сло́ўнікавая пра́ца lexikográphische Árbeit, Wörterbucharbeit f -;
сло́ўнікавы арты́кул Wörterbuchartikel m -s, -;
2.лінгв.:
сло́ўнікавы склад мо́вы der Wórtschatz [Wórtbestand] der Sprache
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Наказа́нне ’пакаранне’ (уздз., Жд. 1). Відаць, запазычана з рус.наказание ’тс’ або праз ц.-слав., дзе са ст.-слав.наказание ’настаўленне, павучанне, пабуджэнне, выпрабаванне’ (Саднік, Айцэтмюлер, Handwörterbuch, 60), на аснове чаго развілося значэнне ’распараджэнне, пакаранне’, ’загад’. Усё да *kazati, гл. казаць, наказаць, параўн.: Прыедзь, накажы, каб хлеб прывязлі (= загадай, Сл. ПЗБ, 150) і балг.радоп.наказ ’мука, наказание, напружаная праца да зморы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пеклава́цца ’клапаціцца, даглядаць каго-небудзь’ (валож., Жыв. сл.), ’выконваць цяжкую работу’ (Юрч.), ’гараваць, бедаваць’ (карм., Мат. Гом.), пеклава́нне ’клопаты, цяжкасці’ (Сцяшк. Сл.), ’цяжкая пакутлівая праца’ (Юрч. СНЛ), смал.пеклева́ться, пеклува́ться ’мучыцца, пакутаваць’, укр.пеклува́тися ’клапаціцца, даглядаць’. З польск.piekłować się ’рабіць, ствараць пекла; злавацца’, якое з чэш.peklovati se ’стварыць пекла (сварыцца, страшэнна злавацца)’ < pekliti se ’тс’ < peklo ’пекла’; значэнне ’клапаціцца, даглядаць’ — другаснае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́пча непахв. ‘стамляльная праца’ (зэльв., Сл. рэг. лекс.), ‘тупаніна (напрыклад, каня печы)’ (зэльв., Нар. словатв.). Утворана ад ту́пчаць ‘бясконца пераступаць з нагі на нагу, тупаць, таптацца’ (ТС), якое з ту́пкаць (гл.), параўн. kruhom chaty czorny kazioł tupcze (Пятк. 2, 207), у выніку абагульнення асновы асабовых форм дзеяслова. Меркаванні Грынавяцкене пра запазычанне дзеяслова з літ.tupčioti ‘прысядаць’ (LKK, 22, 196) не маюць падстаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
двухгадо́вы
1. (продолжительностью в два года) двухгоди́чный, двухле́тний;
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
га́ньбіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго-што.
1. Зневажаць чыю‑н. годнасць; асуджаць, няславіць. — Няма чаго іншых ганьбіць, лепш гляньце на сябе, — адрэзала .. [Зіна].Грамовіч.Завошта ж ганьбіць тых людзей, якія адбіваюць націск класавага ворага?Чорны.
2. Быць ганьбай для каго‑, чаго‑н.; няславіць сваімі паводзінамі, учынкамі. Праца нікога не ганьбіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэліге́нтны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да інтэлігента, да інтэлігенцыі. Інтэлігентная праца.
2. Уласцівы інтэлігенту, інтэлігенцыі. Інтэлігентны выгляд. □ За сталамі на ўслонах сядзелі хораша апранутыя маладыя і сталыя людзі інтэлігентнага аблічча.Лось.
3. Адукаваны, культурны. Інтэлігентная сям’я. □ Камандзірам гэтага ўзвода быў Усевалад Жастоўскі, чалавек вельмі памяркоўны, ветлівы, інтэлігентны.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Папярэдне дамовіцца аб продажы каго‑, чаго‑н., атрымаўшы пры гэтым задатак. Запрадаць ураджай. □ — Гэта работа — плод многіх шуканняў, гэта адзіная мэта і вялікая мая праца... Я нікому яе не запрадаваў.Самуйлёнак.
запрада́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да запрасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
працадзе́нь, ‑дня, м.
Адзінка ўліку працы ў калгасах, якая вызначала долю калгасніка ў даходах. Насыпаем сваё збожжа, Ганарымся працаднямі... Хутка вернецца машына І ў наступны пойдзе рэйс.Броўка.У банку на калгасным рахунку з’явіліся першыя зберажэнні, павялічыўся працадзень, і ў калгаснікаў памацнела ўпэўненасць: працуй як след, твая праца не прападзе!Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)