разгорнутыя адпаведным чынам сілы і сродкі аб’яднанняў, злучэнняў і часцей розных відаў узбр. сіл, родаў войск (сіл), спец. войск і інш., прызначаныя для разгрому праціўніка на напрамку гал. ўдару ў наступальнай аперацыі. Стварэннем У.г. дасягаецца выкананне аднаго з патрабаванняў ваеннага майстэрства аб масіраванні сіл і сродкаў на вырашальных напрамках.
Неабходнасць ва У.г. узнікла са з’яўленнем пазіцый абароны, для прарыву якіх патрабавалася шмат сіл і сродкаў. Адзін з прыкладаў дзейнасці такіх груповак — Паўднёва-Заходняга фронту наступленне 1916 (Брусілаўскі прарыў). У 1930-я г., паводле тэорыі глыбокай аперацыі, прадугледжвалася выкарыстоўваць у якасці У.г. спецыяльна сфарміраваныя ўдарныя арміі. У Вял.Айч. вайну ў складзе 2-га Бел. фронту дзейнічала 2-я, 1-га Бел. фронту — 3-я ўдарныя арміі; у час Беларускай аперацыі 1944 — 4-я ўдарная армія (у інш. арміях звычайна ствараліся па адной У.г.).
У сучасных войнах і аперацыях таксама выкарыстоўваюцца У.г., у т. л. рэгіянальныя інфарм.-ўдарныя групоўкі войск (гл. таксама Маланкавая вайна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНЕТЫ́ЧНЫЯ ПРАЦЭ́СЫ,
змены гукаў у межах фанет. слова пад уздзеяннем суседніх гукаў або агульных умоў вымаўлення. Да асн. Ф.п. належаць акамадацыя (прыстасаванне артыкуляцыі зычных і галосных гукаў, якія ў моўнай плыні стаяць побач), асіміляцыя (прыпадабненне зычных да зычных і галосных да галосных у межах слова), дысіміляцыя (распадабненне зычных або галосных па якой-н. прыкмеце), рэдукцыя (скарачэнне і змяненне гучання ненаціскных складоў і найперш галосных гэтых складоў), пратэзы або прыстаўныя гукі (зычныя ці галосныя гукі, якія з’яўляюцца ў пачатку слова ў пэўных фанет. умовах; напр., «вуліца», «ільвы»), эпентэза (устаўка звычайна зычных гукаў у сярэдзіну слова ў выпадку збегу 2 галосных пры запазычаннях), дыярэза (выпадзенне асобных гукавых элементаў; напр., «позна», «абласны»), гаплалогія (выпадзенне са слова аднаго з аднолькавых складоў), кантракцыя (сцяжэнне 2 і больш гукаў у адзін).
Літ.:
Реформатский А.А. Введение в языковедение. 4 изд. М., 1967;
Падлужны А.І. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення // Сучасная беларуская мова: (Пытанні культуры мовы). Мн., 1973;
Янкоўскі Ф. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 2 выд.Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ку́ча, ‑ы, ж.
1. Вялікая колькасць якіх‑н. прадметаў, у беспарадку наваленых адзін на другі. Куча камення. Куча галля.// Вялікая колькасць чаго‑н. сыпкага, зваленая горкай на адным месцы. Куча пяску. □ Жыта ссыпаюць проста ў кучу на брызент каля вагі.Васілевіч.
2. Гурт людзей, жывёл. — Разыдзіцеся, хлопцы, не збірайцеся ў кучы! — загадаў начальнік дэпо.Лынькоў.Вось коцяцца, як клубкі, авечкі, то рассыпаючыся, то збіваючыся ў густую кучу.Якімовіч.
3.Разм. Мноства; вялікая колькасць. Мець кучу грошай. Куча непрыемнасцей. □ Цяпер дзве Іванавы сястры замужам, старэйшы брат Спірыдон ажаніўся, сваіх дзяцей куча.Чарнышэвіч.
•••
Валіць (усё) у адну кучугл. валіць.
