падурэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак. (разм.).

1. Дурэць некаторы час.

Няхай дзеці трохі падурэюць.

2. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Прыйсці ў стан адурэння — пра ўсіх, многіх.

Ад ацэтону ледзь не падурэлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спо́ведзь, -і, ж.

1. Пакаянне ў грахах перад святаром і дараванне ім грахоў.

2. перан. Шчыры расказ пра сваё жыццё; прызнанне ў чым-н.

С. героя рамана.

|| прым. спо́ведны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сівізна́, -ы́, ж.

1. Сівыя валасы.

С. ў валасах.

Дажыць да сівізны (да старасці).

2. перан. Старажытнасць, даўніна.

С. вякоў.

Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну (прыказка) — пра старога, які заляцаецца да жанчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скамаро́х, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У Старажытнай Русі: вандроўны акцёр, спявак-музыкант, вастраслоў і акрабат.

2. перан. Пра несур’ёзнага чалавека, які пацяшае іншых сваімі камедыянцкімі, штукарскімі выхадкамі (разм., неадабр.).

|| прым. скамаро́хаў, -ава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрыль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Адрэзаны значны кавалак чаго-н. (пераважна пра сала, сыр, кавун і пад.).

Скрылі сала.

|| памянш. скры́лік, -а, мн. -і, -аў, м. і скрылёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разма́шысты, -ая, -ае.

1. Які вызначаецца шырокімі, свабоднымі ўзмахамі рук або ног.

Размашыстыя крокі.

2. Буйны, разгоністы (пра почырк).

3. Раскідзісты, з вялікім размахам (у 3 знач.).

Размашыстыя галіны дуба.

|| наз. разма́шыстасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мно́жны, -ая, -ае.

Які складаецца з вялікай колькасці чаго-н., праяўляецца ў мностве форм, відаў.

Множная этымалогія.

Множны лік — граматычны разрад, які паказвае, што гаворка ідзе пра многія прадметы, асобы.

|| наз. мно́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напла́каць, -пла́чу, -пла́чаш, -пла́ча; -пла́ч; зак.

1. што і чаго. Праліць нейкую колькасць слёз (разм.).

2. што. Плачучы, давесці да чырвані, прыпухласці (вочы).

(Як) кот наплакаў (разм., жарт.) — пра вельмі малую колькасць чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паста́ва, -ы, мн. -ы, -та́ў, ж.

1. Знешнасць, манера трымаць сябе (пераважна пра постаць, склад фігуры).

Стройная п.

2. Пастаноўка, становішча якой-н. часткі цела.

П. рукі пры стральбе.

Правільная п. ног у танцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўклада́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца і паўкла́двацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Укласціся — пра ўсіх, многіх.

Усе паўкладаліся (паўкладваліся) спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)