старажытны горад у Судане на ўсх. беразе Ніла, паблізу 4-га парога. У пач. Новага царства (16 ст. да н.э.) егіпцяне пабудавалі туг крэпасць. Егіп. фараон Тутмос III збудаваў у горадзе храм бога Амона-Ра. Упершынюназ. Н. ў 15 ст. да н.э. ў надпісе яго пераемніка Аменхатэпа II. Росквіт прыпадае на 9—8 ст. да н.э., калі Н. ўвайшла ў склад Мераіцкага царства, з 8 ст. да н.э. яго рэліг. сталіца. У 23 да н.э. рымляне зруйнавалі і разрабавалі горад, жыхароў узялі ў палон. У ант. крыніцах Н. згадваецца ў сярэдзіне 2 ст.н.э. як адно з паселішчаў. Зберагліся рэшткі храмаў Амона-Ра (1456 да н.э.), Амона (7 ст. да н.э.), грабніцы ў выглядзе пірамід (8—7 ст. да н.э.). Знойдзены каменныя статуі багоў і цароў, сфінксы, залатая статуэтка царыцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ФАРАЎСКІ ЛЕ́ТАПІС,
помнік беларуска-літоўскага летапісання апошняй чвэрці 15 ст., спіс 2-й рэдакцыі Беларуска-літоўскага летапісу 1446. Перадае яго тэкст хоць і няпоўна (без пачатку і канца, з пропускамі ў сярэдзіне), але болей дакладна, чым інш. спісы. Заканчваецца апісаннем падзей у ВКЛ пасля смерці Вітаўта. «Пахвала Вітаўту» і «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» з «Аповесцю пра Падолле» ў гэтым спісе не зберагліся. Н.л. грунтуецца на скарочаным агульнарус. летапісе, у якім сцісла выкладаецца гісторыя Кіеўскай і Маскоўскай Русі, ВКЛ (канец 14—1-я трэць 15 ст.). У ім змешчаны кароткія пагадовыя запісы, апавяданні пра значныя гіст. падзеі (паход Батыя на Русь, Неўская бітва 1240 і інш.). Упершыню апублікаваны ў 1898 С.Белакуравым, перавыдадзены М.Улашчыкам у Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 35, 1980). Зберагаецца ў б-цы Рас.АН у С.-Пецярбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАГО́Ў Мікалай Іванавіч (25.11.1810, Масква — 5.12.1881),
расійскі хірург, анатам, педагог; заснавальнік ваенна-палявой хірургіі і хірург. анатоміі. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1847). Скончыў Маскоўскі ун-т (1828). З 1836 праф. Дэрпцкага (Юр’еўскага) ун-та, у 1841—56 у Пецярбургскай медыка-хірург. акадэміі (заг. кафедры і кіраўнік Ін-та практычнай анатоміі). Навук. працы па хірургіі, анатоміі артэрыяльных ствалоў і фасцый. Упершыню ўжыў эфірны наркоз пры хірург. аперацыях (1847), увёў у практыку нерухомую гіпсавую павязку, распрацаваў асновы касцёва-пластычных аперацый. Выдаў «Поўны курс прыкладной анатоміі чалавечага цела» (1843—48), «Тапаграфічную анатомію...» (1851—54), «Асновы агульнай ваенна-палявой хірургіі» (ч. 1—2, 1865—66). Удзельнічаў у Севастопальскай абароне 1854—55.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—8. М., 1957—62.
