Байч (ж. р.) ’пуга’ (Сцяц.). Відаць, запазычанне з ням. (з нейкай дыялектнай формы) Peitsche ’тс’ (узятае ў XIV ст. з слав. моў, параўн. слав. bičь; аб гісторыі ням. слова падрабязна гл. Клюге, 537).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ленька ’мала’ (калінк., З нар. сл.) можна лічыць працягам ст.-рус. маленько ’трохі’, ’нядоўга’ (XV ст.). Да ма́ленькі, малы́ (гл.). Аднак націск на ма‑ можа сведчыць аб запазычанні з рус. мовы (ад старавераў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мамоша, мамошка ’палюбоўніца’ (Нас., Растарг.). З рус. пск., смал. момо́шка ’тс’, цвяр., кастр., тамб., варон. мамо́ха ’тс’, пск. ’пышнацелая, дародная жанчына’. Да мама (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 74 і 78).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачля́к ’палена, намоклае ў рэчцы’ (бар., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 15), запазычана з літ. maklė̃kas ’тс’. Аднак пры наяўнасці ‑ч‑ у корані можна гаварыць аб кантамінацыі макля́к (гл.) і мачы́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Млась ’млосць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да млосць (гл.). Карэннае ‑а‑ замест ‑о‑, як у ст.-бел. чланъ, чланки пры польск. człon(ek) (Карскі, 1, 137). Аб мене ‑сʼць > -сь гл. Карскі, 1, 356.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моўрыць ’знаходзіцца ў стане панурасці, абыякавасці (напр., аб карове, калі яна не есць)’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. mauróti ’раўці’, ’румзаць’, ’плакаць’, maũrinti ’валачыся, плесціся па гразі’, maurióti ’блукаць, бадзяцца’, maũryti ’плесціся па гразі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апавяда́ць. Ст.-бел. з пач. XVII ст.: оповѣдати (Карскі, 1, 440–441; Александрыя); укр. оповіда́ти, польск. opowiadać, н.-луж. wopowědaś. Пашырэнне ў мовах, якія сутыкаліся з польск., сведчыць аб верагоднасці запазычання з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэкларава́ць ’дэклараваць’ (БРС). Запазычанне з рус. деклари́ровать (аб рус. слове падрабязна гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 56: < ням. deklarieren < лац. declarāre). Параўн. бел. даклярава́ць (гл.), якое з’яўляецца запазычаннем з польск. deklarować (< лац.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераса́днік ’палісаднік’ (слаўг., Мат. Маг.), рус. калуж., маск., арл., брамак, пересадник ’гадавальнік’, пересадень ’гароднік каля хаты’, славен. presadnik ’тс’. Да перасадзіць < пера- і садзіць (гл.). Аб суф. ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 55.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамышляй ’невялікі невад, сетка з вялікімі ячэйкамі на дзвюх вертыкальных палках’ (Дэмб. 2). Да промыславы, промысел, або, хутчэй, да рус. промышлять ’дабываць сабе пракармленне промыслам’. Аб суфіксе ‑яіі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 145.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)