спаборніцтвы на спарт. парусных суднах (швертботы, яхты).
Узнік у Англіі ў 18 ст., першы яхт-клубзасн. ў г. Корк (1720). У праграме Алімп. гульняў з 1900. Міжнар. саюз П.с. засн. ў 1907. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1922, Еўропы — з 1932. Алімп.кл. суднаў з’яўляюцца «Еўропа», «Зорны», «Лазер», «Лятучы галандзец», «Містраль», «Солінг», «Тарнада», «Фін», «470»; у чэмпіянатах свету ўдзельнічаюць і інш.кл. суднаў — «Дракон», «Фаербол», «5,5» і інш. Гонкі праходзяць па кругавых дыстанцыях на 12 марскіх міль або 20—30 км і інш. Пераможца вызначаецца па суме некалькіх гонак (звычайна 7). У кл. крэйсерскіх яхт спаборніцтвы праводзяцца на вял. адлегласці. Найб. пашыраны П.с. у Аўстраліі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Італіі, Польшчы, Расіі, Францыі, скандынаўскіх краінах.
На Беларусі развіваецца з 1950-х г. З 1969 дзейнічае Мінскі яхт-клуб. Федэрацыя П.с. існуе з 1992. Першы чэмпіянат Беларусі праведзены ў 1967 (Заслаўскае вадасх.). З бел. спартсменаў найб. вызначыліся С.Краўцоў (чэмпіён свету 1988, Еўропы 1989, 1991 у кл. «Тарнада», разам з Ю.Канавалавым, Расія), В.Буданцаў (сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1987, чэмпіён Еўропы 1990 у кл. «Лятучы галандзец»), Г.Страх і А.Мірон (сярэбраныя прызёры чэмпіянату свету 1984, Еўропы 1989 у кл. «Солінг»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пааба́пал, прыназ. і прысл.
1.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназоўнікам «паабапал» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання на размяшчэнне па абодва бакі чаго‑н. На гарызонце ў ружовым мроіве паказалася вёска, а паабапал яе серабрыліся сінія лясы.Алешка.Тут, паабапал шляху з прысадамі старых ясакараў і ліп, да вайны размяшчаліся ўсе грамадскія будоўлі: сельсавет, бальніца, школа, клуб, сельмаг.Шамякін.
2.прысл. Па абодва бакі. [Мужчыны] увайшлі ў калідор, у якім паабапал было многа дзвярэй.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАЦЫЯНАЛІ́СТЫ,
у Расіі ў 1908—17 група (фракцыя) дэпутатаў 3-й і 4-й Дзярж. дум (пераважна ад паўд.-зах. губерняў) аб’яднаных вялікадзярж. і манархічнай платформай. Уваходзілі буйнейшыя землеўладальнікі, царк. дзеячы, частка інтэлігенцыі і сял. дэпутатаў. Старшыня — П.М.Балашоў, лідэры — У А.Бобрынскі, В.В.Шульгін, епіскапы Яўлогій, Мітрафан і інш. Друкаваны орган — газ. «Окраины России». Праграма — абарона самадзяржаўя і памешчыцкай уласнасці, шавінізм («Расія для рускіх»), антысемітызм, укараненне рус. культуры ў нац. ускраінах імперыі. Патрабавалі забяспечыць панаванне правасл. царквы, высоўвалі панславісцкія лозунгі. Стварылі Усерас.нац. саюз і Усерас.нац.клуб (1910). Фракцыя спыніла існаванне пасля Лют. рэвалюцыі 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАХО́ДНЯ»,
гісторыка-культурнае таварыства ў г. Гродна. Засн. 12.3.1986 як клуб па ініцыятыве супрацоўнікаў Ін-та біяхіміі АНБССР, з пач. 1991 — т-ва. Асн. задачы: вывучэнне гіст. падзей, жыцця і творчасці выдатных прадстаўнікоў мінулага Гродзеншчыны, помнікаў архітэктуры краю, удзел у паходах па выдатных мясцінах Беларусі, арганізацыя сустрэч са знакамітымі суайчыннікамі, прапаганда бел. звычаяў і традыцый, музыкі, л-ры, фальклору, бел. мовы. Члены т-ва ўдзельнічаюць у археал. раскопках, суботніках па аднаўленні і добраўпарадкаванні гіст. мясцін горада і вобласці і інш. У 1990 пры «П.» створана скаўцкая суполка, у 1991 — хор царк. песні «Бацькаўшчына».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
accept[əkˈsept]v. прыма́ць (у розных знач.);
accept an offer/an invitation прыма́ць прапано́ву/запрашэ́нне;
accept smth. (as smth.) прыма́ць/лічы́ць за пра́ўду;
He was disappointed not to be accepted into the club. Ён быў расчараваны тым, што яго не прынялі ў клуб.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
kłąb, kłębu
м.
