Што‑н. велізарнае, агромністае; глыба, гмах; аграмадзіна. Аграмады гор. Белая аграмада Эльбруса. Каменныя аграмады пірамід. □ Як змрочныя здані, з пустымі вачамі Стаялі муроў аграмады, Трывожнымі днямі, даўгімі начамі Не ціхла вакол кананада.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аа́зіс, ‑а, м.
Месца сярод пустыні з крыніцай і расліннасцю вакол яе. У поўдзень да нас міражы падступалі: Зялёны аазіс у моры пяскоў.Звонак.//перан. Аб чым‑н., што з’яўляецца прыемным выключэннем на агульным шэрым фоне. Культурны аазіс.
[Грэч. oasis з егіп.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жабо́,
1.Уст. Карункавыя або кісейныя брыжы вакол каўняра і на грудзях у мужчынскай сарочцы. // Высокі палатняны каўнер мужчынскай сарочкі, які закрываў ніжнія часткі шчок.
2. Аздоба з карункаў у брыжы або складкі каля каўнерыка жаночай блузкі, плацця.
[Фр. jabot.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́кругла, прысл.
Разм.Вакол галавы (павязаць, падстрыгчы і пад.). У адкрытым кузаве — станок, а каля яго жанчына ў камбінезоне, у чырвонай касынцы, завязанай накругла.Арабей.Цемнаватыя з іржавінкай на кончыках валасы былі падстрыжаны накругла, нібы, пад гаршчок.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расцугля́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад расцугляць.
2.узнач.прым. Без цугляў, вызвалены ад цугляў. Расцугляныя коні.
3.перан. Разбэшчаны, распушчаны, нічым не стрыманы. Яму давялося быць сведкам самага расцуглянага хабарніцтва, якое тварылася вакол.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сві́ран, ‑рна, м.
Халодны будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, мукі і іншых прадуктаў, а таксама рэчаў і пад. Вакол дзядзінца, паўкругам, размяшчаліся розныя гаспадарчыя будовы — скляпы, свірны, стайня.Якімовіч.Кладзі гной густа, не будзе ў свірне пуста.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)