Куча мала — вокліч у дзіцячай гульні, па якому ўдзельнікі падаюць адзін на аднаго.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Намі́тусь ’у розныя бакі (галовамі, камлямі і інш.)’ (смарг., Сцяшк. Сл., ТС), ’галовамі ў супрацьлеглыя бакі, «валетам» (легчы)’ (глыб., Сл. ПЗБ), намітуз ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), намытусь ’адзін да аднаго спіной (ляжаць)’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), на‑мітусь ’наадварот’ (Мядзв.), намітусь ’спосаб вязання: вочка направа, вочка налева’ (Жд. 1), намітуські́ ’адна насупраць другой’ (лаг., Сл. ПЗБ). Можна параўнаць з балг.на́мито ’крыва, коса, у розныя бакі’, што звязваюць са ст.-слав.митѣ ’папераменна’; серб.-харв.mitȉti ’прайсці побач’, лат.mitêt ’змяняць’ і інш. (Фасмер, 2, 628; Куркіна, Этимология–1980, 629; Скок, 3, 291), параўн. таксама ўміт́уські: За ім леціць стрэла умітуські ’хвалепадобна’ (Сержп., Прымхі). Усё да мі́тусь ’у розныя бакі’ (гл.), мітусі́цца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паце́пваць ’час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі)’ (ТСБМ), паце́пацца ’чухацца’ (пух., Сл. ПЗБ), це́пацца ’уздрыгваць’ (ТС), драг.тыпстэ́ ’настойліва трэсці’ (Лучыц-Федарэц). Да па- і ⁺цепці, цепаць, параўн. укр.ти́птися ’трэсціся (едучы на возе)’, тепти́, рус.тепти́ ’біць’, польск.tepać, н.-луж.śepaś, в.-луж.čepać, чэш.tepati ’біцца, стукаць, пульсаваць’, ’чаканіць’, славац.tepať, славен.tȇpsti ’біць, таўчы, удараць’, ’душыць адзінаднаго’, ’біць бізуном, дубцом’, серб.-харв.по̀тепати се ’пабіцца з кім-небудзь’, потѐпсти се ’тс’, ’паткнуцца’, ц.-слав.тети (тепу). Прасл.te(p)ti, tepǫ. Гукапераймальнае: аснова tap‑ маецца ў цюркскіх і ўграфінскіх мовах (з перастаноўкай зычных) у ст.-грэч.πατάξω ’біць, удараць’, ’разбіваць (войска)’ (Фасмер, 4, 44–45; Махэк₂, 640).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыюці́ць ’даць прытулак’, прыючы́цца ’знайсці прытулак’ (лід., Сл. ПЗБ). Сюды ж аддзеяслоўны назоўнік прыю́т ’дзяржаўны дом для дзяцей-сірот і састарэлых’ (Янк. 1), ’дзіцячы дом’ (Ян.), ’у дарэвалюцыйнай Расіі дабрачынная ўстанова для выхавання беспрытульных дзяцей’ (пруж., Сл. ПЗБ), прыю́тны ’ветлівы’ (Ян.), прыю́тный, прыю́тлывый ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (бяроз., ЛА, 3), прыю́тый ’мілы, прыгожы, прытульны’ (Бяльк.). Назоўнік прыют і дзеяслоў прыюціць, несумненна, запазычаны з рус.приют ’прытулак’, приюти́ть ’даць прытулак’ (параўн. ЕСУМ, 4, 586). Што да прыметнікаў, то яны могуць узыходзіць непасрэдна да *jutiti sę ’змяшчацца ў невялікай прасторы’, г. зн. ’быць блізкім адзін да аднаго’, што, паводле Трубачова, можа ўзыходзіць да і.-е.*ieu̯‑t‑, параўн. ст.-інд.yū̆tí‑ ’змяшэнне, сумесь’ (ЭССЯ, 8, 199).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
once
[wʌns]1.
adv.
1) адзі́н раз
He comes once a day — Ён прыхо́дзіць раз у дзень
2) адно́йчы, не́калі, калі́сьці; даўно́
a once powerful nation — не́калі магу́тная на́цыя
once and again — неаднаразо́ва, шматразо́ва
2.
n.
адзі́н раз
Once is enough — Аднаго́ ра́зу дастатко́ва
3.
conj.
калі́, як то́лькі
4.
adj.
ко́лішні
a once friend — ко́лішні ся́бра
•
- all at once
- at once
- for once
- once and for all
- once in a while
- once more
- once or twice
- once upon a time
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
eng
1.a ву́зкі, це́сны;
~e Bezíehungen блі́зкія [це́сныя] канта́кты;
im ~en Sínne у ву́зкім сэ́нсе
2.adv це́сна, шчы́льна;
~ nebeneinánder sítzen* сядзе́ць ве́льмі блі́зка адзі́н да аднаго́;
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
со́ла
(іт. solo, ад лац. solus = толькі адзін)
1) музычны твор, прызначаны для выканання адным інструментам або адным голасам, а таксама выкананне музычнага твора адным выканаўцам;
2) самастойная партыя ў оперы, сімфоніі і іншых вялікіх музычных творах для аднаго голасу ці інструмента.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аўра́л, ‑у, м.
1. Сумесная работа на марскім судне, у якой удзельнічае ўся каманда.
2.перан. Празмерна спешная работа ўсяго калектыву, выкліканая адсутнасцю планамернасці ў працы. Па вадзе, падкасаўшыся, бегалі хлапчукі і дзяўчаткі, будавалі земляныя «плаціны». Але вада рвала іх, і тады аб’яўляўся аўрал: крычалі, папракалі адзінаднаго, камандавалі.Шамякін.Для мар і спрэчак ночы не хапала, а ў дзверы грукаў раніцай прафорг. — Выходзь, навукі геніі, аўралам ад утылю ачысцім двор!Русецкі.
[Англ. over all — наверх усе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)