Муча́нка, му́чанкі, му́чаніца, му́чаныця ’каўбаса са свіной крыві і мукі, грэчневай кашы’ (драг., пін., Вешт., Сл. Брэс. і Нар. лекс.; петрык., Мат. Гом.). Да мука́ (гл.). Адпрыметнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑к‑a (Сцяцко, Афікс. наз., 114).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́рра ’духмяная смала ў кары некаторых афрыканска-аравійскіх дрэў (напр., Balsamea myrra)’. Праз рус. або польск. мовы з лац. murra < myrra < myrrha ’мірра’, якія са ст.-грэч. μύῤῥα ’куст бальзаму’ < ст.-семіцк. murr ’горкі’ (Васэрцыер, 158).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́зма ’нара (лісіная)’ (Мат. Гом.). Няясна; магчыма, звязана з рус. назьми ’гной’, назьми ’звалка гною’, назмить ’угнойваць’, якія выводзяць са спалучэння прыназоўніка на і назоўніка земля (Фасмер, 3, 39, пад назём); магчымая матывацыя — неахайнасць лісінай нары.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе̂́не́ц ’урок, лекцыя’ (Шпіл.), ст.-бел. пенсъ ’хатняе навучанне’ (1653), якое са ст.-польск. pens ’заданне, практыкаванне, адзначаная частка ў кнізе, прызначаная для вывучвання напамяць’ < лац. pēnsum ’заданне, абавязак’ (Варш. сл., 4, 110). Гл. пэнс(а).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасве́та ’асвета’ (Др.-Падб.). Запазычанне з укр. просві́та ’тс’, якое, верагодна, з просвіща́ти ’рабіць каго-небудзь асвечаным’, што, у сваю чаргу, паходзіць са ст.-слав. просвѣштати ’асвятляць; асвячаць’ ад про‑ і свѣтити ’свяціць’ (ЕСУМ, 4, 601).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісьменнік ’той, хто піша літаратурныя творы’ (ТСБМ, Гарэц.), ’граматны’ (Касп.) < пісьме́нны ’які ўмее чытаць і пісаць, граматны’ (ТСБМ, Мядзв., Гарэц., Варл.) і суф. ‑нік са значэннем носьбітаў адпаведнай прыметы. Параўн. ст.-рус. письменникъ ’граматы чалавек’ (1686).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трацяго́лятні ‘пазалеташні’ (карэліц., Жыв. сл.), ст.-бел. третеголетний, трэтьеголетний побач з третелетний, третелетный ‘якому пайшоў трэці год’ (ГСБМ). Прыметнік утвораны са спалучэння *трэцяга лета (гл. трэці, лета) паводле ўзору сяголета (гл.), параўн. сяго́дня, сяго́летак і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даляце́ць, ‑лячу, ‑ляціш, ‑ляціць; зак.

1. Летучы, дасягнуць якога‑н. месца. Арол даляцеў да вяршыні гары. Даляцець да Месяца. □ Снарад, відаць, прабіў браню, бо танк узарваўся. Ажно да гарматы са свістам даляцелі кавалкі металу. Шамякін.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распаўсюджваючыся, дасягнуць якога‑н. месца (пра гукі, пахі і пад.); данесціся. З ветрам даляцеў да вушэй Янавых чалавечы крык. Галавач. Весць аб наступе Чырвонай Арміі даляцела і да партызан. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсю́ль, прысл.

1. З гэтага месца; ад гэтага месца. Адсюль, з лясной паляны, На бітву і ў разведку Хадзілі партызаны. Аўрамчык. Да гарадка адсюль было вёрст трыццаць. Чорны. // З гэтай мясцовасці. Ён родам адсюль, са Стоўбцаў.

2. З папярэдняга разважання; у выніку гэтага. [Вейс:] — Калі злачынца злоўлены ці ўрэшце так пакараны сваімі рабочымі, трэба і зрабіць адсюль належныя вывады. Лынькоў.

•••

Адсюль-адтуль — з розных месцаў патроху.

Ні адсюль, ні адтуль — раптоўна, немаведама адкуль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дзеліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

1. Вылучыць з агульнай масы для якой‑н. мэты. Выдзеліць падводы для вывазкі дроў. Выдзеліць звеннявых. // Адзначыць якім‑н. чынам. Выдзеліць асноўную думку. □ Косця быў першы, каго Марынка тут нейкім чынам выдзеліла з астатніх. Шыцік.

2. Аддаць у карыстанне. Выдзеліць сыну частку маёмасці. □ Праўленне калгаса выдзеліла.. [Нямку] хатку ля канюшні. Кулакоўскі.

3. Вывесці на паверхню (з арганізма, са свайго саставу). Выдзеліць пот. Выдзеліць вуглякіслы газ. Выдзеліць цяпло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)