ДЗЯГЦЯ́НСКІ СКАРБ Знойдзены ў 1957 на ўскраіне в. Дзягцяны Капыльскага р-на Мінскай вобл. Ухаваны каля 1050. Складаўся з 21 фрагмента сярэбраных ювелірных вырабаў з дробным зярненнем і сканню, 320 дэнарыяў Англіі (10 экз.), Венгрыі (3), Герм. імперыі (165), Даніі (1), Чэхіі (123), нявызначаныя (4), імітэты манет Англіі (3) і Германіі (9), фрагменты куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата (2). Па колькасці чэшскіх дэнарыяў скарб не мае аналагаў на тэр.Усх. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯЖНЁЎ (Сямён Іванавіч) (каля 1605—73),
рускі землепраходзец. На пач. 1640-х г. разам з М.Стадухіным і інш. ўдзельнічаў у паходах па Крайняй Поўначы Сібіры; спусціўся па р. Індыгірка да паўн. Ледавітага ак., потым па моры дасягнуў р. Калыма, адтуль у 1648 з Паповым (Ф.Аляксеевым) праплыў вакол Чукоцкага п-ва і адкрыў праліў паміж Азіяй і Амерыкай. Імем Дз. названы мыс і хрыбет на Чукотцы, бухта ў Берынгавым м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МЖАРЫЦЫ,
вёска ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Сергуч. Цэнтр сельсавета і адм.-гасп. і навук. цэнтр Бярэзінскага біясфернага запаведніка. За 35 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Лепель, 150 км ад Віцебска. 445 ж., 172 двары (1997). Экалагічны ліцэй, муз. школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Музей прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Каля вёскі 2 курганныя могільнікі 11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БАЙ,
курганны могільнік (7 — пач. 6 ст. да н.э.) мілаградскай культурыкаляв. Дубай Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Больш за 80 насыпаў. Зафіксаваны незвычайны для мілаградскай культуры на тэр. Беларусі пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавой на ПдУ (1—3 нябожчыкі ў кургане), побач клалі інвентар, над магілай рабілі драўляную дамавіну, зверху насыпалі курган. Сярод знаходак жал. наканечнікі дзід, залатая завушніца, вял. грушападобныя пасудзіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎКА,
радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу і пяскоў у Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., каляв. Дуброўка. Паклад звязаны з надмарэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Жвірова-пясчаная парода шаравата- і буравата-жоўтая, месцамі гліністая; пяскі розназярністыя. Разведаныя запасы 25,1 млн.м³, перспектыўныя 6,7 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—12,6 м, ускрышы (супескі, пяскі) 0,2—7 м. Жвір і пяскі прыдатныя для дарожнага буд-ва. Радовішча распрацоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУЛЯЎШЧЫ́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН,
у Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., каляв. Дуляўшчына. Лінзападобны паклад звязаны з адкладамі шклоўскага міжледавікоўя. Гліны шэрыя, шчыльныя, з рэдкімі праслоямі і гнёздамі гліністага пяску, месцамі пераходзяць у суглінкі і тонкія супескі. Разведаныя запасы 6,7 млн.м³, перспектыўныя 0,8 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,8—12,4 м, ускрышы (розназярністыя пяскі, марэнныя супескі) 0,2—7,5 м. Гліны прыдатныя для вытв-сці цэменту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМУЛЕ́Н ((Desmoulins) Каміль) (2.3.1760, Гіз, каляг. Сен-Кантэн, Францыя — 5.4.1794),
дзеяч франц. рэвалюцыі канца 18 ст., адвакат і журналіст. Напярэдадні паўстання 14.7.1789 заклікаў народ да ўзбр. барацьбы супраць манархіі. Рэдагаваў шэраг дэмакр. газет. У Канвенце выступаў супраць жырандыстаў, прыхільнік Ж.Ж.Дантона. У канцы 1793 — пач. 1794 выдаваў час. «Le Vieux Cordelier» («Стары кардэльер»), у якім патрабаваў адмены закону аб максімуме, змякчэння рэв. тэрору, крытыкаваў палітыку М.Рабесп’ера. Паводле рашэння рэв. трыбунала гільяцінаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭФІБРЭ́Р,
машына для атрымання драўнянай масы сціраннем балансавай драўніны на вярчальным абразіўным камені. У магутных Д. камяні дыяметрам 1500—1800 мм, шырынёй каля 1400 мм, у асн. штучныя — з кварцавага, карундавага або карбарундавага зерня на цэментнай, керамічнай ці інш. звязцы. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці паперы, кардону і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕНІСЕ́ЙСКІ КРАЖ,
прыўзняты паўд.-зах. край Сярэднесібірскага пласкагор’я, у Краснаярскім краі Расіі. Распасціраецца на 700 км ад даліны р. Кан на ПнЗ па правабярэжжы р. Енісей, з якім перасякаецца, утвараючы Асінаўскі парог. Выш. да 1104 м (г. Енашымскі Палкан). Складзены з гнейсаў, крышт. сланцаў і вапнякоў, прарваных інтрузіямі гранітаў. На схілах цемнахвойная тайга з перавагай піхты. Радовішчы золата, жал. руды, баксітаў, магнезіту, тальку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖМЕНЬ»,
«цмень», каменны метэарыт, які выпаў у 1858 каляв. Цмень Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Маса 246 г. Належыць да ахандрытаў. Асн. частка (116 г) зберагаецца ў Венскім нац. прыродазнаўча-гіст. музеі, 26,6 г — у калекцыі метэарытаў Рас.АН (Масква), 6,8 г — у Амер. музеі прыродазнаўчай гісторыі (Нью-Йорк). Гл. таксама Метэарыты.
Літ.:
Бордон В.Е., Давыдов М.Н. Рожденные в космосе. Мн., 1982. С. 36—37.