ЛЕВАНО́ВІЧ (сапр. Лявонаў) Леанід Кірэевіч

(н. 14.9.1938, в. Клеявічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1963). З 1963 працаваў у рэдакцыях газет, час. «Неман», «Полымя», у 1980—82 гал. рэдактар літ.-драм. перадач Бел. тэлебачання. З 1984 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1955. Кнігі нарысаў «Гаспадар зямлі» (1971), «Зялёны трохкутнік» (1973) пра вёску. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяданняў «Мадонна з кветкаю» (1976), «Якар надзеі» (1979), зб. публіцыстыкі «Хлеб і мужнасць» (1987). Прататып аповесці «Валанцёр свабоды» (1983) Ф.​Варанішча — удзельнік рэв. руху ў Аргенціне і Іспаніі, руху Супраціўлення ў Францыі. У цыкле раманаў-хронік пра пасляваен. вёску «Шчыглы» (1986), «Паводка сярод зімы» (1989), «Дзікая ружа» (1993), «Сіняе лета» (1998) імкненне паказаць нар. душу, жыццястойкасць бел. нацыі, матывы дома і сям’і, працягу роду. Аўтар кн. «Вяртанне ў радыяцыю» (1997). Піша п’есы (аднаактоўка «Ці любіце вы грэчку?», 1972; драмы «Пасля разводу», нап. 1972; «Чабор», 1973, апубл. 1980; гераічная хроніка «Павел і Хуаніта», нап. 1974). Аўтар сцэнарыя дакумент. фільма «Дом майстроў» (1973) і інш.

Тв.:

Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста: Аповесць, п’есы. Мн., 1998.

Літ.:

Рагуля А. Святло знутры // Роднае слова. 1998. № 9;

Бугаёў Дз. Дасягнутае і страчанае // Полымя. 1999. № 1.

І.​У.​Саламевіч.

т. 9, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІНО́ГІ (Petromyzones),

падклас (атрад) пазваночных кл. кругларотых. 3 сям., 7 родаў, каля 30 відаў. Пашыраны ва ўмераных марскіх і прэсных водах. Прахадныя М. жывуць у моры, на нераст мігрыруюць у рэкі; у жылых ручаёвых М. жыццёвы цыкл адбываецца ў прэснай вадзе. На Беларусі 3 віды: М. рачная (Lampetra fluviatilis), М. ручаёвая еўрапейская (L. planeri) — у бас. рэк Зах. Буг, Зах. Дзвіна, Нёман; М. ўкраінская (L. mariae, або Eudontomyzon mariae) — у бас. рэк Дняпро і Нёман. Бел. мясц. назвы: верацёнка, відун, вугрыца, вярцёлка, мянёга і інш.

Даўж. да 1 м, маса да 3 кг. Цела вугрападобнае, голае. Шкілет храстковы. Спінных плаўнікоў 1 або 2. Шчэлепных адтулін па 7 э кожнага боку. Вочы развітыя, ёсць цемянное вока, здольнае рэагаваць на святло. Рот лейкападобны, на дне прысмоктвальнага дыска; на языку і дыску рагавыя зубы. Сэрца двухкамернае. Многія віды — эктапаразіты рыб. Угрызаюцца ў цела рыбы, смокчуць кроў, выядаюць мышцы і вантробы. Кормяцца таксама беспазваночнымі, лічынкі — водарасцямі, дэтрытам. Пасля нерасту гінуць. З ікры вылупляецца пескарыйка, якая праз 3—4 гады ператвараецца ў дарослую М. Ядомыя. Другарадны аб’ект промыслу.

Міногі: 1 — рачная; 2 — украінская; 3 — ручаёвая.

т. 10, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НУРЫ́ (сапр. Нурутдзінаў) Закі Шарафутдзінавіч

(н. 24.12.1921, в. Татарскія Цюкі Буінскага р-на, Татарстан — 18.2.1994),

татарскі пісьменнік. Засл. работнік культуры Расіі (1982). Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1957). Удзельнік партыз. барацьбы на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. У 1944—46 на сав. рабоце ў Оршы. Друкуецца з 1936. У зб-ках паэзіі «Вершы» (1946), «Шлях славы» (1949), «Узыходжанне» (1956), «Святло душы» (1957), «Спяваюць закаханыя» (1960), «Гэта наша кніга» (1967), «Гады і дарогі» (1971), «Новыя сцежкі» (1975), «Прыходзіць і адыходзіць вясна» (1978), і інш. паэтызацыя гераізму і мужнасці народа ў Вял. Айч. вайну, мірнай стваральнай працы. Зб. апавяданняў «І мёртвыя помсцілі» (1962) пра партыз. барацьбу на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Пераклаў на тат. мову кн. вершаў Я.​Коласа «Шляхі» (1962), зб. «Беларускія паэты» (1968), асобныя вершы Я.​Купалы, творчасці якога прысвяціў шэраг артыкулаў. На бел. мову асобныя творы Н. пераклалі М.​Аўрамчык, Э.​Валасевіч, В.​Жук, Х.​Жычка, В.​Зуёнак, І.​Калеснік, К.​Камейша, М.​Маляўка, У.​Паўлаў, Ю.​Свірка, М.​Танк.

