шэ́лест, ‑у, М ‑сне, м.

Разм. Тое, што і шолах. Што гэта быў за момант, калі я, пад шэлест старонак, убачыў сваё імя, свае радкі! Брыль. Ён [новы дзень] у шэлесце дрэў Плыў па пыльнай бясконцай дарозе. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маце́йка ’ляўконія, Mattiola incana R. Br.’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). З польск. maciejka ’тс’. Узыходзіць да імя Maciek < Maciej.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нага́н ’від рэвальвера’. З рус. наган, што ў сваю чаргу ад уласнага імя канструктара Nagyan (Фасмер, 3, 35).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

некрало́г, ‑а, м.

Артыкул, прысвечаны памёршаму, з характарыстыкай яго жыцця і дзейнасці. Упершыню імя Купалы стаяла не пад вершам, не пад заклікам, яно было абведзена няўмольнай чорнай рамкай. Радкі некралога плылі перад вачыма, блыталіся, мяняліся месцамі. Лужанін.

[Ад грэч. nekrós — мёртвы і lógos — слова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вака́була ’асобнае слова’. Праз польск. з лац. vocabulum ’назва, імя’. Параўн. Шанскі, 1, В, 144; Рудніцкі, 1, 463–464.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кандра́тка ў спалучэнні братка‑кандратка ’божая кароўка’ (Шатал., З жыцця), кандрацька ’тс’ (бярэз. Сл. паўзі.-зах.). Ад імя Кандрат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асо́ба, -ы, мн. -ы, асо́б, ж.

1. Асобны чалавек у грамадстве, індывідуум.

Роля асобы ў гісторыі.

2. Чалавек, які трымае сябе важна, ганарліва; персона.

Дзядзька наш — а.!

3. Сукупнасць уласцівасцей пэўнага чалавека, яго характару, паводзін і пад.

Усебаковае развіццё асобы.

4. Чалавек, імя якога не хочуць называць (часцей пра жанчыну).

Званіла адна а.

5. Граматычная катэгорыя, якая паказвае аднесенасць да таго, хто гаворыць (першая асоба), з кім гаворыць (другая асоба) ці да таго, хто не з’яўляецца ні тым, хто гаворыць, ні субяседнікам (ці да неадушаўлёнага прадмета) (трэцяя асоба).

Асобы дзеяслова.

○

Давераная асоба — чалавек, якому што-н. давяраецца, які можа дзейнічаць ад імя таго, хто давярае.

Дзеючая асоба — персанаж у тэатры, персанаж у драматычным творы.

◊

Зацікаўленая асоба — асоба, якая мае інтарэс да якой-н. справы.

Службовая асоба — асоба, якая займае пасаду ў дзяржаўнай установе.

|| прым. асабо́вы, -ая, -ае (да 5 знач.).

А. займеннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увеличи́тельный в разн. знач. павеліча́льны;

увеличи́тельное стекло́ павеліча́льнае шкло;

увеличи́тельный су́ффикс лингв. павеліча́льны су́фікс;

увеличи́тельное и́мя грам. павеліча́льнае імя́;

увеличи́тельный аппара́т фото павеліча́льны апара́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pencil​1 [ˈpensl] n. ало́вак;

in pencil (напі́саны) ало́ўкам;

Should I sign my name in pencil or ink? Я павінен напісаць сваё імя алоўкам або чарнілам?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Вы́ме ’названне па імені’ (Нас.). З пратэтычнага в і імя, ймя (гл.), ы, відавочна, пад уплывам дзеяслоўных форм; параўн. выменовываць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)