1.клуб; клубок;
kłęby dymu (kurzu) — клубы дыму (пылу);
2.бат. клубень;
3. (у буйных жывёл) хіб; карак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
падсо́бны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны ў дапамогу каму‑, чаму‑н.; дапаможны; другарадны. Падсобны матэрыял. Падсобнае прадпрыемства. Падсобнае памяшканне. □ У Крайцах былі чатыры двухкватэрныя катэджы для супрацоўнікаў, добра абсталяваная лабараторыя, клуб, бібліятэка, заалагічны музей і вялікая падсобная гаспадарка.В. Вольскі.// Які выконвае дапаможную работу. Першыя два месяцы Дзяніс працаваў падсобным рабочым: памагаў упарадкоўваць тэрыторыю завода.Гроднеў./узнач.наз.падсо́бны, ‑ага, м.[Надзейка:] — Лётаеш, і ўсюды ты навічок, добра яшчэ, што не падсобным бяруць, а па чацвёртаму разраду.Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спекта́кль, ‑я, м.
Пастаноўка, паказ п’есы. Спектакль падрыхтавалі мы да дня.. Канстытуцыі. Любімай п’есай Купалы мы адкрывалі наш новы, першы ў Забалоцці клуб.Брыль.[Косця:] — Дамаўляўся з.. [дырэктарам тэатра] наконт калектыўнага паходу на спектакль...Карпюк.//перан. Пра якое‑н. незвычайнае здарэнне, відовішча, выпадак і пад. [Хведар Саладыш:] — Навошта вы, пане жандар, гэты спектакль тут наладжваеце. Тут жа не тэатр, а жандарская ўправа.Сабаленка.— Уставай, маці, спектакль скончыўся, — весела сказаў Юльян цешчы, калі немцы па вузенькім завулку амаль што бягом выскачылі на вуліцу Чкалава.Новікаў.
[Фр. spectacle.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БО́ГІНА,
вёска ў Беларусі, у Далёцкім с/с Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 35 км на ПдЗ ад Браслава, 273 км ад Віцебска, 67 км ад чыг. ст. Друя. 387 ж., 153 двары (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі — курганны могільнік 8—11 ст.
У гіст. крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1514 як уладанне роду Геталтаў. Пазней належала Кімбарам, Бенетам, Цеханавецкім, Манузі, Плятэрам. У 1738 у Богіне 5 гаспадарак, 10 валок зямлі. З 1922 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Браслаўскага пав. З 1939 у БССР. З 1940 цэнтр сельсавета ў Відзскім р-не Вілейскай, з 1944 — Полацкай, з 1954 — Маладзечанскай абл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯХНО́ВІЧЫ, Алёхнавічы,
вёска ў Беларусі, у Маладзечанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 28 км на ПдУ ад Маладзечна, 55 км ад Мінска, чыг. ст. на лініі Мінск—Маладзечна. 3244 ж., 1181 двор (1995). Птушкафабрыка, сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
У 19 ст. вёска і фальварак у Краснасельскай вол. Вілейскага пав. У 1872 пракладзена чыгунка, у 1885 пабудаваны вакзал. З 1921 у складзе Польшчы. У Аляхновічах дзейнічалі гурткі Бел.сял.-работніцкай грамады. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета. У 1942 у Аляхновічах размяшчаўся лагер смерці для ваеннапалонных. У 1948 арганізаваны калгас «Новае жыццё», у 1955 саўгас «Аляхновіцкі».