ху́тка зіма́ bald kommt der Wínter, bald ist Wínter
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сляпы́, -а́я, -о́е.
1.Які не бачыць, пазбаўлены зроку; са слабым зрокам.
Сляпое дзіця.
Падручнікі для сляпых (наз.).
2.перан.Які дзейнічае, не ўсведамляючы і не абдумваючы сваіх учынкаў.
С. ад злосці.
Слепа (прысл.) паверыць першаму сустрэчнаму.
Сляпое перайманне.
3. Невыразны, неразборлівы (пра шрыфт, тэкст і пад.).
С. адбітак на паперы.
4. Праз які дрэнна або нічога не бачна.
Сляпыя шыбы ў вокнах.
Сляпая хата (з малымі вокнамі).
5.Які адбываецца без удзелу зроку, без бачных арыенціраў (спец.).
С. метад друкавання (не гледзячы на клавішы). С. палёт на самалёце.
○
Сляпая кішка — пачатковая частка тоўстай кішкі, якая мае чэрвепадобны адростак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
со́нечны, -ая, -ае.
1.гл. сонца.
2.Які грунтуецца на скарыстанні энергіі Сонца.
С. рухавік.
3. 3 яркім святлом сонца.
Сонечнае надвор’е.
С. бок кватэры (які выходзіць на поўдзень).
4.перан. Радасны, шчаслівы.
Сонечная ўсмешка.
○
Сонечная ванна — праграванне цела сонечным цяплом на адкрытым паветры.
Сонечная сістэма — сукупнасць нябесных цел, якая складаецца з Сонца і планет, што рухаюцца вакол яго.
Сонечнае спляценне — спляценне сімпатычных нерваў, размешчанае па паверхні брушной аорты.
Сонечны гадзіннік — гадзіннік, які складаецца з цыферблата і вертыкальнага стрыжня, што кідае на цыферблат цень, паказваючы час.
Сонечны ўдар — хваравіты цяжкі стан, які ўзнікае ў выніку перагрэву на сонцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рабо́чы², -ая, -ае.
1.Які мае адносіны да рабочага¹, рабочых, уласцівы ім.
Р. клас.
Р. рух.
Па-рабочаму (прысл.).
2.Які непасрэдна выконвае работу, пэўнае дзеянне.
Рабочыя часткі машыны.
Рабочыя пчолы.
3.Які жыве са сваёй працы; працоўны.
Р. чалавек.
4.Які служыць, прызначаны для работы, выкарыстоўваецца ў рабоце.
Р. інструмент.
Рабочае адзенне.
Р. стол.
5. Устаноўлены для работы, заняты работай (пра час).
Р. дзень.
Р. сезон.
○
Рабочая сіла — сукупнасць фізічных і духоўных магчымасцей чалавека, якія выкарыстоўваюцца ім у працэсе вытворчасці.
Рабочыя рукі — рабочыя, рабочая сіла.
Не хапае рабочых рук.
◊
У рабочым парадку (зрабіць, вырашыць што-н.) — у працэсе работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́мпел, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Вузкі доўгі флаг на мачце ваеннага судна.
2. Вузкі трохвугольны флажок, які служыць прыметай чаго-н.
Пераходны в.
3. Забяспечаны доўгім флажком або стужкай футляр, у якім змешчаны прадмет, які скідаецца з лятальнага апарата.
В. на Месяцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гарсэ́т, -а, М -сэ́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Шырокі пругкі пояс для сцягвання таліі, які носяць пад адзеннем.
2. Цвёрды і шырокі артапедычны пояс, які выкарыстоўваецца пры захворваннях пазваночніка.
Гіпсавы г.
3. Безрукаўка ў традыцыйным касцюме беларускіх жанчын.
Вышываны г.
|| прым.гарсэ́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крыва́вы, -ая, -ае.
1. Напоўнены, пакрыты кроўю, з прымессю крыві.
К. мазоль.
Крывавая рана.
2.Які суправаджаецца кровапраліццем, гібеллю многіх людзей.
Крывавае злачынства.
К. бой.
3.Які ўчыніў многа забойстваў.
К. кат.
4.перан. Вельмі пакутлівы, цяжкі.
Крывавая праца.
К. пот.
|| наз.крыва́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
іншагаро́дні, -яя, -яе.
1.Які жыве ў іншым горадзе, прыехаў або атрыманы з іншага горада.
І. жыхар.
Іншагародняя пошта.
2.у знач.наз.іншагаро́дні, -яга, мн. -ія, -іх, м. У дарэвалюцыйнай Расіі: селянін, які жыў у казацкай станіцы, але не належаў да казацкага саслоўя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зоа... (а таксама заа...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) які мае адносіны да заалогіі, напр.: зоакабінет, зоафакультэт;
2) які мае адносіны да жывёл, напр.: зоаінжынер, зоамагазін, зоапаталогія, зоапланктон; «зоа...» пішацца, калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)