Ну́цер ’конь, кабан напаўпакладаны або з прыроднай анамаліяй’ (ТС). Відаць, утворана шляхам адваротнай дэрывацыі з нутрэц ’тс’; менш верагодна захаванне першаснай формы, суадноснай, напр:, са славен.noter ’унутр’, рус.ну́терь ’сярэдзіна, вантробы’ і пад. Гл. нутро.
3. Зрабіць не такім нацягнутым, не такім тугім. Аслабіць папругу. □ І зноў ляцець... Дуга хай звоніць, Пакуль конь лейцы не аслабіць.Чарот.Конь падаўся назад.. і аслабіў пастронкі.Чорны.// Зрабіць не такім напружаным. Дзяўчына.. намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі.Мележ.
•••
Аслабіць гайкі — знізіць патрабаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
верхавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае дачыненне да язды верхам, прызначаны для такой язды. Верхавы конь.
2.узнач.наз.верхавы́, ‑ога, м. Коннік. Убачыўшы верхавога, салдат запыніўся; верхавы махнуў яму шабляй.Колас.
•••
Верхавая вадагл. вада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адвесці куды‑н. і прывесці назад; дапамагчы схадзіць куды‑н., пабыць дзе‑н. Звадзіць хворага к доктару. □ Як конь астыў, [Міхал] зводзіў яго пад студню напаіць і ўсыпаў яму аўса.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нагаварыць аб кім‑, чым‑н. многа добрага; расхваліць. — Лялька, а не конь... Жывот падцягнуты... Зубы, як адзін, шыя, нібы ў лебедзя. Грыва доўгая, што шоўк... — Ну ты, брат, нахваліш.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непача́ты, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога яшчэ не пачыналі, за які яшчэ не браліся; цэлы. Ля дашчанай агароджы, за якой ўзвышаліся.. стагі, скуб траву стрыножаны гняды конь. Непадалёку стаяў непачаты воз сена.Чыгрынаў.
•••
Непачаты крайгл. край 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стае́ннік, ‑а, м.
Конь, якога трымаюць на стайні для выезду. [Дзед Аніська:] — Меў .. [граф Чапскі] пару стаеннікаў, мо па тысячы рублёў кожны. Як выедзе, дык зямля ўгінаецца.Лужанін.Лёгка і грацыёзна нёсся на тонкіх зграбных нагах сівы ў яблыкі стаеннік.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«КАБЫ́ЛА»,
«кабылка», «конь», гульня-паказ і маска-персанаж у стараж.усх.-слав.нар. калядным абрадзе. Звязаны з традыцыяй земляробчых святкаванняў зімовага сонцавароту. На Беларусі асабліва пашырана на Бел. Палессі, дзе захавалася і ў наш час. «К.» майстравалі па-рознаму (напр., да замацаваных на канцах палкі рэшатаў прыладжвалі галаву і хвост з лёну). Накрыты посцілкай выканаўца ў час паказу сядзеў вярхом ва кіі. Паводле складу ўдзельнікаў вядомы малая (уваходзілі «К.» і яе павадыр-«цыган») і вялікая (яшчэ і «дзед», «афіцэр», «барыня», «улан», 10—12 «песельнікаў» і музы́ка). «К.» вадзілі па хатах. Гал. у дзеі было выступленне «цыгана», які ладзіў імправізаваны торг: мяняў або прадаваў «К.». Калі гаспадар не запрашаў у хату, у яго адрас спявалі здзеклівую песню. Гульня вызначалася імправізацыяй, выдумкай, акцёрскім пераўвасабленнем выканаўцаў асн. роляў. Уваходзіла ў паказы нар. тэатра.