1. Задыхнуцца ад вады, што трапіла ў рот, горла; захлынуцца. Яшчэ хвілінка, і перавернецца плыт, паляціць на пясчанае дно кулямёт, захлібнуцца ў вадзе кулямётчыкі.Лынькоў.
2. Мімаволі перарваць дыханне ад якога‑н. моцнага пачуцця. Жанчына нібы захлібнулася енкам, прыціхла, толькі жаласліва ўсхліпвала.Арабей.
3.перан. Спыніцца, сарвацца (пра атаку, наступленне). Падаспелі нашы танкі, і контратака нямецка-фашысцкіх войск захлябнулася.Гурскі.
4.перан. Перастаць дзейнічаць; змоўкнуць. Кулямёт захлябнуўся. □ Зазвініць піла, захлябнецца, потым зноў зазвініць.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зацьмі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.
1. Засланіўшы сабою, зрабіць нябачным, непрыметным. Хмары зацьмілі сонца. □ Здаецца, свет звузіўся вакол цябе, шэрань зацьміла далягляд, і паветра насыпана пераднавальнічнымі подыхамі.Хадкевіч.// Пазбавіць магчымасці бачыць. Густы туман зацьміў вочы, і нейкі час Лагуцька ступаў наўгад, вобмацкам.Сіняўскі.
2.перан. Перавысіць каго‑н. сваімі якасцямі, заслугамі, адсунуць на задні план. Фельдфебель не мог адразу ачуняць ад такога геройства бацькі і зацьміць яго прыкладам яшчэ большай мужнасці.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́ша, ‑ы, ж.
Груз, які пераносіцца на сабе. За плячыма ў чалавека была цяжкая ноша, а ў руках кіёк.Сергіевіч.А ноша ў нас не малая: у руках кош з булкамі, на галаве бляха з пірожнымі.Гурскі.//перан. Усё тое, што абавязан хто‑н. выканаць, здзейсніць. Узяць ношу не па плячу. □ Нялёгкая ноша лягла па плечы дваццаціпяцітысячніка Лісіенкі.«ЛіМ».//перан. Аб чым‑н., што прычыняе клопат, турботы. О неспакойная ноша Думак заўжды маладых, Скарбу ўпарты пошук, Першай удачы сляды!Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
немата́, ‑ы, ДМ ‑маце, ж.
1. Адсутнасць дару мовы.
2.перан. Нямая цішыня. Амярцвелае поле рассцілалася белым абрусам аднастайнай роўнядзі, а лес цёмна-сіняю сцяною выступаў у нерухлівай постаці і тупой немаце.Колас.Шыба раптам .. неяк трывожна закалацілася і.. як быццам парушыла немату вячэрняга спакою.Васілевіч.Мне ясным сонцам лёс наканаваны — Не ведаць змрочных лёхаў нематы.Барадулін.
3.перан. Бяспраўе, прыгнечанасць. З векавой нематы і адсталасці, Узнімаючы ленінскі сцяг, Мы прыйшлі да заможнае сталасці, Да вялікага сэнсу жыцця.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́гна, прысл.
З вялікай ахвотай, жаданнем. Чалавек прагна піў ваду, і з кожным глытком яе да яго нібы варочалася страчаная моц.Лынькоў.Павел, які сядзеў на канапе і прагна курыў, уздрыгнуў і баязліва паглядзеў на сястру.Шамякін./уперан.ужыв.Языкі полымя прагна пачалі лізаць здабычу.Новікаў.//перан. З вялікай цікавасцю, інтарэсам; нецярпліва. Аленка прагна, але дарэмна ловіць словы — нічагутк[і] не чуваць.Колас.Як там, на далёкай чужыне, Так прагна ён вестак чакаў. Ад родных сваіх і ад сына.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́гава, ‑а, н.
1. Паглыбленне ў зямлі, якое служыць жыллём зверу. У пачатку снежня мядзведзіца залягла ў сваім логаве і заснула на ўвесь зімовы час.В. Вольскі.//перан.Разм. Жыллё, пасцель чалавека (звычайна непрыгляднае, неахайнае). Сям’я спала на зямлі ў саламяным логаве, ратуючыся ад холаду.Якімовіч.Сам Іванюк ляжаў у сваім логаве, змяўшы нагамі даматканую коўдру і збіўшы падушку ў нейкі брудны камяк.Колас.
2.перан.Разм. Месца размяшчэння варожых сіл. Майстрэнка з дзвюма баявымі групамі .. нечакана наляцеў на фашысцкае паліцэйскае логава.Казлоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пусты́ня, ‑і, ж.
1. Вялікая, звычайна бязводная прастора з беднай расліннасцю або без расліннасці. Пустыня Сахара. Пустыня Каракумы.//перан.; якая або чаго. Прастора, якая рассцілаецца на вялікую адлегласць. Снежная пустыня. □ Балоты абярнуліся ў суцэльныя вадзяныя пустыні, дзе маркотна выступалі адны толькі парыжэлыя купіны з сухою леташняю травою.Колас.
2.перан. Бязлюднае, разбуранае, зруйнаванае месца. Няваду больш узнепакоіла агульная сумліцкая пустыня, чым пустыня гэтай хаты.Чорны.— Вясна наступіла, а ў мяне ні кала, ні двара. Пустыня, — скардзілася трэцяя [жанчына], — страха цячэ, як рэшата.Сергіевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уміра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Пераставаць жыць. [Ірынка:] Мама, калі ўмірала, сказала мне, што гэта вы згубілі нас навек і майго тату.Чорны.// Вянуць, сохнуць (пра расліны). Маё сэрца, маё вока Цягне хвоя тая, Што ў лузе адзінока Сохне-умірае.Колас.
2.перан. Знікаць, прападаць. На ўсе варожыя пагрозы, на тэрмаядзерны ўвесь жах два словы даў твой ясны розум, што не ўміраюць у вяках: Мір! Дружба!Дубоўка.
3.перан. Адыходзіць у мінулае (пра грамадскія з’явы і пад.). Старое ўмірае, а новае нараджаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ураўнава́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Стаць аднолькавыя па вазе, прыйсці ў раўнавагу.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан. Прыйсці ў поўную адпаведнасць з чым‑н., стаць роўным у якіх‑н. адносінах. Драматызм ва ўзаемаадносінах паміж Іванам, Тацянай і Грышкам з’явіўся б тады, калі б у думках гераіні дзецюкі хоць на момант ураўнаважыліся.У. Калеснік.
3.перан. Стаць спакойным. [Рыгору] стала балюча няёмка. Унутры згрудзілася цяжкае туманнае пачуццё.. Ён пастаяў колькі хвілін, пакуль ураўнаважыўся.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)