КАРЛ I (Charles; 19.11.1600, г. Данфермлін, Шатландыя — 30.1.1649),
кароль Англіі [1625—49]. Сын Якава I (раней шатл. кароль Якаў VI). Намагаўся прымірыць англіканцаў з каталіцкай царквой. Імкнуўся да ўстанаўлення абс. улады (у 1629—40 правіў без парламента), што стала адной з гал. прычын рэвалюцыі 1640—53 (у час яе адбылося Ірландскае паўстанне 1641—52). Рознагалоссі К. I з Доўгім парламентам (1640—53) прывялі да грамадз. войнаў 1642—46 і 1647—49, у якіх каралеўская армія пацярпела паражэнне, а К. І узяты ў палон і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕО́Н (León),
феадальная дзяржава на ПнЗ Пірэнейскага п-ва ў 10—13 ст. Утварылася ў 909—910 пасля падзелу Астурыйскага каралеўства паміж сынамі ісп. правіцеля Альфонса III Вялікага (гл.Альфонсы) на Л., Галісію, Астурыю. У 924 Галісія і Астурыя аб’ядналіся з Л. у адзінае каралеўства са сталіцай у г. Леон. З 960 плаціў даніну Абдарахману III. У 988—1031 пад уладай Кардоўскага халіфата. У час Рэканкісты далучыў да сваёй тэрыторыі партуг. землі. У 1230 каралеўства аб’ядналася з Кастыліяй і сталанайб. магутнай дзяржавай Пірэнейскага п-ва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРЭ́МБА (Мікалай Іванавіч) (15.6.1821, Віцебская губ. — 8.4.1879),
музычны тэарэтык, педагог, кампазітар. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Ігры на фп. і віяланчэлі вучыўся ў А.Герке і І.Гроса, тэорыю музыкі вывучаў у А.Б.Маркса ў Берліне. З 1859 выкладаў у Муз. класах Пецярбургскага аддзялення Рас.муз.т-ва. З 1862 праф. Пецярбургскай кансерваторыі, у 1867—71 яе дырэктар. Распрацаваў «Інструкцыю для Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі», якая садзейнічала ўпарадкаванню навуч. працэсу і стала асновай працы кансерваторыі. Аўтар араторыі «Іаан Хрысціцель», сімфоніі, хароў. Сярод яго вучняў Г.Ларош, П.Чайкоўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАА́Н IIIДукаВатац
(Iōannēs; 1193, Дыдымотыка, цяпер Дымотыка, Грэцыя — 3.11.1254),
імператар Нікейскай імперыі [1222—54], Значна пашырыў тэр. сваёй дзяржавы: адваяваў у лацінян амаль усе ўладанні ў М. Азіі, а-вы Самас, Лесбас і інш., у 1235 замацаваўся ў Фракіі, у 1246 захапіў Фесалонікі, у 1252 зрабіў сваім васалам правіцеля Эпіра. Спрыяў эканам. развіццю і інтэнсіўнаму буд-ву гарадоў. Пры ім узмацнілася свабоднае сялянства. Апекаваўся навукамі і мастацтвамі, імкнуўся да адраджэння элінскай культуры. Нікейская імперыя ў гэты час стала самай моцнай дзяржавай у бас. Эгейскага мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МАНДРА,
возера на ПдЗ Кольскага п-ва, у Мурманскай вобл. Расіі. На выш. 126,7 м. Пл. 876 км². Глыб. да 67 м. Катлавіна ледавікова-тэктанічнага паходжання. Усх. бераг слаба расчлянёны, зах. мае шмат заліваў (губ). На І. больш за 140 астравоў. Складаецца з 3 частак: паўн. — Вялікая І., цэнтр. — Іокастраўская І., зах. — Бабінская І. Упадае каля 20 рэк, выцякае р. Ніва. Воды І. вылучаюцца вял. празрыстасцю (да 11 м). Рыбалоўства. Пасля стварэння ў 1936 ГЭС на р. Ніва І. стала вадасховішчам. На паўн.-зах. беразе І. ў Монча-губе г. Манчагорск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮДО́ВІК IX (Louis) Святы
