гале́ча, ‑ы, ж.

Адсутнасць сродкаў для жыцця; крайняя беднасць. Голад, галеча, непасільная праца на кулацкім полі ад цямна да цямна — хіба не аб гэтым пісалі паэты-класікі? Бярозкін. Над краем колішняй бядота і галечы Жыццё, як сонца, не спыняе рух. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяссэ́нсны, ‑ая, ‑ае.

1. У якім адсутнічае сэнс, змест. Паўтараць бяссэнсныя словы. Бяссэнсны адказ. Бяссэнсны выраз.

2. Пазбаўлены разумных падстаў; недарэчны, бязмэтна. Бяссэнснае блуканне па лесе. Бяссэнснае спусташэнне. Бяссэнснае практыкаванне.

3. Які выяўляе адсутнасць думкі, бяздумны. Бяссэнсны позірк. Бяссэнсны смех.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мешані́на, ‑ы, ж.

Разм.

1. Сумесь чаго‑н. разнароднага. Угару ўзлятала снежна-земляная мешаніна, поле пакрывалася чорнымі плямамі варонак. Дудо.

2. перан. Блытаніна, адсутнасць яснасці ў чым‑н. Выйшаў Лабановіч [ад Ліскоўскіх] з неакрэсленым адчуваннем, з непрыведзенаю ў парадак мешанінай у галаве. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незадаво́ленасць, ‑і, ж.

1. Адсутнасць задаволенасці чым‑н. Незадаволенасць сучасным станам беларускай байкі, яе мастацкім узроўнем не раз выказвалася на старонках нашага друку. Казека.

2. Пачуцці, перажыванні незадаволенага чалавека. Незадаволенасць сабой, сваёй работай з цягам часу ўсё ўзрастала і ўзрастала. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нецярпе́нне, ‑я, н.

Недахоп, адсутнасць цярпення (пры чаканні чаго‑н.). Госці гарэлі ад нецярпення, але сядзелі паважна, нічым не выказваючы свайго прагавітага жадання кінуцца ў наступленне. Колас. — Сядай, Пятро, сядай ды хутчэй расказвай, — Лясніцкі ажно цёр ад нецярпення рукі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нябы́т, ‑у, М ‑быце, м.

Адсутнасць быцця, існавання, жыцця. Лічаныя дні, а можа гадзіны аддзяляюць .. [Нявіднага] ад цёмнага, жудаснага ў сваёй пустаце і маўклівасці нябыту. Колас. Мяне кудысьці імчыць, як лісцінку. У жыццё? У нябыт? Бядуля.

•••

Адысці ў нябыт гл. адысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́куум

(лац. vacuum = пустата)

1) разрэджаны стан газаў у закрытым прыборы або пасудзіне; пустата;

2) перан. поўная адсутнасць, востры недахоп чаго-н. (напр. духоўны в.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

апа-

(гр. apo = з, ад)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адмаўленне, страту, адсутнасць чаго-н., паходжанне з чаго-н., выдаленне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алалі́я

(ад гр. alalos = нямы)

адсутнасць або абмежаванне мовы ў дзяцей у выніку недаразвіцця або паражэння моўных участкаў кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ва́куум

(лац. vacuum = пустата)

1) разрэджаны стан газаў у закрытым прыборы або пасудзіне; беспаветраная прастора;

2) перан. адсутнасць жыцця, высокіх імкненняў і інтарэсаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)