляцення мастацкіх вырабаў з саломы. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Заснавальніца промыслу саломапляцення на Магілёўскай ф-цы маст. вырабаў. У творчасці этнагр. і быт. сюжэты («Вяселле», «Беларускія дзяўчаты», «Хлеб-соль Магілёўшчыны», «Тройка», «Конь-агонь»), анімалістычная тэматыка (цукерніцы, каўшы, хлебніцы і інш. ў выглядзе жывёл і птушак). Лепшыя работы захоўваюцца ў Нац.маст. музеі Беларусі, Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАНАГРАВА́ЛЬНІК,
цеплаабменны апарат для награвання вады парай, гарачай вадою, газамі, эл. токам. Выкарыстоўваецца ў сістэмах гарачага водазабеспячэння, вадзянога ацяплення, нагрэву сілкавальнай вады для катлоў, быт. патрэб і інш. Памеры і канструкцыя залежаць ад прызначэння.
Пашыраны воданагравальнік паверхневага тыпу (напр., бойлеры), у якіх цяпло перадаецца праз паверхню нагрэтых трубчастых ці інш. элементаў, і кантактныя (змешвальныя), у якіх цепланосьбіт прапускаецца непасрэдна праз ваду ці змешваецца з ёю. Да мясцовых воданагравальнікаў адносяць ванныя калонкі, змеевікі або вадагрэйныя каробкі, кіпяцільнікі і інш. (гл. таксама Газавыя прылады).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАРАЗМЕРКАВА́ННЕ,
планавы забор вады з водных аб’ектаў, транспарціроўка яе ў вузлы выдачы і размеркаванне паміж спажыўцамі. Улічваюцца рэжым крыніц вады, аб’ём зарэгуляванага сцёку, страты вады на фільтрацыю, выпарэнне, сан. попускі і інш. Памеры, тэрміны і парадак падачы вады водакарыстальнікам вызначаюцца паводле планаў водакарыстання (унутрыгаспадарчых, басейнавых і інш.). Водаразмеркаванне праводзіцца ў першую чаргу для задавальнення патрэб насельніцтва ў пітной і быт. вадзе, рацыянальнага і эканомнага выкарыстання водных рэсурсаў, забеспячэнне неабходнай колькасці і якасці вады, прадухілення шкоднага ўплыву яе на навакольнае асяроддзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКЕ́ВІЧ Мікалай Канстанцінавіч (н. 5.5.1934, в. Дулебы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1961). Працуе ў пейзажным і быт. жанрах. Творы вылучаюцца багаццем і насычанасцю колеравай гамы: «Возера» (1962), «Па родных прасторах» (1963), «Свята песні» (1969), «Азёрныя далі» (1970), «Юнацтва» (1971), «Вясна на Гомельшчыне» (1972), «На Палессі» (1976), «Пасля дажджу» (1977), «На Прыпяці» (1978), «Блакітны красавік», «Над роднымі прасторамі» (абодва 1980), «Лета» (1982), «Свята на нашай вуліцы» (1984), «Рэквіем» (1987) і інш.