павыгадо́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Выгадавацца, узрасці — пра ўсіх, многіх. Павыгадоўваліся дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыку́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Выкуліцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыпрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выпрагчы ўсіх, многіх. Мужчыны павыпрагалі коней. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павышчэ́рваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што.

Разм. Вышчарыць зубы — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазапы́рскваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Запырскаць усё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазашпі́львацца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Зашпіліцца — пра ўсіх, многіх. [Юрка і Юзік] пазашпільваліся, панадзявалі шапкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паздава́цца, ‑здаецца; ‑здаёмся, ‑здаяцеся, ‑здаюцца; зак.

Здацца — пра ўсіх, многіх. Паздавацца ў палон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панагружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Нагрузіць усё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панамака́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Намокнуць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панахму́рваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што.

Нахмурыць (бровы, твар) — пра ўсіх, многіх.