Літ.:
Порудоминский В. Пирогов. М., 1969;
Геселевич А.М. Летопись жизни Н.И.Пирогова (1810—1881). М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДСАН (Richardson) Сэмюэл (19.8.1689, каля Дэрбі, Вялікабрытанія — 4.7.1761),
англійскі пісьменнік-асветнік, адзін з пачынальнікаў сентыменталізму. Прайшоў шлях ад падмайстра лонданскага друкара да выдаўца. Стваральнік сац.-псіхал. рамана ў эпісталярнай форме: «Памела, або Узнагароджаная дабрадзейнасць» (т. 1—2, 1740; задуманы як узорны збор лістоў на маральна-павучальныя тэмы), «Кларыса, або Гісторыя маладой лэдзі» (т. 1—7, 1748), «Гісторыя сэра Чарльза Грандысана» (т. 1—7, 1754). Упершыню ў раманным жанры паставіў у цэнтр не прыгоды героя, а аналіз пачуццяў, спагадліва намаляваў вобраз чалавека трэцяга саслоўя, падрабязна апісаў сямейны побыт. Паўплываў на развіццё асветніцкага рамана (асабліва Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо, І.В.Гётэ) і на псіхал. лінію рамана 19 ст.
Літ.:
Елистратова А. Английский роман эпоха Просвещения. М., 1966;
Кеттл А. Введение в историю английского романа: Пер. с англ.М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАКТЫ́ЎНАЯ АРТЫЛЕ́РЫЯ,
від артылерыі, якая выкарыстоўвае рэактыўныя снарады. Знаходзіцца на ўзбраенні сухап. войск, ВПС і ВМФ (ВМС). Прызначана для вядзення залпавага агню па розных цэлях. Мае рэактыўныя снарады з асколачна-фугаснымі, кумулятыўнымі, дымавымі і інш. часткамі.
Створана ў СССР у канцы 1930-х г. Часці Р.а., якія мелі на ўзбраенні рэактыўныя сістэмы БМ-13 і БМ-8 (нар. назва «Кацюша»), уваходзілі ў склад артылерыі рэзерву. Упершыню баявыя машыны Р.а. БМ-13 (эксперым. батарэя І.А.Флёрава) выкарыстаны 14.7.1941 у баі каля чыг. станцыі Орша Віцебскай вобл. і на пераправах цераз рэкі Дняпро і Аршына. У 2-ю сусв. вайну Р.а. была ў ням. арміі (5-, 6- і 10-ствольныя мінамёты); у арміі ЗША (114,3-мм і 182-мм рэактыўныя сістэмы). Пасля вайны атрымала шырокае распаўсюджанне ў арміях інш. краін. Гл. таксама Рэактыўная зброя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКІ ІЛЫ́НСКІ МАНАСТЫ́Р,
праваслаўны манастыр у г. Слуцк Мінскай вобл. ў 16—19 ст. Размяшчаўся ў Старым горадзе на вул. Віленскай перад Віленскай брамай. Дакладная дата заснавання невядома. Упершыню згадваецца ў 1515. Царк. гісторыкі лічаць, што да 1611 манастыр быў мужчынскі, потым пераўтвораны ў жаночы. У 19 ст. манастырскі комплекс уключаў халодную саборную царкву Уваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім, цёплую царкву св. Іаана Златавуста, званіцу над гал. уязной брамай, манастырскі корпус з 13 келлямі, дамок для ігуменні, гасп. пабудовы. Усе будынкі былі драўляныя. Паводле рашэння сінода ў 1854 манастыр закрыты, а яго маёмасць перададзена Пінскаму Варварынскаму манастыру. У 1856 будынак цёплай царквы перанесены на Замкавую гару ў Слуцку, а Саборная царква ў 1861 перавезена ў в. Заўшыцы Слуцкага пав. (абедзве не захаваліся), дамок ігуменні і манастырскі жылы корпус перададзены гар. сабору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫНГ (Ting) Сэмюэл Чжао Чжун (н. 27.1.1936, г. Ан-Арбар, штат Мічыган, ЗША),
амерыканскі фізік-эксперыментатар. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1975), Нац.АН ЗША (1977). Замежны чл.АНСССР (1988) і АНінш. краін. Скончыў Мічыганскі ун-т (1960). З 1967 у Масачусецкім тэхнал. ін-це (з 1969 праф.). Навук. працы па фізіцы высокіх энергій і элементарных часціц, квантавай электрадынаміцы, пошуку антырэчыва ў Сусвеце і інш. Разам з Л.Ледэрманамупершыню сінтэзаваў антыдэйтрон (1965). Незалежна ад Б.Рыхтэра адкрыў (1974) першую «зачараваную» часціцу — j/Ψ-мезон. Разам з інш. эксперыментальна пацвердзіў існаванне глюонных струменяў (1979). Нобелеўская прэмія 1976 (з Рыхтэрам).
