паўстава́ць 1, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце, ‑ставіць; зак.
Устаць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Фільм канчаўся, і пакрысе аціхала музыка. Паўставалі, застукалі крэсламі людзі. Вышынскі. Высахла папараць, паўставала з зямлі, прычасалася; цяпер яна зусім маладая, бы і не мерла, а толькі змяніла свой колер за зіму. Пташнікаў.
паўстава́ць 2, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае.
Незак. да паўстаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пігме́й, ‑я, м.
1. Прадстаўнік карлікавых плямён Цэнтральнай Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Акіяніі. // Пра чалавека маленькага росту. Комін відаць на многа кіламетраў навокал. Акурат — строгі палец велікана, што паказвае пігмеям на вечнае неба. Бядуля. // Пра прадмет, жывёліну, расліну вельмі малых памераў.
2. Нікчэмны, абмежаваны чалавек. Згіньце, Пігмеі і душагубы, Аматары склок І майстры інтрыжак. Кірэенка.
[Грэч. pigmáios — велічынёй з кулак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які шырока, вольна раскінуўся (пра мясцовасць, прастору і пад.). Ёсць штось незвычайна прыгожае ў гэтых прывольных старасвецкіх шляхах Беларусі. Колас. Прывольная, цёмная пушча: Вялізныя ліпы, дубы, Асінніка, ельніка гушча, Між хвоі апаўшай грыбы. Багдановіч.
2. перан. Вольны, нічым не абмежаваны (пра ўмовы жыцця). Раслінны свет быў багаты, корму для .. [зуброў] хапала, жыццё было прывольнае. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэлю́дыя, ‑і, ж.
1. Уступ да музычнага твора. // перан. Тое, што гаворыцца, робіцца перад чым‑н. галоўным у якасці ўступу. У машыне Бурмакоў распытваў Паўла пра апошнія работы, пра Мінск, дзе акадэміку ніяк не выпадала пабываць. Павел адказваў, разумеючы, што гэта толькі прэлюдыя. Шыцік.
2. Самастойная музычная п’еса, галоўным чынам для фартэпіяна, якая не мае пэўнай формы.
[Ад лац. praelundere — іграць папярэдне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́таваты, ‑ая, ‑ае.
1. Пашкоджаны сітаватасцю (пра драўніну).
2. Спец. Які мае адтуліны, поры, што робіць рэчыва пранікальным для вадкасці і газу. Сітаваты грунт.
3. Наогул пра што‑н., што нагадвае паверхню сіта; у дзірках і порах. Сітаваты лёд. □ Праз акенца відзён пашарэлы сітаваты снег. Грахоўскі. [Яроцкі:] — Гэта вераснёвы жоўты антон, парэзаны ды ў сітаватую тканіну загорнуты. Панюхай. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ствары́цца, створыцца; зак.
1. Утварыцца, узнікнуць. Ну, вядома, і пра чароты, з якіх праз многія стагоддзі стварыўся торф — залёг урадлівымі пластамі на шырокай і, як-ніяк, яшчэ таямнічай палескай нізіне. Пестрак.
2. Арганізавацца, пачаць дзейнічаць (пра якую‑н. грамадскую арганізацыю, установу і пад.). Кожную раніцу маці з цёткай ішлі на поле (толькі што стварыўся калгас, работы хоць адбаўляй). Парахневіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узнёслы, ‑ая, ‑ае.
1. Прыўзняты, урачысты. Узнёслы настрой. Узнёслая прамова. □ [Кудрынскі] меў талент прамоўцы, і нашы адказы больш падабаліся яму, калі былі трохі ўзнёслыя. Лужанін. — Таварышы! Дарагія землякі! — Голас Марыі пявучы, узнёслы. Гроднеў.
2. Поўны вялікага значэння, глыбокага зместу, высакародных пачуццяў. Узнёслыя ідэалы. Узнёслыя мары. □ Кранулі не раз мяне тэмы ўзнёслыя Пра нашыя справы, пра нашых людзей. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зна́йка, ‑і, м.
Разм. Пра чалавека, які імкнецца паказаць, што многа ведае. Нязнайка на печы ляжыць, а знайка па дарозе бяжыць. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замухры́шка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑шцы, Т ‑шкай; ж.; Р мн. ‑шак.
Разм. пагард. Пра неахайнага, непрыгляднага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарубцава́цца, ‑цуецца; зак.
Зажыць, пакінуўшы рубец, шрам (пра рану). Налівайка гэтым часам прабіўся, твар зарубцаваўся, ён прабаваў ужо хадзіць на пратэзнай назе. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)