Тв.:

Бел. пер. — Радасць сустрэч. Мн., 1973;

Рус. пер. — Тополиный берег. М., 1960;

Улыбка. М., 1969;

Навстречу дружбе. М., 1976;

Озаренность. М., 1981.

І.​У.​Саламевіч.

т. 11, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нейтра́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які захоўвае нейтралітэт у адносінах да ваюючых дзяржаў. Нейтральная краіна. // Які паводле міжнароднай дагаворанасці не можа быць тэатрам ваенных дзеянняў або месцам размяшчэння войск. Нейтральныя воды. Нейтральны порт. // Нікім не занятая прастора паміж двума ваюючымі бакамі. Наша вёска знаходзілася на нічыйнай зямлі, у нейтральнай паласе. Хадкевіч. Вагон мінае памежныя слупы, праходзіць вузкую паску нейтральнай зоны і ідзе пад драўлянай аркай. Галавач.

2. перан. Які не становіцца на чый‑н. бок (у палітычнай барацьбе, спрэчках і пад.). Заняць нейтральную пазіцыю ў спрэчках. Нейтральны наглядальнік. // Уласцівы для такога чалавека. Нейтральныя паводзіны.

3. Які не мае выразных адзнак (пра святло, колер і пад.). Святло ў Рэмбрандта ніколі не бывае рассеяным і нейтральным, яно заўсёды сканцэнтраванае, мэтанакіраванае. «Беларусь».

4. Спец. Які не дае ні шчолачнай, ні кіслай рэакцыі. Нейтральны раствор.

5. Спец. Які не нясе ні адмоўнага, ні дадатнага зараду. Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часцінкай. «Маладосць».

[Ад лац. neuter — ні той, ні другі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выключа́ць

1. (вывесці з чаго-н.) áusschließen* vt;

выключа́ць з ВНУ exmatrikulíeren vt;

2. (спыніць дзеянне праз адключэнне ці выключэнне) áusschalten vt, ábstellen vt; stóppen vt;

выключа́ць ток den Strom ábstellen;

выключа́ць святло́ das Licht áusschalten [áusdrehen];

выключа́ць аўта áuskuppeln vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

распаўсю́джвацца, распаўсю́дзіцца sich verbréiten; sich áusdehnen, übergreifen* vi (auf A); sich erstrécken; um sich gréifen* (пра пажар); sich áusbreiten (пра святло, гук); sich fórtpflanzen (пра жывёл, расліны); sich verbréiten, úmgehen* vi (s), úmlaufen* vi (s) (пра чуткі і г. д.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

асвятле́нне н.

1. (святло) Beléuchtung f -; Licht n -(e)s;

дзённае асвятле́нне Tágeslicht n;

электры́чнае асвятле́нне eléktrisches Licht;

дэкараты́ўнае асвятле́нне Efféktbeleuchtung f -, Zíerbeleuchtung f;

2. перан. (растлумачэнне) Beléuchtung f -, Erläuterung f -; (y прэсе і г. д.), Behándlung f -, Dárstellung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дрыгаце́ць разм.

1. (трэсціся) sich schütteln, zíttern vi; bében vi;

дрыгаце́ць ад хо́ладу vor Kälte zíttern [schlóttern];

дрыгаце́ць у гара́чцы Schüttelfrost háben;

2. (мігцець, трапятаць) schímmern vi, flímmern vi, fláckern vi, zúcken vi (пра святло); áufblitzen vi, áufleuchten vi (пра агні)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дрыжа́ць

1. (калаціцца, трэсціся) zíttern vi, bében vi; scháuern vi, fláckern vi (пра святло); vibríeren [vi-] vi (голас, струна);

ён уве́сь дрыжы́ць er zíttert am gánzen Léib(e);

дрыжа́ць ад стра́ху vor Angst zíttern;

дрыжа́ць над ко́жнай капе́йкай jeden Pfénnig úmdrehen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

radiate [ˈreɪdieɪt] v.

1. выпраме́ньваць; выпраме́ньвацца; вылуча́ць; вылуча́цца (пра святло, цяпло, промні)

2. ззяць, зіхаце́ць, блішча́ць;

Her eyes radiated love and joy. Яе вочы свяціліся любоўю і радасцю;

He radiated energy and self-confidence. Ад яго зыходзілі энергія і самаўпэўненасць.

3. разыхо́дзіцца про́мнямі, выхо́дзіць з адно́й кро́пкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)