палі́ца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

1. Прымацаваная да сцяны або зробленая ў сцяне, шафе гарызантальная дошка для розных прадметаў (кніг, посуду і інш.).

2. Месца для ляжання ў пасажырскім вагоне.

Верхняя п.

3. Тое, што і адвал¹ (у 3 знач.).

|| памянш. палі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. палі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

растра́ціць, -а́чу, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны; зак., што.

1. Расходаваць, патраціць.

Р. стыпендыю.

2. перан. Патраціць на што-н. дробнае, пустое, непрыстойнае (сілы, пачуцці і пад.).

Р. здароўе.

Р. энергію.

3. Незаконна расходаваць (грошы, маёмасць і інш.)

Р. казённыя грошы.

|| незак. растра́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. растра́чванне, -я, н. і растра́та, -ы, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

сілуэ́т, -а, М -э́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Аднаколернае плоскаснае адлюстраванне прадмета на фоне іншага колеру.

Намаляваць сілуэты сялян.

2. Абрысы чаго-н., што віднеецца ўдалечыні, у тумане, у цемры і пад.

Здалёку віднеліся сілуэты варожых танкаў.

3. Знешні контур якога-н. збудавання, прадмета і інш.

Модны с. адзення.

|| прым. сілуэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

харчава́нне, -я, н.

1. гл. харчавацца, харчаваць.

2. Паступленне і засваенне пажыўных рэчываў, неабходных для жыццядзейнасці жывога арганізма.

3. Тое, чым хто-н. харчуецца; характар, якасць ежы.

Дыетычнае х.

4. Прыпасы прадуктаў.

Сяляне дзяліліся з партызанамі харчаваннем.

Грамадскае харчаванне — сістэма забеспячэння насельніцтва ежай праз сталовыя, рэстараны, закусачныя і інш.

|| прым. харчава́льны, -ая, -ае.

Х. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

электро́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Праваднік, пры дапамозе якога частка электрычнага ланцуга, што ўтвараецца правадамі, злучаецца з часткай ланцуга, што праходзіць у неметалічным асяроддзі (вадкасці, газе і інш.).

Дадатны э. (анод). Адмоўны э. (катод).

2. Элемент канструкцыі, па якім куды-н. падводзіцца электрычны ток.

Зварачны э.

|| прым. электро́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

а́тлас, ‑а, м.

Зборнік геаграфічных, гістарычных і інш. карт, а таксама табліц, малюнкаў, чарцяжоў, схем і пад. Геаграфічны атлас. Заалагічны атлас.

[Паводле імя міфічнага велікана Атланта (грэч. Atlas).]

атла́с, ‑у, м.

Тканіна з гладкім, бліскучым правым бокам. Чорны атлас.

[Араб. atlas — гладкі, малакаштоўны — пра шоўк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ато́сы, атос; адз. атоса, ‑ы, ж.

Драцяныя або з жалезных прутоў, рэменю і інш. цяжы ў возе. Антось агледзеў тут прылады, Калёсам добра даў «памады»,.. А напамадзіўшы калёсы, Паправіў вітыя атосы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амартыза́цыя, ‑і, ж.

1. Паступовае зніжэнне вартасці машын, будынкаў, інструменту і пад. у выніку зношвання. // Перанясенне вартасці машын, будынкаў і інш. на прадукцыю.

2. Аслабленне дзеяння штуршкоў, удараў пры дапамозе спецыяльных прылад.

[Ад лац. amortisatio — аслабленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інкруста́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. інкруставаць. Займацца інкрустацыяй. Інкрустацыя па дрэву.

2. Узоры, малюнкі з пласцінак косці, перламутру, металу, дрэва і інш., урэзаныя ў паверхню прадмета. Стол з інкрустацыяй.

[Ад лац. incrustatio — пакрыццё чым‑н.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кало́н, ‑а, м.

1. У Старажытным Рыме — арандатар невялікага ўчастка зямлі ў буйнага землеўладальніка.

2. У розных раманскіх краінах і Лацінскай Амерыцы — прадстаўнік розных катэгорый сялянства: батрак, здольшчык, паўпрыгонны арандатар і інш.

[Лац. colonus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)