Прамышляй ’невялікі невад, сетка з вялікімі ячэйкамі на дзвюх вертыкальных палках’ (Дэмб. 2). Да промыславы, промысел, або, хутчэй, да рус.промышлять ’дабываць сабе пракармленне промыслам’. Аб суфіксе ‑яіі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 145.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасе́ка ’ачышчаная ад дрэў паласа ў лесе, якая служыць граніцай участка, дарогай і пад.’ (ТСБМ), гл. і про́сека. Да прасякаць, сячы (гл.). Аб гэтых словах як дарожных тэрмінах гл. Куркіна (Этимология–1968, 94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́шка-рабо́шка ’божая кароўка’ (віц., Шатал.). Утворана ад уласнага імя Прохар > Прошка і ад рабы. Аб другасным асэнсаванні назваў божай кароўкі ў сувязі з імёнамі людзей і святых гл. Трубачоў, Этимология–1975, 12.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сагане́ць ’моцна ліць (пра дождж)’ (маст., Сл. рэг. лекс.). Відаць, рэгіянальны цюркізм; параўн. тур.saganak ’навальніца, лівень’. Аб магчымасці непасрэдных запазычанняў з мовы татар, якія жывуць на Беларусі, гл. Жураўскі, Лекс. тюрк., 93).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сло́дыч ‘уласцівасць салодкага; салодкі смак’ (ТСБМ, Нас.), ‘задавальненне, асалода’ (Сержп.). Запазычанне з польск.słodycz ‘тс’, аб чым сведчыць наяўнасць ‑ło‑, гл. Карскі 2–3, 39; Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 60. Параўн. саладосць, салодкі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лама́ць, ломаць, ламаці ’ламаць, крышыць’, ’нявечыць, калечыць’, ’здабываць, разломваючы чым-небудзь’, ’даводзіць да непрыгоднасці, псаваць разбураючы’, ’аб тупым, працяглым болю ў касцях’, ’разбураць, знішчаць старое, аджыўшае’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ’церці лён, каноплі’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Інстр. 1), ’раўняць поле’ (Жд. 2), ’баранаваць упоперак пластоў’ (Дэмб. 2), ламаць шапку ’перагінаць, надломліваючы салому ў снопе каля перавясла’ (Сл. паўн.-зах.), ламаць борць ’раскрадаць мёд дзікіх пчол’ (Анох.), ’араць цаліну’ (Сл. паўн.-зах.). Укр.ламати, ломати, рус.ломать, польск.łamać, н.-луж.łamaś, в.-луж.łamać, чэш.lámati, славац.lamať, lamac, славен.lȃmati, lómiti, серб.-харв.ла́мати (< ло̀мити), ст.-слав.(прѣ)ламати. Прасл.lamati — ітэратыў да lomiti > ламіць (гл.). Абст.-слав. і ст.-рус.ла‑//ло‑ гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 245. Сюды ж ламацца ’патрабаваць злучку (аб карове)’ (Касп.) — семантычны перанос з ламацца. Гл. лом.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дамага́цца strében vi (чаго-н. nach D), erstrében vt; (behárrlich) ánsuchen vi (у каго-н. bei D, чаго-н. um A); ánstreben vt; sich éifrig bewérben* (y каго-н. bei D, чаго-н. um A);
дамага́цца ўла́ды nach der Macht strében;
дамага́цца аб прыня́цці на пра́цу um éine Stéllung ánsuchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)