ПЛАНКТО́Н (ад грэч. planktos блукаючы),

сукупнасць дробных і мікраскапічных арганізмаў, якія насяляюць тоўшчу вады і пасіўна пераносяцца цячэннем. Выдзяляюць зоапланктон (жывёльныя арганізмы), фітапланктон (водарасці) і бактэрыяпланктон, або сапрапланктон (бактэрыі, водныя грыбы, дрожджы). Прэснаводны П. (да глыб. 70 м) складаецца з зялёных, сіне-зялёных і дыятомавых водарасцей, сапрафітных бактэрый, ніжэйшых грыбоў, інфузорый, калаўротак, ніжэйшых ракападобных. Марскі П. (пераважна да глыб. 700 м) — аднаклетачныя водарасці, бактэрыі, прасцейшыя, кішачнаполасцевыя, малюскі. ракападобныя, абалоннікі, лічынкі донных беспазваночных, ікра і маляўкі рыб. П. — асн. прадуцэнт арган. рэчыва ў вадаёмах (фітапланктон), мінералізуе адмерлыя рэшткі (сапрапланктон), ажыццяўляе біял. самаачышчэнне забруджаных вод, з’яўляецца кормам для беспазваночных, рыб, бяззубых кітоў і інш. Ракападобных марскога П. перапрацоўваюць у харч. і кармавыя прадукты, некат. віды П. культывуюць на корм рыбам і свойскай жывёле. Празмернае развіццё П. — т.зв. «цвіценне вады». Вывучае П. гідрабіялогія.

т. 12, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

батмагене́з

(ад гр. bathmos = ступень + -генез)

эвалюцыйная канцэпцыя, паводле якой у аснове прагрэсіўнага развіцця жывых арганізмаў ляжыць унутранае імкненне да самаўдасканалення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

біяпаліме́ры

(ад бія- + палімеры)

высокамалекулярныя прыродныя злучэнні, якія з’яўляюцца структурнай асновай усіх жывых арганізмаў і выконваюць важную ролю ў працэсах жыццядзейнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

біяпатэнцыя́л

(ад бія- + патэнцыял)

электрычнае напружанне, якое ўзнікае ў органах, тканках і клетках жывёльных і раслінных арганізмаў у працэсе іх жыццядзейнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дарвіні́зм

[ад англ. C. Darwin = прозвішча англ. біёлага (1809—1882)]

вучэнне аб эвалюцыйным развіцці жывых арганізмаў на Зямлі шляхам натуральнага адбору.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гамеаста́т

(ад гамеа- + -стат)

кібернетычная сістэма, якая мадэлюе здольнасць жывых арганізмаў падтрымліваць некаторыя велічыні (напр. тэмпературу цела) у фізіялагічна дапушчальных межах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гаратэлі́я

(ад гр. hora = час + telos = ажыццяўленне)

звычайны сярэдні тэмп эвалюцыі, уласцівы многім групам арганізмаў, напр. бруханогім малюскам (параўн. брадытэлія, тахітэлія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

міэлі́н

[ад гр. myelos = (касцявы) мозг]

сумесь тлушчападобных рэчываў, якія знаходзяцца ў абалонцы нерва і ў некаторых іншых тканках жывёльных арганізмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

орталамаркі́зм

(ад гр. orthos = прамы + ламаркізм)

адзін з кірункаў неаламаркізму, прадстаўнікі якога бачаць асноўную прычыну развіцця новага ва ўнутраных уласцівасцях арганізмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псамо́н

(ад гр. psammos = пясок + on = якое існуе)

сукупнасць мікраскапічных арганізмаў, якія жывуць у вільготным пяску па берагах рэк і азёр.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)