гардэро́б, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Шафа для адзення.
2. ‑а. Месца ў грамадскім памяшканні, прызначанае для захоўвання верхняга адзення; раздзявальня. Многія гледачы заходзілі ў гардэроб, здымалі верхнюю вопратку. Мележ.
3. ‑у. Усё адзенне аднаго чалавека. Гардэроб артыста.
[Фр. garde-robe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.
Разм. Ухіліцца ад выканання чаго‑н., напісаўшы фармальны адказ. І пры ўсім тым.. [ліст] напісан не абы-як, не для таго, каб адпісацца, — на дзвюх старонках хворы пісьменнік [Кузьма Чорны] разабраў плюсы і мінусы абодвух апавяданняў. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Змерзнуць, моцна азябнуць. — Ты ж акалеў, вунь пальцы якія. — смеючыся казала.. [леснічыха] Сяргею. Шамякін.
2. Памерці (часцей пра жывёлу). — А я думала, ці не акалеў часам! — пакпіла Ганна. — Стаіць, як слуп пры шляху! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́хапіцца, ‑юцца; зак.
Разм. Нечакана і хутка з’явіцца адкуль‑н. Полымя выхапілася з-пад страхі. □ За лесам выхапілася поле, потым надышоў пералесак, вузенькая ручаіна. Мележ. Дзікія качкі выхапіліся аднекуль з-за лазнякоў і спалохана шуганулі ў неба. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
авантуры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет. [Чарнавус:] Гэта непаразуменне, што вы дырэктар установы. Вы — прайдзісвет і авантурыст! Крапіва. [Мяснікоў:] Мы і будзем змагацца! Толькі без панікі і не як авантурысты, а па ўсіх правілах ваеннай і партыйнай навукі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інстынкты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Абумоўлены інстынктам (у 1 знач.). Інстынктыўныя паводкі звера. Інстынктыўнае ўменне пчалы ляпіць соты.
2. Неўсвядомлены, мімавольны. Інстынктыўны страх. Інстынктыўны позірк. □ Каліберда хвіліну стаяў збянтэжаны, а потым заспяшаўся ўслед за камісарам.. Гэта быў інстынктыўны рух. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залп, ‑а, м.
Адначасовы выстрал з некалькіх гармат, мінамётаў, вінтовак і пад. Залпы і паасобныя стрэлы ўсё мацнелі, гусцелі і ўрэшце зліліся ў суцэльны гул. Мележ. [Гарматныя стрэлы] то змаўкалі зусім, то грымелі рэдка, па адным, то разам цэлымі залпамі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бульбяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да бульбы. Бульбяное поле. // Прыгатаваны з бульбы. Бульбяная каша. Бульбяны суп. □ [Аксіння] ўзяла .. малака, напякла наздраватых бульбяных аладак. Мележ.
2. у знач. наз. бульбяна́я, ‑ой. Кафэ, у меню якога пераважаюць стравы з бульбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лазня́к, ‑у, м.
Кусты лазы, зараснік такіх кустоў. Па адзін і па другі бок дарогі ляжалі чатырохкутныя сажалкі, .. акаймаваныя густымі кустамі светлалістага лазняку, буйной асакі і кветак. Чарнышэвіч. Адразу за ракой пачыналася каса, на якой буяў густы лазняк. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́і, леяў; адз. лея, ‑і ж.
Нашыўкі з моцнай тканіны ці скуры на кавалерыйскіх штанах у тых мясцінах, якія датыкаюцца да сядла пры яздзе. Харчаў сядзеў каля ўслона босы, у галіфэ з леямі і прапаленай на локці сарочцы. Мележ.
[Ад фр. lé — палатно, шырыня тканіны паміж двума пругамі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)