гендэрсо́нія

(н.-лац. hendersonia)

недасканалы грыб сям. сфероідных, які развіваецца на траве, кустах, сухіх галінках пладовых дрэў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідно́трыя

(н.-лац. hydnotria)

сумчаты грыб сям. псеўдатруфелевых, які расце на глебе ў хвойных і лісцевых лясах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіпаксіло́н

(н.-лац. hypoxylon)

сумчаты грыб сям. ксілярыевых, які трапляецца на галінках лісцевых дрэў і кустоў, пнях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гірнеёла

(н.-лац. hirneola)

базідыяльны грыб сям. аўрыкулярыевых, які развіваецца на адмерлых галінках і пнях лісцевых парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дазісцы́фа

(н.-лац. dasyscyphus)

сумчаты грыб сям. гіяласцыфавых, які трапляецца на гнілых сцёблах маліны, апалым лісці, ігліцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ангвіласпо́ра

(н.-лац. anguillospora)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на лісці розных дрэвавых парод у вадзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антрако́бія

(н.-лац. anthracobia)

сумчаты грыб сям. піранемавых, які расце на глебе, звычайна на месцы былых вогнішчаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

артрабо́трыс

(н.-лац. arthrobotrys)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца ў глебе, на гною, розных арганічных рэштках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алатаспо́ра

(н.-лац. alatospora)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на лісці розных дрэвавых парод у вадзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бластакла́дыя

(н.-лац. blastocladia)

ніжэйшы грыб сям. бластакладыевых, які развіваецца на раслінных рэштках, што плаваюць у вадзе.