Тв.:
Рус.пер. — Открытие j-частицы: (Личные впечатления) // Успехи физ. наук. 1978. Т. 125. вып. 2;
Поиски антивещества в космосе: эксперимент АМС (разам з Ю.В.Галакціёнавым, М.А.Чарнаплекавым) // Природа. 1999. № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗВО́Д,
воінскае падраздзяленне ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў, у т. л. Рэспублікі Беларусь. Уваходзіць у склад роты, батарэі (за выключэннем асобных У., якія непасрэдна ўваходзяць у склад батальёна, дывізіёна, палка і інш.). У залежнасці ад прызначэння У. уключае 2—4 аддзяленні (разлікі, экіпажы). У. узначальвае камандзір, як правіла, з ліку малодшых афіцэраў або прапаршчыкаў. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь У. існуюць ва ўсіх родах войск і спец. часцях, а таксама ў інш. войсках і воінскіх фарміраваннях, ваен.навуч. установах.
Упершыню У. ўтвораны ў канцы 17 ст. ў пяхоце і кавалерыі, потым у артылерыі. Са з’яўленнем новых відаў узбр. сіл (ППА, ВПС) і родаў войск (ракетныя войскі і артылерыя, зенітныя ракетныя, радыётэхн. войскі і інш.) У. ўвайшлі ў іх арганізац. структуры (напр., радыёлакацыйны У. — у склад зенітна-ракетнага дывізіёна, радыётэхн. батальёна і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦКО́ЎСКІ Ігнат (каля 1798, Навагрудчына — 1873),
бел. і польскі пісьменнік, мемуарыст. Удзельнік паўстання 1830—31. Працаваў адвакатам у Навагрудку. З 1831 у эміграцыі ў Лондане, кампаньён А.Рыпінскага па выдавецкай справе. У 1857 вярнуўся на радзіму, жыў пад наглядам паліцыі ў маёнтку Ведзьма б. Навагрудскага пав. У эміграцыі выступаў з публіцыст. артыкуламі і вершамі. У мемуарнай кн. «Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды» (выйшла ананімна, 1-е выд., Лондан, 1854; 2-е выд., Познань, 1858) расказаў пра побыт і звычаі жыхароў Беларусі, хваляванне сялян у мяст. Крошын Навагрудскага пав. ў 1828, пра бел. паэта П.Багрыма (упершынюапубл. яго верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы...»). Аўтар публіцыст. кніг «Палітычныя творы» (Лондан, 1853), «Трохгадовае прабыванне на Усходзе» (Лондан, 1857).
Літ.:
Пачынальнікі: З гіст.-літ. матэрыялаў XIX ст.Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛТРУКЕ́ВІЧ Станіслаў Іванавіч (н. 25.5.1940, в. Правыя Масты Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі, артапедыі і хірургіі; адзін з заснавальнікаў касцёва-пластычнай хірургіі на Беларусі, стваральнік бел. школы пластычных хірургаў. Д-рмед.н. (1985), праф. (1986). Засл. дз. нав. Беларусі (2000). Член міжнар.т-ва траўматолагаў-артапедаў. Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1967), дзе і працуе з 1967 (з 1986 заг. кафедры). Стажыраваўся ў Германіі (1993) і Аўстрыі (1995). Навук. працы па новых метадах аперацый на пазваночніку, канечнасцях і інш.Упершыню ў свеце распрацаваў новы спосаб падрыхтоўкі і кансервавання статычных тканак у сумесі раствораў альдэгідаў.
Тв.:
Пластика дефектов черепа. Гродно, 2002 (разам з А.В.Першукевічам);
Стимуляция репаративных процессов. Гродно, 2002 (разам з В.Г.Сцянько);
Альдегиды и их использование в хирургической практике. Гродно, 2003 (у сааўт.).