(25.4. 1214, г. Пуасі, Францыя — 25.8.1270),
кароль Францыі [1226—70]. 3 дынастыі Капетынгаў. Правёў шэраг рэформ па цэнтралізацыі дзярж. улады, заснаваў у Парыжы асобую суд. палату (т.зв. парламент), якая стала вышэйшай у дзяржаве апеляцыйнай інстанцыяй і атрымала важныя адм. функцыі. Пачаў чаканіць паўнавартасную залатую і сярэбраную манеты. У 1248 узначаліў 7-ы крыжовы паход, але ў 1250 трапіў у егіп. палон (вызвалены за вялізны выкуп). У 1259 уступіў Англіі прав. Гіень. Узначаліў 8-ы крыжовы паход (у Туніс), у час якога памёр. Кананізаваны каталіцкай царквой у 1297.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЦЭНА́Т (Гай Цыльній) (Gaius Cilnius Maecenas; паміж 74 і 64—8 да н.э.),
рымскі дзярж. дзеяч, прыбліжаны імператара Аўгуста, прыхільнік манархіі. Не займаючы афіц. пасад, выконваў для Аўгуста важныя паліт. і дыпламат. місіі, у т. л. заключыў дагаворы з Маркам Антоніем у Брундызіі (40) і Тарэнце (37). У 31—30 замяшчаў у Рыме Актавіяна, які выехаў на Усход. Вядомы сваім уплывам на літ. жыццё Рыма, апекаваўся паэтамі Вергіліем, Гарацыем, Праперцыем і інш. Ад твораў М. захаваліся ўрыўкі. Прозвішча М. як апекуна дзеячаў навукі і мастацтва стала хадзячай (пераноснай) назвай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РНІК, мернічы, мерчы, геаметр,
службовая асоба ў ВКЛ у 16—18 ст., якая займалася вызначэннем межаў і вымярэннем зямельных участкаў, з’яўлялася членам падкаморскага суда. Пасада М. стала асабліва пашыранай з пачаткам валочнай памеры. Звычайна М. назначалі з шляхціцаў, аселых у адпаведным павеце (гл. таксама Каморнік). У 18 ст. ўведзена пасада генеральнага М. ВКЛ. Пасля далучэння бел. зямель да Рас. імперыі (канец 18 ст.) мерніцтвам займаліся рас. землямеры, якія былі дзярж. службоўцамі. М. да часу скасавання Статута ВКЛ у 1840 выконвалі другарадныя дапаможныя абавязкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́С, Аляксандр,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі і паэме «Іліяда» траянскі царэвіч, сын цара Прыяма і Гекубы. У спрэчцы Афрадыты з Герай і Афінай за званне прыгажуні прысудзіў перамогу Афрадыце. За гэта Афрадыта дапамагла яму выкрасці прыгажуню Алену, жонку спартанскага цара Менелая, што стала прычынай Траянскай вайны. У канцы вайны П. з дапамогай Апалона забіў грэч. героя Ахіла, але і сам загінуў. Вобраз П., асабліва сюжэт «суд П.», карысталіся папулярнасцю ў мастакоў і скульптараў (Л.Кранах Старэйшы, П.П.Рубенс, А.Канова і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ве́рцяха ’макацёр’ (Сцяшк. МГ), гродз.верцеха ’тс’ (Шн., 3), камянецк. вэрцюха́ ’вялікая гліняная міска’ (Шатал.), драг.вэ́ртяга ’макацёр’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), бяроз.вэртэга́ (Шатал.). Укр.вертьо́га ’род посуду’, польск.wiercioch ’таўкач, качалка, якімі труць што-небудзь у посудзе’. Пашырана на бел.-укр. тэрыторыі. Узыходзіць да vьrtěti (vŕ̥těti) ’круціць’. Утворана пры дапамозе суф. Nomina agentis ‑ęga; пазней лексема стала абазначаць вынік дзеяння і злілася з назоўнікамі з суф. ‑оха (‑ёха), набыўшы адценне экспрэсіўнасці. На гэтай жа тэрыторыі вядома лексема вярцёха (гл.).