Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГРЭ́Н,
горад ва Узбекістане, у Ташкенцкай вобл., у даліне р. Ахангаран. Засн. ў 1946. 133 тыс.ж. (1990). Чыг.станцыя. Цэнтр вугальнай прам-сці, ст. падземнай газіфікацыі вугалю. Хім. (азотна-тукавыя ўгнаенні, вытв-сць гумава-тэхн. вырабаў і інш.), харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў (жалезабетонныя канструкцыі, цэмент, керамічныя вырабы і інш.). Пед.ін-т. Гіст.-краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НКАРЫДЖ (Anchorage),
горад у ЗША, на Пд штата Аляска. Засн. ў 1914. 226 тыс.ж. (1990). Найбольшы гандл.-фінансавы цэнтр штата. Порт на беразе заліва Аляска Ціхага ак.Міжнар. аэрапорт; чыг.станцыя на лініі Фэрбанкс — Сьюард. Лясная, дрэваапр., харч. (перапрацоўка рыбы), паліграф.прам-сць, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 2 ун-ты. У 1964 быў моцна разбураны землетрасеннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙГА́Ч,
востраў на мяжы Баранцава і Карскага мораў, тэр. Расіі. Аддзелены ад мацерыка пралівам Югорскі Шар. Пл. каля 3,4 тыс.км². Паверхня раўнінная, у цэнтр. частцы 2 паралельныя грады. Выш. да 170 м. Складзены пераважна з гліністых сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў. Арктычная тундра. Шмат азёр і балот. Населеныя пункты: Вайгач, Доўгая Губа, Варнек. Палярная станцыя (з 1950).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНАДЗО́Р (да 1935 Каракліс, да 1993 Кіравакан),
горад у Арменіі. Засн. ў 1826. 173 тыс.ж. (1995). Чыг.станцыя. Хім. (хім. валокны), машынабуд. (станкі, электратэхн. вырабы і інш.), харч., лёгкая (тэкст., трыкат., швейная, прадзільная), мэблевая прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Пед.ін-т. Т-р. Краязнаўчы музей. Горнакліматычны курорт. Моцна пацярпеў ад землетрасення ў снеж. 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́НТСПІЛС (Ventspils; да 1917 афіц. назва Віндава),
горад у Латвіі. Засн. ў 1242. 52 тыс.ж. (1987). Порт на Балтыйскім м.Чыг.станцыя. Цэнтр рыбнай і дрэваапр. прам-сці. Машынабудаванне, хім. (вытв-сцьмінер. угнаенняў), буд. матэрыялаў і швейная прам-сць. Музей гісторыі марскога рыбалоўства. Крыжацкі замак (13 ст.). У Вентспілсе заканчваецца нафтаправод Полацк—Вентспілс (адгалінаванне нафтамагістралі «Дружба»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДАМЛЯ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Брэст—Камянец і Высокае—Пружаны Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на Пд ад г. Камянец, 30 км ад Брэста, 25 км ад чыг. ст. Жабінка. 1037 ж., 305 двароў (1996). Племсаўгас «Відамля», газаразмеркавальная станцыя, млын. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, дзіцячы сад, аддз. сувязі.